Андрэй Павук (актывіст): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
→‎Жыцьцяпіс: правапіс
Радок 34: Радок 34:


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў [[Нароўля|Нароўлі]], адкуль пасьля [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыля]] з бацькамі пераехаў у [[Рудабелка|Рудабелку]] (Акцябарскі). Лічыць сябе рудабельцам, бо менавіта тут пачалося ягонае сьвядомае жыцьцё, тут нарадзіліся яго дзеці.
Нарадзіўся ў [[Нароўля|Нароўлі]], адкуль пасьля [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобылю]] з бацькамі пераехаў у [[Рудабелка|Рудабелку]] (Акцябарскі). Лічыць сябе рудабельцам, бо менавіта тут пачалося ягонае сьвядомае жыцьцё, тут нарадзіліся яго дзеці.


Вучыўся ў тэхнікуме на дызайнэра-тэхноляга мэблі, у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце — на настаўніка біялёгіі. Маляваў, працаваў у лясгасе, акампаніятарам у доме дзіцячай творчасьці. Выкладаў біялёгію ў сельскай школе, праўда ўсяго адзін дзень<ref name = "bio">[https://www.svaboda.org/a/andrej-pavuk/27155470.html Андрэй Павук як Крапіва нашага часу] // svaboda.org</ref>.
Вучыўся ў тэхнікуме на дызайнэра-тэхноляга мэблі, у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце — на настаўніка біялёгіі. Маляваў, працаваў у лясгасе, акампаніятарам у доме дзіцячай творчасьці. Выкладаў біялёгію ў сельскай школе, праўда ўсяго адзін дзень<ref name = "bio">[https://www.svaboda.org/a/andrej-pavuk/27155470.html Андрэй Павук як Крапіва нашага часу] // svaboda.org</ref>.

Вэрсія ад 17:37, 8 сьнежня 2018

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Павук.
Андрэй Павук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 верасьня 1982 (41 год)
Нароўля, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя: вышэйшая

Андрэй Уладзіміравіч Павук (20 верасьня 1982, Нароўля, БССР) — беларускі блогер, грамадзка-палітычны актывіст. Стваральнік інтэрнэт-суполкі «Рудабельская паказуха»[1]. Кандыдат ў дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 году[2]. Вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй у адстойваньні правоў жыхароў Рудабельскага краю.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нароўлі, адкуль пасьля Чарнобылю з бацькамі пераехаў у Рудабелку (Акцябарскі). Лічыць сябе рудабельцам, бо менавіта тут пачалося ягонае сьвядомае жыцьцё, тут нарадзіліся яго дзеці.

Вучыўся ў тэхнікуме на дызайнэра-тэхноляга мэблі, у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце — на настаўніка біялёгіі. Маляваў, працаваў у лясгасе, акампаніятарам у доме дзіцячай творчасьці. Выкладаў біялёгію ў сельскай школе, праўда ўсяго адзін дзень[3].

У 2012 годзе падчас працы ў Цэнтры дзіцячай творчасьці Рудабелкі стаў адным з аўтараў прапагандысцкага відэароліку БРСМ «Я из деревни», які набраў на YouTube паўтара мільёны праглядаў[4]. У 2018 годзе адзначыў, што ролік быў не ідэалягічным ходам, а правакацыяй – намаганьнем давесьці дзяржаўную ідэалёгію да максымальнага абсурду[5].

У лютым 2017 году Андрэй Павук спрабаваў уладкавацца на працу настаўнікам біялёгіі і хіміі ў Любаньскую школу, але старшыня мясцовага сельсавета ініцыявала ліст ад жыхароў вёскі ў адзьдзел адукацыі з просьбай не браць блогера на працу з-за яго «дзейнасьці». У выніку на Павука заведзены адміністрацыйны пратакол па прычыне таго, што Павук «беспадстаўна, з хуліганскіх намераў, назойліва, неаднаразова чапляўся да Тамары Караль, патрабаваў зь яе адказы на свае пытаньні». «Пацярпелая» ад дзеянняў блогера — старшыня Любанскага сельскага савета Тамара Караль[6].

Кандыдат ў дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 году. Падчас перадвыбарчай кампаніі Павук у смокінгу і пры гальштуку рамантаваў па адной яміне на дзень на разьбітых рудабельскіх дарогах[2].

Мясцовыя чыноўнікі не дазваляюць Андрэю Павуку прысутнічаць на апаратных нарадах, на сэсіях райсавету, дзе вырашаюцца важныя для разьвіцьця раёну пытаньні. Блогер падаў на чыноўнікаў пазоў у суд[7].

Асьвятляе парушэньні правоў жыхароў Рудабельшчыны, запалохваньні з боку начальства й звальненьні з працы за ўласную пазыцыю[1][8][9].

У 2018 годзе на канале «Рудабельскай паказухі» стартаваў новы праэкт «Дзіванныя навіны», дзе паплечнік Андрэя Павука Васіль Качэня ў сатырычнай манеры высьмейвае датычныя да Беларусі падзеі[10].

У жніўні 2018 году Акцябрскі раённы суд аштрафаваў блогера Андрэя Павука на 30 базавых велічыняў (735 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у супрацы з «Белсатам» без акрэдытацыі (ч. 2. арт. 22.9 КаАП). Аштрафавалі Павука за сюжэт «Блогеру пагражаюць за фота чыноўнікаў на майцы», паказаны 8 ліпеня на «Белсаце». Паводле інфармацыі тэлеканала БелСат, Павук ня меў дачыненьня да стварэньня сюжэту на «Белсаце» — ён быў проста галоўным героем гэтага матэрыялу[11].

Займаецца фатаграфіяй, працуе індывідуальным прадпрымальнікам.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы