Язэп Драздовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 8: Радок 8:
|Дата сьмерці = {{памёр|15|9|1954|гадоў=65}}
|Дата сьмерці = {{памёр|15|9|1954|гадоў=65}}
|Месца сьмерці = [[мястэчка]] [[Падсьвільле]]
|Месца сьмерці = [[мястэчка]] [[Падсьвільле]]
|Заняткі = [[жывапіс]], [[графіка]]
|Заняткі = [[жывапіс]], [[графіка]], [[маляванка]], [[разьба па дрэве]]
|Вучоба = Віленская рысавальная школа Трутнева
|Вучоба = Віленская рысавальная школа Трутнева
|Плынь =
|Плынь =
Радок 118: Радок 118:
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Радашкавіцкай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Радашкавіцкай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Беларускія разьбяры]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Глыбоцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Глыбоцкім раёне]]

Вэрсія ад 17:56, 11 лістапада 2018

Язэп Драздовіч
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1888
Месца нараджэньня засьценак Пунькі
Дата сьмерці 15 верасьня 1954 (65 гадоў)
Месца сьмерці мястэчка Падсьвільле
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленская рысавальная школа Трутнева
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка, маляванка, разьба па дрэве
Навуковая сфэра малярства[1], гістарычны жывапіс[1], book design[d][1], скульптура[1], этнаграфія[1], фальклярыстыка[1], археалёгія[1], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1] і мастацкая адукацыя[d][1]
Месца працы

Язэ́п Нарцы́завіч Драздо́віч (13 кастрычніка 1888, засьценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці — 15 верасьня 1954, мястэчка Падсьвільле) — беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX стагодзьдзя.

Біяграфія

Дзяцінства й маладосьць

Язэп Драздовіч з маці і старэйшымі братамі. Дзісна, 1907 год

Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 году ў засьценку Пунькі Дзісенскага павету Віленскай губэрні ў сям’і зьбяднелага шляхціца-арандатара. Сям’я Язэпа, у якой акрамя яго было пяцёра дзяцей, рана згубіла бацьку і была вымушана зьмяніць нямала месцаў жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Вучобу Язэп пачаў у Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расейскага жывапісца Івана Трутнева. Цягам чатырох гадоў Язэп засвойваў азы мастацтва і праходзіў курс акадэмічнага маляваньня і малярства. З-за нястачы малады Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, плянаваў выехаць па заробкі за мяжу.

Творчае станаўленьне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэньня. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае сэрыю графічных работ з краявідамі роднай Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага «Нашай Нівай».

У 1910 годзе Язэп Драздовіч быў прызваны ў расейскае войска. Пасьля двух гадоў службы ў Саратаве ён скончыў курсы фэльчараў і пачаў працаваць у амбулаторыі. Першую сусьветную вайну Драздовіч сустракае ў дзеючай арміі, пры запасным батальёне. Цяжкія варункі працы прывялі да таго, што мастак захварэў на брушны тыфус і на два месяцы трапіў ў шпіталь. Пасьля сямімесячнага адпачынку з адведваньнем радзімы Драздовіч вяртаецца ў войска.

Пасьля рэвалюцыі

Язэп Драздовіч на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні, 1921 год

У 1917 годзе, пасьля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў. Ён з аптымізмам вітаў Першы Ўсебеларускі кангрэс. У лісьце да Антона Грыневіча Драздовіч выказаў задуму аб арганізацыі акадэміі мастацтваў. На сваёй малой радзіме мастак стварыў народную бібліятэку, аматарскі тэатар.

У 1919 годзе, пасьля стварэньня БССР, Драздовіч прыехаў у Менск. У гэты час ён стаў настаўнікам маляваньня ў Беларускай вышэйшай жаночай школе, працаваў ілюстратарам у літаратурных выдавецтвах і мастаком-дэкаратарам у Таварыстве беларускага мастацтва і Беларускім дзяржаўным тэатры, арганізаваў культурна-асьветнае таварыства «Заранка». У Менску Драздовіч стварыў сэрыю ўнікальных малюнкаў гістарычных раёнаў гораду — Замчышча, Верхняга Гораду, Татарскага прадмесьця. Дасьледаваў рэчышча Нямігі, праводзіў раскопкі ў Заслаўі, Сьвіры.

1920-я гады

Пасьля падпісаньня ў 1921 годзе Рыскай дамовы, паводле каторай Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы, Язэп Драздовіч пакінуў Савецкую Беларусь і вярнуўся на родную Дзісеншчыну. Нягледзячы на перашкоды польскіх уладаў, ён разгортвае тут культурна-асьветніцкую дзейнасьць. У 1921 годзе Драздовіч арганізаваў у вёсцы Сталіца беларускую школу, якая, аднак, праіснаваўшы толькі тры месяцы, была зачыненая польскай адміністрацыяй.

У гэты ж час Язэп Драздовіч спрабуе займацца літаратурнай дзейнасьцю. Бярэцца за напісаньне гістарычнага раману пра часы Полацкага княства «Гарадольская Пушча», які аздабляе ўласнымі ілюстрацыямі. У 1923 годзе была выдадзена і прыхільна сустрэта беларускай грамадзкасьцю аповесьць Драздовіча «Вялікая шышка».

Аўтабіяграфія. На досьледах старажытных гарадзішчаў. 1930-47

Язэп Драздовіч супрацоўнічаў зь Віленскім беларускім музэем імя Івана Луцкевіча. Дзеля папаўненьня экспазыцыі музэя ён займаўся раскопамі гарадзішчаў, зьбіраў фальклёр, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялянаў. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспэдыцыю на Піншчыну, а ў наступныя гады наведаў Трокі, Вільню, Меднікі, Крэва, Гальшаны, Ліду, Наваградак, Любчу, Мір. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, зьявіліся ёмістыя альбомы графікі, якія зьяўляюцца непаўторнай зьявай у беларускім мастацтве.

У другой палове 1920-х Язэп Драздовіч выкладаў маляваньне ў Глыбоцкай школе, Наваградзкай і Радашкавіцкай беларускіх гімназіях. З 1926 году Драздовіч працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, пры якой стварыў мастацкую студыю-майстроўню. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі Васіль Сідаровіч, Мікола Васілеўскі, Раман Семашкевіч.

Драздовіч усталяваў шчыльныя сувязі з Інстытутам беларускай культуры ў Менску (з 1929 году — Акадэмія Навук), дасылаў замалёўкі і абмеры драўлянай архітэктуры і прадметаў сялянскага побыту. За мастацкія і навуковыя працы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук. Супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Маланка», Таварыствам беларускай школы (ТБШ).

На пачатку 1930-х Драздовіч непрацяглы час працуе на Беласточчыне на запросіны ТБШ: афармляе спэктаклі на аматарскай сцэне таварыства, удзельнічае ў працы каапэратыўнага выдавецтва «Сяўба».

Адметнай рысай Язэпа Драздовіча было ягонае апантанае захапленьне космасам. У 1931 годзе Драздовіч выдаў у Вільні першую на беларускай мове кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі», у якой выклаў шэраг сваіх тэорыяў, у прыватнасьці, аб паходжаньні плянэт Сонечнай сыстэмы і вярчэньні Зямлі. Выданьне ўпрыгожылі ўласныя малюнкі аўтара. У 1931—1933 гадах Драздовіч працягнуў тэму космасу трыма сэрыямі графічных малюнкаў і жывапісных палотнаў «Жыцьцё на Марсе», «Жыцьцё на Сатурне» і «Жыцьцё на Месяцы».

Дзісенскі пэрыяд

Аўтапартрэт, 1943 год

У 1933 годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстантына. Тут, на малой радзіме, мастак стварыў вялікую колькасьць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва зь Беларускім музэем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам зь Міхасём Машарам і Янкам Пачопкам Драздовіч стварыў культурны асяродак у Летніках і Германавічах. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, падчас якіх вырабляў для вяскоўцаў шматлікія маляваныя дываны і партрэты.

Пасьля далучэньня ў 1939 годзе Заходняй Беларусі да БССР Язэп Драздовіч вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і працаваў настаўнікам у Глыбокім і Лужках. З-за нястачы настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляваньне і гісторыю. Пэдагагічная дзейнасьць Драздовіча перапынілася ў 1941 годзе з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Тым ня менш, падчас акупацыі Драздовіч працягнуў творчую дзейнасьць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.

Пасьля заканчэньня вайны з-за праблем са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заробку мастака былі маляваныя дываны для сялянаў. Зрэдку пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалёгіі і культуры ставіліся да творчасьці Язэпа Драздовіча як да нявартай увагі. Прыкладам таму служыць унікальны росьпіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад полацкага чыноўніка. Драздовіч ніколі ня быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі.

Мастак трагічна памёр. Беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезьлі ў Падсьвільскі шпіталь, дзе празь некаторы час ён памёр. Пахаваны Язэп Драздовіч у вёсцы Ліпляны Глыбоцкага раёну. На магіле стаіць стэла з барэльефам мастака скульптара Алеся Шатэрніка.

Творчасьць

«Вечны вандроўнік», помнік Язэпу Драздовічу

Аўтар жывапісных і графічных работаў на гістарычныя тэмы: «Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі», «Брамка будучыні» і іншых. У 1910—1920 гадах стварыў графічныя сэрыі «Старажытная будоўля на Беларусі», асобныя лісты «Менск. Высокае Места», «Месца ўпадзеньня Нямігі ў Сьвіслач», партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, асобныя лісты: «Пажар гарадзішча», «Пажар у замку» і іншыя, жывапісныя эцюды. Напісаў жывапісныя палотны з жыцьця старажытнай Полаччыны, а таксама карціны, прысьвечаныя Францішку Скарыну. Запісваў фальклёр, апрацоўваў для слоўнікаў народную лексыку. Дасьледаваў у Менску рэчышча Нямігі, праводзіў раскопкі ў Заслаўі, Сьвіры. Супрацоўнічаў з Іванам і Антонам Луцкевічамі, заснавальнікамі Беларускага музэя ў Вільні, у які дасылаў матэрыялы, знойдзеныя ў час раскопак у Наваградку.

Пахаваны ў вёсцы Ліпляны Глыбоцкага раёну. На магіле пастаўленая стэла з барэльефам мастака (скульптар А. Шатэрнік), у Менску — помнік (скульптар І. Голубеў).

Ушанаваньне памяці

Язэп Драздовіч. Марка Белпошты (1994)

У гады савецкай улады творчая спадчына Язэпа Драздовіча ігнаравалася афіцыйнымі ўладамі, бо не стасоўвалася з камуністычнымі ўяўленьнямі аб мастацтве. Імя мастака зноў атрымала шырокую вядомасьць дзякуючы пісьменьніку Арсеню Лісу, які ў 1984 годзе выдаў кнігу «Вечны вандроўнік», прысьвечаную жыцьцю і творчасьці Драздовіча.

У наш час у гонар Язэпа Драздовіча названа вуліца ў менскім мікрараёне Лошыца, вуліцы ў Воршы, Маладэчне, Наваградку, Глыбокім, Шаркоўшчыне, Радашкавічах[2]. Помнік Драздовічу скульптара Ігара Голубева ўпрыгожвае Траецкае прадмесьце Менску.

Творы Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музэі Летувы, Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музэі, у Музэі старажытнай беларускай культуры, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Музэі Якуба Коласа, у некаторых рэгіянальных мухэях Беларусі і ў прыватных калекцыях. У Германавічах, на малой радзіме мастака, дзякуючы намаганьням мясцовых жыхароў існуе грамадзкі Культурна-асьветніцкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча, у якім экспануецца вялікая колькасьць твораў мастака[3].

У красавіку 2013 году ў Маладэчне была праведзеная навукова-краязнаўчая канфэрэнцыя «Шляхамі Язэпа Драздовіча»[4][5].

Выставы

  • 2008 — Язэп Драздовіч. Каталёг выставы з фондаў музея старажытнабеларускай культуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы, НАН Беларусі : да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. / складальнікі тэксту: Л. Агеева, С. Беляева, Н. Дзямідава ; пад рэдакцыяй В. І. Жука ; фота М. Мельнікава. — Менск: 2008. — 21 с.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Язэп Драздовічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў