Алесь Белы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
д стыль
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 30: Радок 30:


== Крытыка ==
== Крытыка ==
Алесь Белы крытыкаваўся за сваё агрэсіўнае стаўленьне да [[Беларускае нацыянальнае адраджэньне|беларускага нацыянальнага адраджэньня]]. У сваіх публічных выказваньнях, у сацыяльных сетках і ў выступах на канфэрэнцыях Алесь Белы выступае актыўным апалягетам рэжыма [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]], агульна абвінавачвае гістарычных дзеячоў беларускага адраджэньня і сучасных беларускіх культурніцкіх актывістаў у [[нацызм]]е, антыхрысьціянстве і іншым. Алесь Белы вядомы як складальнік сьпісу «нацыстаў-беларутэнаў», у які ён ўключыў у тым ліку гісторыка [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Ўладзімера Арлова]].<ref>[[Пётра Рудкоўскі]]. [https://nn.by/?c=ar&i=22613 Дасканалы дуэт: КГБ і Алесь Белы] // [[Наша Ніва]], 28.12.2008</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=22608 «Дзве грані нацыяналістычнае свядомасці — нацызм і паганства»] // [[Наша Ніва]], 28.12.2008</ref><ref>Янка Базыль. [https://pieramoha.org/artykuly/doktor-istorii-simpson “Доктор истории” Simpson] // [[Народная перамога]], 17-07-2013</ref><ref>[http://eurasia.expert/ales-belyy-belorusskuyu-identichnost-sozdala-sovetskaya-vlast/ Алесь Белый: «Белорусскую идентичность создала советская власть»] // "Евразия Эксперт", 6 верасьня 2016 г.</ref><ref>[https://regnum.ru/news/1563089.html Алесь Белый: Существует ли в Беларуси литвинский проект?] // [[Regnum]], 21 жніўня 2012 г.</ref><ref>Зьбігнеў Канарскі. [https://nationalinterestby.net/2017/11/24/litwin-dr-biely-i-jaho-dyjahnaz-dla-bielarusi/ Літвін, доктар Алесь Белы і яго дыягназ для Беларусі] // nationalinterestby.net</ref>
Алесь Белы крытыкаваўся за сваё агрэсіўнае стаўленьне да [[Беларускае нацыянальнае адраджэньне|беларускага нацыянальнага адраджэньня]]. У сваіх публічных выказваньнях А. Белы выступае актыўным апалягетам рэжыма [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]], агульна абвінавачвае гістарычных дзеячоў беларускага адраджэньня і сучасных беларускіх культурніцкіх актывістаў у [[нацызм]]е, антыхрысьціянстве і іншым. Алесь Белы вядомы як складальнік сьпісу «нацыстаў-беларутэнаў», у які ён ўключыў у тым ліку гісторыка [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Ўладзімера Арлова]].<ref>[[Пётра Рудкоўскі]]. [https://nn.by/?c=ar&i=22613 Дасканалы дуэт: КГБ і Алесь Белы] // [[Наша Ніва]], 28.12.2008</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=22608 «Дзве грані нацыяналістычнае свядомасці — нацызм і паганства»] // [[Наша Ніва]], 28.12.2008</ref><ref>Янка Базыль. [https://pieramoha.org/artykuly/doktor-istorii-simpson “Доктор истории” Simpson] // [[Народная перамога]], 17-07-2013</ref><ref>[http://eurasia.expert/ales-belyy-belorusskuyu-identichnost-sozdala-sovetskaya-vlast/ Алесь Белый: «Белорусскую идентичность создала советская власть»] // "Евразия Эксперт", 6 верасьня 2016 г.</ref><ref>[https://regnum.ru/news/1563089.html Алесь Белый: Существует ли в Беларуси литвинский проект?] // [[Regnum]], 21 жніўня 2012 г.</ref><ref>Зьбігнеў Канарскі. [https://nationalinterestby.net/2017/11/24/litwin-dr-biely-i-jaho-dyjahnaz-dla-bielarusi/ Літвін, доктар Алесь Белы і яго дыягназ для Беларусі] // nationalinterestby.net</ref>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 13:38, 24 лістапада 2018

Алесь Белы
Дата нараджэньня 17 лютага 1968(1968-02-17) (56 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі політэхнічны інстытут (1989)
Занятак публіцыст, гісторык
Навуковая сфэра Гісторыя
Вядомы як Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы»
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2001)

Але́сь Бе́лы (Аляксандар Валерыянавіч Белы, нар. 17 лютага 1968, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Менску, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1989), Кінгзтанскую школу бізнэсу ў Вялікабрытаніі (1996). У 2008 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі ў Клайпедзкім унівэрсытэце (Летува) па тэме: «Лякалізацыя хароніма Белая Русь паводле заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц XIII — сярэдзіны XVIII стагодзьдзяў».

Аўтар кнігі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Менск, 2000) — дэталёвае рэканструкцыі эвалюцыі зьместу назвы «Белая Русь» у сыстэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнеэўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VIXVIII стагодзьдзяў.

Ляўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча 2001 году. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, у ангельскіх часопісах, радыёпраграмаў сэрыі «Беларуская Атлянтыда» на Радыё Свабода. Суаўтар дакумэнтальнага тэлевізійнага цыклю БТ «Маем рэчы». Аўтар і ўкладальнік кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook».

Асноўныя інтарэсы

Бізнэс

У 2005 г. Алесь Белы набыў шляхецкі дом у вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёну, які зьбіраўся рэканструяваць і дзе прапаноўваў турыстычныя паслугі.[2] Пазьней А. Белы выступаў кансультантам рэстарана нацыянальнай кухні ў цэнтры Менска.[3]

Крытыка

Алесь Белы крытыкаваўся за сваё агрэсіўнае стаўленьне да беларускага нацыянальнага адраджэньня. У сваіх публічных выказваньнях А. Белы выступае актыўным апалягетам рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, агульна абвінавачвае гістарычных дзеячоў беларускага адраджэньня і сучасных беларускіх культурніцкіх актывістаў у нацызме, антыхрысьціянстве і іншым. Алесь Белы вядомы як складальнік сьпісу «нацыстаў-беларутэнаў», у які ён ўключыў у тым ліку гісторыка Ўладзімера Арлова.[4][5][6][7][8][9]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі