Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2015992 удзельніка 37.45.216.150 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 30: Радок 30:
== Біяграфія ==
== Біяграфія ==


=== Нараджэньне ===
=== Нараджэнне ===
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="evkl"/>, дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="evkl"/>, дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.



Вэрсія ад 19:36, 18 лістапада 2018

Мікола Гусоўскі
Nicolaus Hussovianus
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996)
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1470
Памёр 1533[1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Кірунак новалацінізм
Жанр паэма, верш
Мова лацінская мова[3]
Значныя творы «Песьня пра зубра»

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Біяграфія

Нараджэнне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

Місія ў Рым (1518—1522)

Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малітву.

Меркаваны партрэт

Выява ў першым выданьні кнігі.

Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала ў першым выданьні паэмы аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі[6]. Аднак М. Касьцюковіч зьвяртае ўвагу, што тая ж выява зьмешчаная ў мностве іншых выданьняў Віетора, прычым кніга Гусоўскага сярод іх – ня першая храналягічна; выглядае, такім чынам, што гэта проста марка друкара, натхнёная, гледзячы па ўсім, пэрсанальнай эмблемай Эразма Ратэрдамскага[7].

Творы

  • паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
  • верш «Суцяшэньне» 1523;
  • верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
  • паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
  • паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.

Пераклады

На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

Крыніцы

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118962507 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
  5. ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562
  6. ^ Виктор Корбут. "Песнь о зубре. Обнаружен портрет Миколы Гусовского". Беларусь Сегодня. 19-03-2004
  7. ^ Николай Костюкович. Закрытие чудных открытий // Веды, 27.08.2012. С. 6.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мікола Гусоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў