Першая Каляда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні Лобачев Владимир (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі [[User:Addbot|...
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22: Радок 22:
* [[Калядаваньне]]
* [[Калядаваньне]]
* [[Каляды]]
* [[Каляды]]

== Літаратура ==
* Карлюк, К. Як адзначала зімовыя святы эліта Рэчы Паспалітай // Наша гісторыя, №1, 2019, с.64-67. ISBN 2617-2305


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 11:55, 19 сакавіка 2019

Першая Каляда
Паганская (тутэйшая) традыцыя
Значэньне дзень паступова пачынаў павялічвацца
Дата з 24 сьнежня (6 студзеня)
на 25 сьнежня (7 студзеня)

Пе́ршая Каляда́ (Першая Куцьця, Каляда, Вялікая Куцьця, Посная Куцьця) — дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з пэрыядам зімовага сонцастаяньня. З усталяваньнем хрысьціянства было прымеркаванае да сьвята Раства Хрыстовага.

Сьвяткаваньне

Сьвяткаваньне Калядаў у Беларусі. 2011

Першая вячэра (6—7 студзеня), што мела назву «Поснай» ці «Вялікай Куцьці» — гэта канец шасьцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак сьвяточных дзён і вечароў. Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасьля пачыналі гатаваць вячэру. За стол сядалі, як толькі на небе зьяўлялася першая зорка. У гэтым звычаі адлюстраваліся вядомыя хрысьціянскія ўяўленьні аб цудоўнай зорцы, якая паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пад абрус на сьвяточны стол абавязкова падкладалі сена, што асэнсоўвалася як напамін аб тым, што Ісус адразу пасьля нараджэньня быў пакладзены на сена ў ясьлях. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставілі ў рэшаце на покуць, дзеля павышэньня ўрадлівасьці. Гаспадар запрашаў за сьвяточны стол Дзядоў, чыя прысутнасьць была гарантам жыцьцёвае стабільнасьці ўсяго роду. Сьвяточная вячэра складалася з 12 страваў. Перш чым пачаць вячэру, гаспадар браў гаршчок з куцьцёй і тройчы абыходзіў хату, затым стукаў у акно, а жонка з хаты пыталася: «Хто там стукае?» Гаспадар адказваў: «Сам Бог стукае зь цёплай, мокрай вясною, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восеньню.» Жонка павінна была адказаць: «Просім дахаты.» На першую куцьцю імкнуліся не хадзіць у чужыя хаты з-за прыкметы, што жывёла сыдзе са двара і прападзе. Менавіта Куцьця і сымбалізуе калектыўную (сямейную) долю (дабрабыт, шчасьце), і таму пакаштаваць яе мусіў кожны. Дзеля павелічэньня прыплоду і ўдойнасьці рэшту куцьці давалі свойскай жывёле.

Калядаваньне

Увечары моладзь і дзеці апраналіся ў цыганоў, «казу» (апранаючы навыварат кажух, маску казы), ды вадзілі па хатах. Акрамя «казы» вадзілі «мядзьведзя», «кабылку». На Палесьсі хадзілі калядаваць са «зьвяздой» — зоркай на кіі. Зорку абцягвалі белай тканінай, у сярэдзіне гарэла зьнічка.

Пераапранутыя калядоўнікі спыняліся ля кожнага двара ў чаканьні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Сьпявалі песьні, скакалі пад скрыпачку і бубен. За гэта атрымлівалі пачастункі (сала, каўбасу), а таксама грошы. Гэта складвалася ў торбу, якая ад двара да двара рабілася цяжэйшаю.

Гл. таксама

Літаратура

  • Карлюк, К. Як адзначала зімовыя святы эліта Рэчы Паспалітай // Наша гісторыя, №1, 2019, с.64-67. ISBN 2617-2305

Вонкавыя спасылкі

Першая Калядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Каляды. Электронная энцыкляпэдыя slounik.org. Праверана 7 студзеня 2010 г.