Максім Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2028886 удзельніка Bykomez (гутаркі)
Метка: Адмена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 138: Радок 138:
* [http://library.mogilev.by/exhibition/virtual_exhibition_tank_title.html Магілёўская абласная бібліятэка]
* [http://library.mogilev.by/exhibition/virtual_exhibition_tank_title.html Магілёўская абласная бібліятэка]
* [http://news.tut.by/culture/167873.html Класікі без глянцу. Максім Танк — кароль прэферансу / Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко/ Tut.by]
* [http://news.tut.by/culture/167873.html Класікі без глянцу. Максім Танк — кароль прэферансу / Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко/ Tut.by]
* {{YouTube|DNHs6A1dUYQ|Смяротны більярд Максіма Танка / Лабірынты #2}}


{{Старшыні ВС БССР}}
{{Старшыні ВС БССР}}

Вэрсія ад 20:27, 5 сакавіка 2019

Максім Танк
Максім Танк на паштовай марцы Беларусі 2012 году
Максім Танк на паштовай марцы Беларусі 2012 году
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Яўген Іванавіч Скурко
Псэўданімы А. Граніт, А. Сівер, Максім Танк
Нарадзіўся 4 (17) верасьня 1912
в. Пількаўшчына, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 7 жніўня 1995(1995-08-07)[1] (82 гады)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Жанр верш
Мова беларуская
Дэбют часопіс «Пралом», (1932)
Прэміі Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1959)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com

Максі́м Танк (сапр. — Яўге́н Іва́навіч Скурко́; 17 верасьня 1912, в. Пількаўшчына, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 7 жніўня 1995, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі паэт і перакладчык; Народны паэт БССР (1968), акадэмік АН Беларусі (1972). Ляўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Менску (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часе Першай сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У 1916 годзе з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ў Маскву, дзе яны туляцца на ўскрайку гораду зь яшчэ чатырма сем’ямі бежанцаў. Дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці на адной з маскоўскіх яны сустрэліся з Іванам Фёдаравічам[2], які пасьля дэмабілізацыі працаваў на заводзе. У Маскве М. Танк пайшоў у школу, дзе пасьпеў захапіцца паэзіяй.

Увосень 1922 году з-за вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень 1923 году М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У 1926 годзе паступіў у трэцюю клясу Вялейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленую Радашкавіцкую беларускую гімназію, дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у забастоўцы, арганізаванай гімназістамі ў пачатку 1929 году, яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства[2]. Адзін час наведваў мэліярацыйныя курсы.

Урэшце М. Танку ўдалося ўладкавацца ў Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна. Тут разам з аднакашнікам Я. Гарохам выдаў у 1931 годзе рукапісны часопіс «Пралом» і зьмясьціў у ім пад псэўданімам свае першыя вершы. З 1932 году пачаў актыўна супрацоўнічаць зь нелегальнымі выданьнямі: «Праломам», «Маладым камуністам», рознымі газэтамі. У сакавіку 1932 году за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы быў арыштаваны і першы раз трапіў у віленскую турму Лукішкі. Празь месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж году пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў у Менск, але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу для ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.

Максім Танк пачаў займацца падпольнай дзейнасьцю. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі органамі. Зь перапынкамі Максім Танк прасядзеў у турмах каля двух гадоў. У Лукішках у канцы 1933 году пры падтрымцы іншых палітвязьняў выдаваў рукапісны часопіс «Краты», у якім зьмяшчаў свае вершы і творы іншых зьняволеных. З другой паловы 1930-х на загад Кампартыі Заходняй Беларусі вёў беларускую калёнку ў польскім часопісе «Poprostu», а са сьнежня 1935 году літаратурны аддзел у газэце «Наша Воля», затым у часопісе «Беларускі летапіс», які выдаваў Рыгор Шырма, супрацоўнічае з часопісамі «Калосьсе», Маладая Беларусь.

У 1939—1940 гадах працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.

У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948—1966 гадох — галоўным рэдактарам часопісу «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

За часам незалежнасьці прызнаўся Танк, што не цураўся бел-чырвона-белага сьцяга. Перад сьмерцю падтрымліваў мову і нацыянальную сымболіку, выступіў супраць ганебнага рэфэрэндуму 1995 году.[3]

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй зьмешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).

Кнігі паэзіі

«На этапах» Вільня, 1936
  • «На этапах» (1936, факсымільнае ў 1983, Менск)
  • «Журавінавы цвет» (1937)
  • «Пад мачтай» (1938)
  • «Выбраныя вершы» (1940)
  • «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945)
  • «Праз вогненны небасхіл» (1945)
  • «Выбраныя вершы» (1947)
  • «Вершы» (1947, 1948)
  • «Каб ведалі» (1948)
  • «На камні, жалезе і золаце» (1951)
  • «Выбраныя творы» (1952, 1954)
  • «У дарозе» (1954)
  • «След бліскавіцы» (1957)
  • «Мой хлеб надзённы» (1962)
  • «Лірыка» (1963)
  • «Глыток вады» (1964)
  • «Вершы» (1967)
  • «Ключ жураўліны» (1972)
  • «Хай будзе святло» (1972)
  • «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
  • «Вершы» (1979)
  • «Прайсці праз вернасць» (1979)
  • «Лірыка» (1982)
  • «За маім сталом» (1984)
  • «Лірыка» (1987)
  • «Дарога і хлеб» (1988)
  • «Збор калосся: Вершы 1983—1988» (1989)
  • «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
  • «Мой каўчэг» (1994)

Кнігі для дзяцей

Кнігі вершаў:

  • «Галінка і верабей» (1946)
  • «Кніжка пра мядзведзя» (1947)
  • «Вершы» (1948)
  • «Урачыстае абяцанне» (1949)
  • «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)

Кнігі казак:

  • «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984)
  • «Конь і леў» (1955)
  • «Казкі. Легенды» (1960)
  • «Светлячок» (1970)
  • «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979)

Зборнік гумару «Селядцы з вершамі» (1966).

Паэма «Нарач» (1937).

Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).

Зборы твораў у 2-х (1958), у 4-х (1966—1967), у 6 тамах (1978—1981).

Пераклады

На беларускую — асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Паўло Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, Адама Міцкевіча, Юльюша Славацкага, Юльяна Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.

Узнагароды і званьні

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сьцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў і мэдалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР.

Ушанаваньне памяці

Крыніцы

Літаратура

  • Мікуліч, Мікола Уладзіміравіч. Максім Танк : На скразняках стагоддзя. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1999. — 255 с. — ISBN 985-02-0361-7
  • Мікуліч, Мікалай Уладзіміравіч. Паэзія рэчаіснасці : У свеце Максіма Танка / Мікола Мікуліч;Уклад. Г. В. Роліч. — Мн. : Маст. літ., 2001. — 126 с. — ISBN 985-02-0537-7
  • Рагойша, В. П. Паэтыка Максіма Танка / В. Рагойша; [пад рэд. М. Р. Ларчанкі]. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1968. — 227 с.

Вонкавыя спасылкі

Максім Танксховішча мультымэдыйных матэрыялаў