Воск: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) крыніца — be:Воск, вікіфікацыя |
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Montana 10 bg 061905.jpg|thumb|Васковая сьвечка]] |
[[Файл:Montana 10 bg 061905.jpg|thumb|Васковая сьвечка]] |
||
'''Воскі''' — распаўсюджаныя ў расьлінным і жывёльным сьвеце складаныя эфіры вышэйшых тлустых [[Кісьля|кісьляў]] і вышэйшых высокамалекулярных сьпіртоў. Вельмі ўстойлівыя, нерастваральныя ў [[вада|вадзе]], але добра растваральныя ў [[бэнзін]]е, [[хляраформ]]е, |
'''Воскі''' — распаўсюджаныя ў расьлінным і жывёльным сьвеце складаныя эфіры вышэйшых тлустых [[Кісьля|кісьляў]] і вышэйшых высокамалекулярных сьпіртоў. Вельмі ўстойлівыя, нерастваральныя ў [[вада|вадзе]], але добра растваральныя ў [[бэнзін]]е, [[хляраформ]]е, этэры. |
||
Па паходжаньні воскі можна падзяліць на жывёльны: пчаліны выпрацоўваецца пчоламі; ваўняны (ланалін) засьцерагае воўну і скуру жывёл ад вільгаці, засьмечваньня і высыханьня; спэрмацэт здабываецца з спэрмацэтовага алею [[кашалёт]]аў; расьлінныя воскі пакрываюць тонкім пластом лісьце, [[сьцябло|сьцеблы]], плады і абараняюць іх ад размочваньня вадой, высыханьня, шкодных мікраарганізмаў, часам у якасьці рэзэрвовых ліпідаў уваходзяць у склад насеньня (г. зв. «алей» жажаба); выкапнёвы воск (азакерыт) складаецца галоўным чынам з гранічных вуглевадародаў. |

Вэрсія ад 20:56, 2 сакавіка 2019
Воскі — распаўсюджаныя ў расьлінным і жывёльным сьвеце складаныя эфіры вышэйшых тлустых кісьляў і вышэйшых высокамалекулярных сьпіртоў. Вельмі ўстойлівыя, нерастваральныя ў вадзе, але добра растваральныя ў бэнзіне, хляраформе, этэры.
Па паходжаньні воскі можна падзяліць на жывёльны: пчаліны выпрацоўваецца пчоламі; ваўняны (ланалін) засьцерагае воўну і скуру жывёл ад вільгаці, засьмечваньня і высыханьня; спэрмацэт здабываецца з спэрмацэтовага алею кашалётаў; расьлінныя воскі пакрываюць тонкім пластом лісьце, сьцеблы, плады і абараняюць іх ад размочваньня вадой, высыханьня, шкодных мікраарганізмаў, часам у якасьці рэзэрвовых ліпідаў уваходзяць у склад насеньня (г. зв. «алей» жажаба); выкапнёвы воск (азакерыт) складаецца галоўным чынам з гранічных вуглевадародаў.
Пчаліны воск вылучаецца адмысловымі залозамі мёданосных пчол, зь яго пчолы будуюць соты.
Воскі зарэгістраваны ў якасьці харчовых дабавак E901-E903 (выкарыстоўваюцца, напрыклад, для пакрыцьця сыроў).