Юры Туронак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д R. I. P.
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20: Радок 20:


Памёр 2 студзеня 2019 году.
Памёр 2 студзеня 2019 году.

Быў пасмяротна узнагароджаны [[Мэдаль 100 гадоў БНР|медалём 100 гадоў БНР]] [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].<ref>[http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/407142 Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР], Радыё Рацыя</ref>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 19:43, 19 лютага 2019

Юры Туронак
Jerzy Turonek
Юры Туронак ва ўнівэрсытэце Collegium Civitas у Варшаве, чэрвень 2010
Род дзейнасьці гісторык
Дата нараджэньня 26 красавіка 1929
Месца нараджэньня Дукшты, Польшча
Дата сьмерці 2 студзеня 2019 (89 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, журналіст
Навуковая сфэра гісторыя[1]
Бацька Браніслаў Туронак
Маці Марыя Рэшаць[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР срэбны Крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Ю́ры Туро́нак (па-польску: Jerzy Turonek; 26 красавіка 1929, Дукшты, Польшча — 2 студзеня 2019[2]) — польскі гісторык беларускай нацыянальнасьці, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 красавіка 1929 году ў Дукштах у Віленскім ваяводзтве ў Польшчы. Сын вядомага заходнебеларускага палітычнага дзеяча, лекара Браніслава Туронка. Скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў ў Польскай Замежнагандлёвай палаце, дзе займаўся дасьледаваньнямі каньюнктуры міжнароднага хімічнага рынку, працаваў у Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве.

З пачатку 1960-х займаўся гістарычнымі дасьледаваньнямі: вывучэньнем нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, беларуска-польскіх дачыненьняў у ХХ стагодзьдзі, гісторыі Рыма-Каталіцкага Касьцёла. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысэртацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».

Аўтар кніг «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006). Увосень 2006 году ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку «Мадэрная гісторыя Беларусі». У сакавіку 2008 году выйшла перавыданьне вядомага твора Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», у кнігу ўвайшло таксама дасьледаваньне «Людзі СБМ», якое выйшла ў 2006 годзе. Тады частка накладу была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі і КДБ[3].

Памёр 2 студзеня 2019 году.

Быў пасмяротна узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі