Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 296: Радок 296:
* {{Спасылка|url=http://logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html|загаловак=Хатынь. А што ж было насамрэч?|копія=http://web.archive.org/web/20120603064609/http://www.logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html|дата публікацыі=14 красавіка 2007|выдавец=Лагойск online}}
* {{Спасылка|url=http://logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html|загаловак=Хатынь. А што ж было насамрэч?|копія=http://web.archive.org/web/20120603064609/http://www.logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html|дата публікацыі=14 красавіка 2007|выдавец=Лагойск online}}
* [http://museum.logoysk.info/ru/logoysk-photos/Khatyn.html Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музэі горада Лагойска]
* [http://museum.logoysk.info/ru/logoysk-photos/Khatyn.html Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музэі горада Лагойска]
* {{YouTube|Qf0m1uurfc4|Хатынь спаліў... былы савецкі афіцэр}}
{{clear}}
{{clear}}



Вэрсія ад 23:30, 15 студзеня 2019

Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Файл:Khatyn Memorial, Belarus.jpg
Аўтар манумэнта — скульптар С. Селіханаў
Месцазнаходжаньне Беларусь
Закрыты 22 сакавіка 1943
Геаграфічныя каардынаты 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056Каардынаты: 54°20′10″ пн. ш. 27°56′26″ у. д. / 54.33611° пн. ш. 27.94056° у. д. / 54.33611; 27.94056
Мэмарыяльны музэй «Хатынь» на мапе Беларусі
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
Мэмарыяльны музэй «Хатынь»
khatyn.by

Хатынь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная(de) падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле 118-га батальёну дапаможнай паліцыі у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Гісторыя

Напярэдадні трагедыі

21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атраду Дзядзі Васі (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі Дзядзі Васі, ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узводу Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.

Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, чэмпіёна Летніх Алімпійскіх гульняў 1936 году і асабіста знаёмага з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.

118-ы батальён дапаможнай паліцыі

Асноўны артыкул: 118-ы батальён дапаможнай паліцыі

118-ы батальён дапаможнай паліцыі быў сфармаваны ў чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў[1]. Камандаваў батальёнам ураджэнец Кубані, былы маёр Войска Польскага Канстантын Смоўскі, начальнік штабу — былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу — былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім «шэфам» 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .

Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра ўзначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «Котбус» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей — расправа над жыхарамі вёскі Вялейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.

У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок францускага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.

Спаленьне вёскі і жыхароў

Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.

Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем’і: так, напрыклад, у сям’і Ёсіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям’і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх — сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.

Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам.

Дзьве дзяўчыны — Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч — цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасьцені Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.

Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме ў мястэчку Плешчаніцы. Яшчэ траім — Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу — таксама ўдалося схавацца.

З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Ёсіф Ёсіфавіч Камінскі (1887—1973). Зь яго словаў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Ёсіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе.

Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.

Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обэргрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.

Сьпіс ахвяраў

У адпаведнасьці з Актам камісіі Лагойскага выканкаму райсавету народных дэпутатаў ад 26 траўня 1969 году ўстаноўлена дата і час спаленьня вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 году а другой дня, а таксама сьпіс спаленых мірных жыхароў:

Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:

  • I
    • Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
    • Жалабковіч Ганна Вікенцеўна (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Жалабковіч Сьцяпан (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Жалабковіч Ганна (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Жалабковіч Сафія (1933 г.н.) — 10 гадоў
  • II
    • Жалабковіч Пётар Антонавіч (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Жалабковіч Стэфаніда Аляксееўна (1903 г.н.) — 40 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Жалабковіч Станіслаў (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Жалабковіч Раіса (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Жалабковіч Лідзія (1934 г.н.) — 9 гадоў
  • III
    • Жалабковіч Раман Сьцяпанавіч (1881 г.н.) — 62 гады
    • Жалабковіч Стэфаніда Іванаўна (1892 г.н.) — 51 год
    • Жалабковіч Віктар (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жалабковіч Галіна (1935 г.н.) — 8 гадоў
  • IV
    • Бараноўскі Ёсіф Іванавіч (1899 г.н.) — 44 гады
    • Бараноўская Ганна Вікенцеўна (1906 г.н.) — 37 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Бараноўскі Станіслаў (1929 г.н.) — 14 гадоў
    • Бараноўскі Ўладзімер (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Бараноўскі Генадзь (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Бараноўская Леаніда (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Бараноўская Марыя (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Бараноўская Сафія (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Бараноўская Алена (1936 г.н.) — 7 гадоў
  • V
    • Навіцкі Аляксандар Раманавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Навіцкая Аляксандра (1901 г.н.) — 42 гады
    • Навіцкі Леанід (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Навіцкі Яўген (1930 г.н.) — 13 гадоў
    • Навіцкая Марыя (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Навіцкая Ганна (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Навіцкі Канстантын (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Навіцкі Антон (1939 г.н.) — 4 гады
    • Навіцкі Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
  • VI
    • Бараноўская Сафія (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Бараноўская Ванда (1918 г.н.) — 25 гадоў
    • Бараноўская Ганна (1926 г.н.) — 17 гадоў
    • Бараноўскі Мікалай (1937 г.н.) — 6 гадоў
  • VII Дом згарэў без жыхароў
  • VIII
    • Жыдовіч Савелі Казімеравіч (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 г.н.) — 35 гадоў
    • Жыдовіч Сьцяпан (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Жыдовіч Казімер (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жыдовіч Адам (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Жыдовіч Мікалай (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Жыдовіч Вячаслаў (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Жыдовіч Міхаіл (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 г.н.) — 60 гадоў
  • IX
    • Камінскі Іван Ёсіфавіч (1892 г.н.) — 51 год
    • Камінская Вольга Антонаўна (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Камінскі Вячаслаў (1924 г.н.) — 19 гадоў
    • Камінская Марыя (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Камінскі Станіслаў (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Камінская Ганна (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Камінская Юзэфа (1938 г.н.) — 5 гадоў
  • X
    • Камінская Адэля (1890 г.н.) — 53 гады
    • Камінская Ядвіга (1922 г.н.) — 21 год
    • Камінскі Адам (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Камінскі Міхаіл (1930 г.н.) — 13 гадоў
    • Камінская віляць (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Кункевіч Антон (1912 г.н.) — 31 год
  • XI
    • Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 г.н.) — 36 гадоў
    • Жалабковіч Уладзімер (1922 г.н.) — 21 год
    • Жалабковіч Алена (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Жалабковіч Леаніда (1939 г.н.) — 4 гады
    • Жалабковіч Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
    • Жалабковіч Марыя (1885 г.н.) — 58 гадоў
    • Яскевіч Іван Антонавіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Яскевіч Сафія (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Яскевіч Алена (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Яскевіч Ганна (1939 г.н.) — 4 гады
    • Яскевіч Міхаіл (1941 г.н.) — 2 гады
  • XII
    • Іотка Казімер Феліксавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Іотка Алена Сьцяпанаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Іотка Марыя (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Іотка Альберт (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Іотка Станіслава (1931 г.н.) — 12 гадоў
    • Іотка Дамінік (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Іотка Рэгіна (1937 г.н.) — 6 гадоў
    • Іотка Сьцяпан (1939 г.н.) — 4 гады
    • Іотка Юзэфа (1941 г.н.) — 2 гады
  • XIII
    • Жалабковіч Эўфрасіньня Іванаўна (1883 г.н.) — 60 гадоў
    • Жалабковіч Ёсіф (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Жалабковіч Вольга (1909 г.н.) — 34 гадоў
  • XIV
    • Іотка Іван Аляксандравіч (1904 г.н.) — 39 гадоў
    • Іотка Анастасія Сьцяпанаўна (1908 г.н.) — 35 гадоў
    • Іотка Казімер (1935 г.н.) — 8 гадоў
    • Іотка Юзэфа (1939 г.н.) — 4 гады
  • XV
    • Рудак Марыя Іванаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Мірановіч Стэфаніда Кліменцеўна (1875 г.н.) — 68 гадоў
  • XVI
    • Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 г.н.) — 32 гады
    • Дражынская Валянціна (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Дражынская Міхаліна (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Доўгель Антон Антонавіч (1888 г.н.) — 55 гадоў
    • Доўгель Барыс (1933 г.н.) — 10 гадоў
  • XVII
    • Мірановіч Ёсіф Ёсіфавіч (1899 г.н.) — 44 гады
    • Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 г.н.) — 42 гады
    • Мірановіч Ніна (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Мірановіч Фёдар (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Мірановіч Пётар (1937 г.н.) — 6 гадоў
    • Мірановіч Васіль (1940 г.н.) — 3 гады
    • Мірановіч Алена (1941 г.н.) — 2 гады
  • XVIII
    • Карабан Канстантын Усьцінавіч (1897 г.н.) — 46 гадоў
    • Карабан Марыя (1900 г.н.) — 43 гады
    • Карабан Леакадзія (1928 г.н.) — 15 гадоў
    • Карабан Надзея (1933 г.н.) — 10 гадоў
    • Карабан Канстантын (1939 г.н.) — 4 гады
  • XIX
    • Федаровіч Ганна Сідараўна (1892 г.н.) — 51 год
  • XX
    • Карабан Пётр Васілевіч (1914 г.н.) — 29 гадоў
    • Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 г.н.) — 18 гадоў
  • XXI
    • Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 г.н.) — 65 гадоў
    • Карабан Ёсіф (1918 г.н.) — 25 гадоў
    • Карабан Марыя (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Карабан Ганна (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Карабан Віктар (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Карабан Уладзімер (1941 г.н.) — 2 гады
  • XXII
    • Яскевіч Антон Антонавіч (1896 г.н.) — 47 гадоў
    • Яскевіч Алена Сідараўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Яскевіч Віктар (1922 г.н.) — 21 год
    • Яскевіч Ванда (1923 г.н.) — 20 гадоў
    • Яскевіч Вера (1924 г.н.) — 19 гадоў
    • Яскевіч Надзея (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Яскевіч Уладзіслаў (1936 г.н.) — 7 гадоў
    • Яскевіч Толік (1943 г.н.) — 7 тыдняў
  • XXIII
    • Рудак Стэфаніда Антонаўна (1898 г.н.) — 45 гадоў
    • Рудак Зінаіда (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Рудак Аляксандар (1932 г.н.) — 11 гадоў
    • Рудак Рэгіна (1934 г.н.) — 9 гадоў
    • Рудак Антон (1938 г.н.) — 5 гадоў
  • XXIV
    • Рудак Ёсіф Іванавіч (1874 г.н.) — 69 гадоў
    • Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 г.н.) — 66 гадоў
    • Рудак Міхаіл Ёсіфавіч (1905 г.н.) — 38 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1912 г.н.) — 31 год
    • Рудак Сафія (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Рудак Хрысьціна (1940 г.н.) — 3 гады
  • XXV
    • Федаровіч Ёсіф Сідаровіч (1889 г.н.) — 54 гады
    • Федаровіч Пятрунэля Амбросіеўна (1894 г.н.) — 49 гадоў
    • Федаровіч Марыя (1922 г.н.) — 21 год
    • Федаровіч Антон (1925 г.н.) — 18 гадоў
    • Федаровіч Ёсіф Ёсіфавіч (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 г.н.) — 30 гадоў
    • Федаровіч Кацярына (1938 г.н.) — 5 гадоў
    • Федаровіч Ганна (1940 г.н.) — 3 гады
  • XXVI
    • Клімовіч Антон Максімавіч (1890 г.н.) — 53 гады
    • Клімовіч Юлія (1922 г.н.) — 21 год
    • Клімовіч Антон (1926 г.н.) — 17 гадоў
    • Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) — 48 гадоў
    • Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) — 10 гадоў

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)
Від асноўнай часткі мэмарыяльнага комплексу (ад уваходу)

У памяць беларускіх вёсак, зьнішчаных нацыстамі ў гады апошняй вайны, у студзені 1966 году было прынятае рашэньне аб стварэньні ў Лагойскім раёне мэмарыяльнага комплексу «Хатынь». У сакавіку 1967 быў аб’яўлены конкурс на стварэньне праекту мэмарыялу. У конкурсе перамог калектыў архітэктараў: Юры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, скульптар народны мастак БССР С. Селіханаў (усе чацьвёра атрымалі Ленінскую прэмію). Урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 году[2].

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.

Мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс плошчай 50 гектараў месьціцца на месцы Хатыні, паўтараючы пляніроўку былога селішча ўлучаючы Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У цэнтры кампазыцыі мэмарыялу знаходзіцца шасьцімэтровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» зь мёртвым дзіцём на руках. Побач злучаныя гранітныя пліты, што сымбалізуюць дах адрыны, у якім былі спаленыя жыхары вёскі. На брацкай магіле зь белага мармуру — Вянок памяці. На ім — наказ загінулых жывым:

«

Людзі добрыя, памятайце:
Любілі мы жыцьцё, і Радзіму, і вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак абярнуцца ў мужнасьць вашу і сілу,
Каб змаглі вы зацьвердзіць навечна мір і спакой на зямлі.
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!

»

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Колокола Хатыни // 100 великих некрополей / Автор-сост. Н. А. Ионина. — М.: Вече, 2004. — С. 448-453. — (100 великих). — 15 000 ас. — ISBN 5-9535-0219-3

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Д000279

Хатыньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў