Нароўля: розьніца паміж вэрсіямі
пунктуацыя, стыль |
д →Эканоміка: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 140: | Радок 140: | ||
|- |
|- |
||
| |
| |
||
* ААТ «Чырвоны Мазыранін» |
* ААТ «[[Чырвоны Мазыранін]]» |
||
* Даччынае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нараўлянскі завод гідраапаратуры» |
* Даччынае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нараўлянскі завод гідраапаратуры» |
||
* ДСЛГУ «Нараўлянскі спэцлясгас» |
* ДСЛГУ «Нараўлянскі спэцлясгас» |
Вэрсія ад 20:07, 29 сьнежня 2018
Нароўля | |||||
трансьліт. Naroŭlia | |||||
Альтанка-маяк | |||||
| |||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Нараўлянскі | ||||
Насельніцтва: | 8046 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2355 | ||||
Паштовыя індэксы: | 247801, 247802 | ||||
СААТА: | 3238501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′0″ пн. ш. 29°30′0″ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д.Каардынаты: 51°48′0″ пн. ш. 29°30′0″ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д. | ||||
± Нароўля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Наро́ўля — места ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8046 чалавек[1]. Знаходзіцца за 125 км ад Гомелю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром і Ельскам. Прыстань на Прыпяці. У выніку аварыі на ЧАЭС апынулася ў зоне радыяактыўнага забруджваньня.
Нароўля — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны (частка Меншчыны), на ўсходзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Горватаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася каталіцкая капліца, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Нароўля ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як мястэчка ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва, уладаньне Аскеркаў[2]. У 1750—1751 гадох мястэчка стала аб’ектам нападаў украінскіх гайдамакаў.
Каля 1760 году М. Аскерка заснаваў у Нароўлі царкву Яна Багаслова.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нароўля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рэчыцкага павету. На 1795 год тут было 37 двароў[2]. У 1800 годзе каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод.
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нароўлі дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца, з 1913 году пачала працаваць кандытарская фабрыка.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нароўля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Нароўлю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Ельскім раёне). У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу, помнік архітэктуры XIX ст.[3] 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і ўвайшло ў склад Палескай вобласьці (з 1954 году ў Гомельскай вобласьці).
У Другую сусьветную вайну з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 году Нароўля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 1971 году паселішча атрымала статус места. 20 верасьня 1998 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла Сьвятога Крыжа[4].
-
Палац Горватаў
-
Палац, інтэр’ер
-
Каталіцкая капліца
-
Капліца, інтэр’ер
-
Парк
-
Студня і стайні
-
Брама
-
Сынагога
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 139 чал.[2]
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 452 чал.[5]; 1897 год — 1,1 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1941 год — 4,7 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1970 год — 6,6 тыс. чал.; 1991 год — 10,8 тыс. чал.; 1998 год — 7,1 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,0 тыс. чал.; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,4 тыс. чал.; 2009 год — 8110 чал.[7]; 2016 год — 7929 чал.[8]; 2017 год — 7910 чал.[9]; 2018 год — 8046 чал.[1]
Адукацыя
У Нароўлі працуюць 3 сярэднія школы, 4 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзейнічае дом культуры, кінатэатар.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Прыпяцкая праўда».
Забудова
У 1981 годзе зьявіўся праект дэталёвага пляну цэнтру Нароўлі. Асноўныя вуліцы места забудоўваюцца 2—5-павярховымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка падзяляе места на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Нароўлі |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзейнічае Нараўлянскі этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[10].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
- Палацава-паркавы комплекс Горватаў (XIX ст.)
Каля Нароўлі — паселішча эпохі бронзавага веку.
Страчаная спадчына
- Капліца (XIX ст.)
- Сынагога (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1760)
Асобы
- Андрэй Павук (нар. 1982) — беларускі блогер, грамадзка-палітычны актывіст
- Давід Сімановіч (нар. 1932) — беларускі паэт, празаік, перакладчык
- Мікалай Смольскі (1905—1976) — батанік, акадэмік НАН Беларусі
- Уладэімер Тугай (нар. 1951) — гісторык
Крыніцы
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 348.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 442.
- ^ Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
- ^ Jelski A. Narowla // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 917.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 296.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
Нароўля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нароўля , Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Маршруты па Беларусі: Нараўляншчына — Сяргей Харэўскі // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2009 г.
|