Аліф: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
litara sama pa sabie hałosnaha nie paznačaje
+
Радок 17: Радок 17:
{{Ar2|ى}}— аліф максура, "зламаны аліф". Паказвае на доўгі гук [a:] напрыканцы некаторых словаў, напр. імя Мустафа, {{Мова-ar|مصطفى}}
{{Ar2|ى}}— аліф максура, "зламаны аліф". Паказвае на доўгі гук [a:] напрыканцы некаторых словаў, напр. імя Мустафа, {{Мова-ar|مصطفى}}


{{Ar2|ٰ}} — аліф ханджар, даволі рэдка выкарыстоўваецца па-за тэкстам Кур’ану, дзе таксама пазначае доўгае [a:], напрыклад у слове "Алаг", {{Мова-ar|ﷲ}}
{{Ar2|ٰ}} — аліф ханджар, даволі рэдка выкарыстоўваецца па-за тэкстам Кур’ану, дзе таксама паказвае на доўгае [a:], напрыклад у слове "Алаг", {{Мова-ar|ﷲ}}


[[Катэгорыя:Арабскі альфабэт]]
[[Катэгорыя:Арабскі альфабэт]]

Вэрсія ад 14:44, 10 лістапада 2018

Аліф (па-арабску: ألف‎) — першая літара арабскага альфабэту. У арабскай мове выкарыстоўваецца для пазначэньня гартаннай змычкі [ʔ] (гл. гамза), а таксама можа паказваць на доўгі гук [a:] (у пісьме без харакатаў). У іншых артаграфіях на арабскай аснове можа таксама мець іншае гукавае значэньне.

Аліф не злучаецца з наступнаю літарай (але можа злучацца з папярэдняй), таму мае толькі дзьве формы: адная асобна й на пачатку слова, іншая ў сярэдзіне альбо напрыканцы (пры злучэньні з папярэдняй літарай). У абджадыі мае лічбовае значэньне 1.

Формы літары аліф (араб. ا‎)
ا
ا
напрыканцы у сярэдзіне на пачатку асобна

Лігатура лям-аліф ( لا‎‎) зьяўляецца адзінаю абавязковаю лігатурай у арабскай каліграфіі.

Дыякрытычныя знакі

ا — зазвычай паказвае месца доўгага [a:], напр. у слове "вада" (па-арабску: ماء‎, [mɑ:ʾ]). У такой сытуацыі папярэдняя літара мае быць агаласаваная фатхай. Таксама аліф без дыякрытыкаў выкарыстоўваецца як пратэтычны зычны, калі пазычанае слова пачынаецца з галоснага гуку.

أ — аліф з гамзай зьверху, можа паказваць на кароткі гук [a] ці [u], напр. у назьве літары аліф

إ — аліф з гамзай унізе, паказвае на кароткі гук [i]

ٱ — аліф з ўасьляй, выкарыстоўваецца пераважна ў тэксьце Кур’ану, для пазначэньня нефанэматычнага цьвёрдага прыступу.

— аліф з маддай. Замяняе камбінацыю двух аліфаў. Такая камбінацыя можа ўзьнікнуць, калі гартанная змычка, што пазначаецца гамзай, зьяўляецца пасьля доўгага [a:], таксама пазначанага аліфам. Гэтак пазначаецца [a:] пасьля гартаннае змычкі ў назьве Кур’ану, па-арабску: القُرْآن‎.

ى— аліф максура, "зламаны аліф". Паказвае на доўгі гук [a:] напрыканцы некаторых словаў, напр. імя Мустафа, па-арабску: مصطفى

ٰ — аліф ханджар, даволі рэдка выкарыстоўваецца па-за тэкстам Кур’ану, дзе таксама паказвае на доўгае [a:], напрыклад у слове "Алаг", па-арабску: