Эфэкт Данінга-Кругера: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад ru:
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:20, 4 лістапада 2018

Крывая Данінга — Кругера(графік мае ілюстратыўны характар)
Крывая Данінга — Кругера(графік мае ілюстратыўны характар)

Эфэкт Да́нінга — Кр́угера (таксама крывая Данінга-Кругера) — мэтакагнітыўнае скажэньне, якое заключаецца ў тым, што людзі, якія маюць нізкі ўзровень кваліфікацыі, робяць памылковыя высновы, прыймаюць няўдалыя рашэньні і пры гэтым няздольныя ўсьвядоміць свае памылкі ў сілу нізкага ўзроўню сваёй кваліфікацыі. [1]

Гэта спрычыняе ўзьнікненьне ў гэтых людзей завышанных уяўленьняў пра ўласныя здольнасьці, ў той час як сапраўды высокакваліфікаваныя людзі, наадварот, схільныя заніжаць ацэнку сваіх здольнасцяў і пакутваць на недастатковую ўпэўненасьць у сваіх сілах, лічачы іншых больш кампэтэнтнымі. Пры гэтым адмыслоўцы таксама схільны меркаваць, што людзі навокал ацэньваюць іх здольнасьці таксама нізка, як і яны самі.

Таксама людзі з высокім узроўнем кваліфікацыі памылкова лічаць, што задачы, якія для іх лёгкія, таксама лёгкія і для іншых людзей. [2]

Гіпотэза й эксперымэнтальная праверка

Гіпотэза пра існаваньне падобнага фэномэну была высунутая ў 1999 годзе Джастынам Кругерам ды Дэвідам Данінгам. Яны спасылаліся на выказваньні:

  • Чарлза Дарвіна — «Невуцтва часьцей параджае ўпэўненасьць, чым веды» [3] і
  • Бэртрана Расэла — «Адна з непрыемных уласьцівасьцяў нашага часу ў тым, што тыя, хто вычувае ўпэўненасьць, глупыя, а тыя, хто валодае хоць якімсьці ўяўленьнем і разуменьнем, поўныя сумневам і нерашучасьці».

Для праверкі высунутай гіпотэзы Кругер і Данінг правялі сэрыю эксперымэнтаў з удзелам студэнтаў - слухачоў курсаў псыхалёгіі ў Карнэлскім унівэрсытэце. Пры гэтым яны зыходзілі з вынікаў дасьледваньняў сваіх папярэднікаў, якія прадэмастравалі, што некампэтэнтнасьць выцякае з няведаньня асноваў той або іншай дзейнасьці, ці тое разуменьне прачытанага, кіраваньне аўтамабілем, гульня ў шахматы, гульня ў тэніс і г.д.

Яны высунулі гіпотэзу, што для людзей з нізкай кваліфікацыяй у любым выглядзе дзейнасьці характэрнае наступнае:

  1. Яны схільныя пераацэньваць уласныя ўменьні;
  2. Яны няздольныя адэкватна ацэньваць сапраўды высокі ўзровень уменьняў у іншых;
  3. Яны няздольныя ўсьвядоміць усю глыбіню сваёй некампэтэнтнасьці;
  4. Пасьля навучаньня яны набываюць здольнасьць усьвядоміць узровень сваёй папярэдняй некампэтэнтнасьці, нават калі іх ісьцінная кампэтэнтнасьць пасьля навучаньня практычна не зьмяняецца.

Вынікі эксперымэнтаў, якія пацьвердзілі высунутую гіпотэзу, былі апублікаваныя ў часопісе Journal of Personality and Social Psychology у сьнежні 1999 году.

За гэтае дасьледваньне аўтарам артыкулу была прысуджаная Шнобэлеўская прэмія па псыхалёгіі за 2000 год [4].

Гістарычныя перадумовы

Хаця сам прынцып быў сфармуляваны ў 1999 годзе, аўтары адзначаюць падобныя назіраньні ў філёзафаў ды вучоных:

  • Лао-Цзы («Хто ведае, не гаворыць, хто гаворыць, ня ведае»),
  • Канфуцыя («Ісьцінныя веды — ў тым, каб ведаць межы свайгу нявуцтва»),
  • Сакрата («Я ведаю, што нічога ня ведаю»),

а таксама ў выказваньнях Бэртрана Расэла ды Чарлза Дарвіна.

У Бібліі ёсьць выказваньне апостала Паўла: «Хто думае, што ён ведае што-небудзь, той нічога яшчэ ня ведае так, як мусіць быць» (1 Карынцянам, 8:2).

Крыніцы

  1. ^ Джастын Кругер, артыкул «Unskilled and Unaware of It: How Difficulties in Recognizing One's Own Incompetence Lead to Inflated Self-Assessments» (часопіс Journal of Personality and Social Psychology, год 1999, выпуск 77, нумар 6, старонкі 1121-1134 )
  2. ^ Katherine A. Burson, Richard P. Larrick, Joshua Klayman, артыкул «Skilled or unskilled, but still unaware of it: How perceptions of difficulty drive miscalibration in relative comparisons» (часопіс Journal of Personality and Social Psychology, год 2006, выпуск 90, нумар 1, старонкі 60-77)
  3. ^ Чарлз Дарвін, кніга The Descent of Man (уступ, старонка 4)
  4. ^ Сьпіс лаўрыятаў Шнобэлеўскай прэміі [1]