Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{асоба}}
'''Альбін Стаповіч''' (пс. ''Уладзімер Загорскі''; [[18 сакавіка]] [[1894]], в. [[Барані]], [[Сьвянцянскі павет (Віленская губэрня)|Сьвянцянскі павет]], [[Віленская губэрня]], цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]] — [[18 сьнежня]] [[1934]]) — беларускі грамадзка-палітычны і [[каталіцтва|каталіцкі]] музычны, сьвецкі дзяяч. Брат [[Казімер Сваяк|Казімера Сваяка]].
'''Альбін Стаповіч''' (пс. ''Уладзімер Загорскі''; [[18 сакавіка]] [[1894]], в. [[Барані]], [[Сьвянцянскі павет (Віленская губэрня)|Сьвянцянскі павет]], [[Віленская губэрня]], цяпер [[Астравецкі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]] — [[18 сьнежня]] [[1934]]) — беларускі грамадзка-палітычны і [[каталіцтва|каталіцкі]] музычны, сьвецкі дзяяч. Брат [[Казімер Сваяк|Казімера Сваяка]].



Вэрсія ад 23:16, 17 лютага 2019

Альбін Стаповіч
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1894(1894-03-18)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 сьнежня 1934(1934-12-18)[1] (40 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, публіцыст, музыка
Месца працы
Псэўданімы Уладзімір Загорскі, Арганісты беларус, Анупры С...жнік і Кастусь Каравы

Альбін Стаповіч (пс. Уладзімер Загорскі; 18 сакавіка 1894, в. Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць18 сьнежня 1934) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музычны, сьвецкі дзяяч. Брат Казімера Сваяка.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).

Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім унівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913—1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1922 годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізійную камісыю Студэнцкага саюзу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.

У 1926 годзе — сакратар Віленскага кола Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У 1930—1934 гадах — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 — сакратар, 1927—1930 — віцэ-старшыня. З траўня 1926 году кіраўнік Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік зьезду Сялянскага саюзу 24 сакавіка 1926 году. Нейкі час (1927—1928) рэдактар «Беларускай крыніцы». У 1928—1930 гадах пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага пасольскага клюбу. У 1930 годзе намесьнік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1930 годзе спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх незалежных радыкалаў.

Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.

Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік «Za Baćkaŭščenu» выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.

Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Творы

  • Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
  • Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
  • Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.
  • Беларусь у сучаснай польскай літаратуры — лекцыя, прачытаная 5 траўня 1928 у БІГіК, Беларуская крыніца, 1928 №29 (перавыданьне ARCHE 8-2009)

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына № 6, 1994
  • Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
  • Малгажата Мароз. «KRYNICA» Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu. — Беласток, 2001

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б Albin Stepowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)