Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, выява |
д стыль |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|Назва = Напад на Стоўпцы 1924 году |
|Назва = Напад на Стоўпцы 1924 году |
||
|Выява = Напад на Стоўпцы 1924 году.jpg |
|Выява = Напад на Стоўпцы 1924 году.jpg |
||
|Апісаньне выявы = Артыкул пра падзеі ў Стоўпцах ў газэце |
|Апісаньне выявы = Артыкул пра падзеі ў Стоўпцах ў газэце «Światowid» |
||
|Памер = 300px |
|Памер = 300px |
||
|Краіна = |
|Краіна = Польшча1924 |
||
|Месца атакі = [[Стоўпцы]] |
|Месца атакі = [[Стоўпцы]] |
||
|Цэль атакі = Вызваленьне з турмы членаў Камуністычнай партыі [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Заходняй Беларусі]] і Польшчы<ref name = "stoubcy">[https://belaruspartisan.by/bel/blogs/melnikau/nevyadomyya-staronk-gstory-zakhodnyay-belarus-napad-na-stobtsy-1924-g/ Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.]</ref> |
|Цэль атакі = Вызваленьне з турмы членаў Камуністычнай партыі [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|Заходняй Беларусі]] і Польшчы<ref name = "stoubcy">[https://belaruspartisan.by/bel/blogs/melnikau/nevyadomyya-staronk-gstory-zakhodnyay-belarus-napad-na-stobtsy-1924-g/ Невядомыя старонкі гісторыі Заходняй Беларусі. Напад на Стоўбцы ў 1924 г.]</ref> |
||
|Дата = {{Дата пачатку|4|8|1924|1}} |
|Дата = {{Дата пачатку|4|8|1924|1}} |
||
|Час = |
|Час = |
||
|Спосаб атакі = |
|Спосаб атакі = страляніна |
||
|Зброя = [[ |
|Зброя = [[карабін]]ы, [[кулямёт]]ы, [[гранатамёт]]ы<ref name = "stoubcy"/> |
||
|Колькасьць ахвяраў = 10 |
|Колькасьць ахвяраў = 10 |
||
|Колькасьць параненых = 5 |
|Колькасьць параненых = 5 |
||
|Колькасьць тэрарыстаў = |
|Колькасьць тэрарыстаў = 100—150<ref name = "stoubcy"/>, па іншых зьвестках 58<ref>[https://baj.by/be/analytics/stoubcy-zabytyya-magily-u-centry-gorada/ Стоўбцы. Забытыя магілы ў цэнтры горада]</ref> |
||
|Тэрарысты = Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі, |
|Тэрарысты = Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі, Пётар Ёда |
||
|Арганізатары = Станіслаў Ваўпшасаў<ref name = "stoubcy"/> |
|Арганізатары = Станіслаў Ваўпшасаў<ref name = "stoubcy"/> |
||
|Колькасьць закладнікаў = |
|Колькасьць закладнікаў = |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
|Падазраваны = |
|Падазраваны = |
||
}} |
}} |
||
⚫ | |||
⚫ | Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, [[кантрабанда]], атакі бальшавіцкіх бандаў не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўпцы. |
||
⚫ | |||
⚫ | Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, [[кантрабанда]], атакі бальшавіцкіх |
||
== Напад == |
== Напад == |
||
Радок 38: | Радок 37: | ||
6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода [[Уладыслаў Рачкевіч|Ўладыслаў Рачкевіч]]. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу. |
6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода [[Уладыслаў Рачкевіч|Ўладыслаў Рачкевіч]]. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу. |
||
25 жніўня ў [[Наваградак|Наваградку]] прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або |
25 жніўня ў [[Наваградак|Наваградку]] прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або Сапінскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў [[Менск]]у й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня. |
||
Трагедыя ў |
Трагедыя ў Стоўпцах напрасткі спрычынілася да стварэньня [[Корпус аховы памежжа|Корпусу аховы памежжа]]. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
Радок 46: | Радок 45: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Jerzy Paciorkowski, ''Płonąca granica'', Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. |
* Jerzy Paciorkowski, ''Płonąca granica'', Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36—37. {{ref-pl}} |
||
[[Катэгорыя:Стоўпцы]] |
[[Катэгорыя:Стоўпцы]] |
Вэрсія ад 11:30, 14 лютага 2019
Напад на Стоўпцы 1924 году | |
Файл:Напад на Стоўпцы 1924 году.jpg Артыкул пра падзеі ў Стоўпцах ў газэце «Światowid» | |
Месца атакі | Стоўпцы |
---|---|
Цэль атакі | Вызваленьне з турмы членаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1] |
Дата | 4 жніўня 1924 (99 гадоў таму) |
Спосаб атакі | страляніна |
Зброя | карабіны, кулямёты, гранатамёты[1] |
Колькасьць ахвяраў | 10 |
Колькасьць параненых | 5 |
Колькасьць тэрарыстаў | 100—150[1], па іншых зьвестках 58[2] |
Тэрарысты | Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі, Пётар Ёда |
Арганізатары | Станіслаў Ваўпшасаў[1] |
Напад на Стоўпцы здарыўся ў ноч 3 на 4 жніўня 1924 году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі міжваеннага пэрыяду — у выніку нападу жыцьцё згубілі 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 цывільныя асобы.
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх бандаў не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўпцы.
Напад
Дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі СССР на прымежнае, павятовае мястэчка Стоўпцы. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадавых установаў — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы й працягвалася каля адной з паловай гадзіны.
Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.
Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Сьпераду будынак камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі, аднак з тылу будынку, у стайні тры паліцыянты даглядалі коняў. Два зь іх схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потым усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а на лесапільні Кітаевічы забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коняў.
Вайсковы перасьлед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзясяткі іншых.
Пахаваньне й працэс
6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода Ўладыслаў Рачкевіч. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.
25 жніўня ў Наваградку прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або Сапінскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў Менску й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня.
Трагедыя ў Стоўпцах напрасткі спрычынілася да стварэньня Корпусу аховы памежжа.
Крыніцы
Літаратура
- Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36—37. (пол.)