Батаніка: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д артаграфія |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]] |
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]] |
||
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьліны|расьлінах]], адзін |
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьліны|расьлінах]], адзін з асноўных падзелаў [[біялёгія|біялёгіі]]. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны [[Дыяскурыд]]ам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне [[грыбы|грыбоў]] і [[водарасьці|водарасьцяў]]. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў [[Міжнародны батанічны кангрэс|Міжнароднага батанічнага кангрэсу]]. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў<ref>[http://www.theplantlist.org/1.1/browse/B/ «The Bryophytes»]. The Plant List.</ref>. |
||
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня. |
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня. |
Вэрсія ад 22:33, 30 лістапада 2018
Бата́ніка (ад грэцкага βότανο — трава, расьліна) — навука аб расьлінах, адзін з асноўных падзелаў біялёгіі. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны Дыяскурыдам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне грыбоў і водарасьцяў. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў Міжнароднага батанічнага кангрэсу. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў[1].
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых батанічных садоў, прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у Падуі. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне біялягічнай сыстэматыцы, што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы Карла Лінэя, якая выкарыстоўваецца і па сёньня.
У XIX і XX стагодзьдзях былі распрацаваны новыя мэтады вывучэньня расьлінаў, у тым ліку мэтады аптычнай мікраскапіі, электроннай мікраскапіі, аналіз колькасьці храмасомаў, хімічны аналіз і вывучэньне структуры і функцыяў фэрмэнтаў і іншых бялкоў. У апошнія два дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя батанікі шырока выкарыстоўвалі мэтады малекулярна-генэтычнага аналізу, у тым ліку геномікі, пратэёмікі і ДНК-пасьлядоўнасьцяў, каб клясыфікаваць расьліны больш дакладна.
Сучасная батаніка ўяўляе сабой шырокі, міждысцыплінарны прадмет з пранікненьнем у іншыя галін навукі і тэхнікі. Тэмы дасьледаваньняў уключаюць у сябе вывучэньне структуры расьлінаў, росту і дыфэрэнцыяваньня, узнаўленьня, біяхіміі і першаснага абмену рэчываў, хімічных прадуктаў, разьвіцьця, хваробаў, эвалюцыйных адносінаў, сыстэматыкі і сыстэматызацыі расьлінаў. Дамінуючымі тэмамі ў галіне ў XXI стагодзьдзі зьяўляюцца малекулярная генэтыка і эпігенэтыка. Батанічныя дасьледаваньні маюць разнастайныя прыкладаньні ў вырошчваньні асноўных прадуктаў харчаваньня і матэрыялаў, як то драўніна, масла, гума, валакно і лекі, у сучасным садаводзтве, сельскай і лясной гаспадарках, сэлекцыі і генэтычнай мадыфікацыі, сынтэзе хімічных рэчываў і сыравіны для будаўніцтва і вытворчасьці энэргіі, у захаваньні навакольнага асяродзьдзя і падтрыманьні біяразнастайнасьці.
Падзел
Адносна прадмету вывучэньня, а таксама мэтадаў вызначаюцца чатыры асноўныя напрамкі батанікі:
- Марфалёгія расьлін — дасьледаваньне структуры й формы расьлін
- Марфалёгія ў вузкім сэнсе — зьнешняя структура расьлін
- Анатомія — унутраная структура расьлін
- Гісталёгія — вучэньне жывой тканкі
- Цыталёгія — вузавая структура
- Фізіялёгія расьлін — дасьледаваньне агульных функцыянальных працэсаў расьлін
- Фізіялёгія абмену сродкаў
- Фізіялёгія рэакцыі й руху
- Фізіялёгія разьвіцьця
- сыстэматыка — сыстэматыка й клясыфікацыя міру расьлін
- Таксаномія
- Палеабатаніка
- Геабатаніка — дасьледаваньне расьлін ў канкурэнтных умовах, а таксама ў залежнасьці ад геаграфічнага месца:
- Вэгетацыйная батаніка (сацыялёгія расьлін, фітакаэналёгія) — займаецца структурай і пабудовай расьліннага пакрыцьця.
- Батаніка арэала альбо Харалёгія — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў
- Гістарычна-генэтычная геабатаніка — распаўсюджанасьць расьлінных сямействаў у мінулым
- Экалёгія расьлін — дасьледуе адносіны паміж расьлінамі й расьліннымі суполкамі да іх навакольля
Батанічнымі пытаньнямі займаюцца таксама такія дысцыпліны, як:
- Архэабатаніка
- Біяхімія
- Біяфізыка
- Этнабатаніка
- Генэтыка
- Генныя тэхналёгіі
- Мікрабіялёгія
- Малекулярная біялёгія
Крыніцы
- ^ «The Bryophytes». The Plant List.
Вонкавыя спасылкі
Батаніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў