Уладзімер Саўчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:
У першую чаргу зь яго асобай зьвязваюць руйнаваньне гістарычнага цэнтру [[Горадня|Горадні]], а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.
У першую чаргу зь яго асобай зьвязваюць руйнаваньне гістарычнага цэнтру [[Горадня|Горадні]], а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.


У 2005-2009 гадах была праведзеная „рэканструкцыя“ [[Гародня|Гародні]] пад кіраўніцтвам губэрнатара Уладзімера Саўчанкі. Падчас „рэканструкцыі“ быў зьнішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі й культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя)<ref>[https://harodnia.com/be/uczora/610-strachany-palats-na-padole Страчаны палац на Падоле] // harodnia.com</ref>, стайні [[Сьцяпан Батура|Сьцяпана Батуры]] (помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя)<ref>[https://hrodna.life/articles/cennost-o-kotoroy-ne-znali/ Ценность, о которой не знали. 10 лет назад в Гродно разрушили здание XVI в.] // hrodna.life</ref>, флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловs XVIII стагодзьдзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай.
У 2005-2009 гадах была праведзеная „рэканструкцыя“ [[Гародня|Гародні]] пад кіраўніцтвам губэрнатара Уладзімера Саўчанкі. Падчас „рэканструкцыі“ быў зьнішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі й культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя)<ref>[https://harodnia.com/be/uczora/610-strachany-palats-na-padole Страчаны палац на Падоле] // harodnia.com</ref>, стайні [[Сьцяпан Батура|Сьцяпана Батуры]] (помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя)<ref>[https://hrodna.life/articles/cennost-o-kotoroy-ne-znali/ Ценность, о которой не знали. 10 лет назад в Гродно разрушили здание XVI в.] // hrodna.life</ref>, флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагодзьдзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай.
Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэньня лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі<ref>[https://euroradio.fm/ru/v-grodno-unichtozhen-ocherednoy-pamyatnik-istorii В Гродно уничтожен очередной памятник истории] // [[Эўрарадыё]] {{ref-ru}}</ref><ref>[https://naviny.by/rubrics/society/2007/08/02/ic_news_116_274823 В Гродно разрушен флигель дворца вице-администратора XVIII века] // naviny.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=10317 У Горадні зносяць флігель XVIIІ стагодзьдзя] // [[Наша ніва]]</ref>.
Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэньня лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі<ref>[https://euroradio.fm/ru/v-grodno-unichtozhen-ocherednoy-pamyatnik-istorii В Гродно уничтожен очередной памятник истории] // [[Эўрарадыё]] {{ref-ru}}</ref><ref>[https://naviny.by/rubrics/society/2007/08/02/ic_news_116_274823 В Гродно разрушен флигель дворца вице-администратора XVIII века] // naviny.by {{ref-ru}}</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=10317 У Горадні зносяць флігель XVIIІ стагодзьдзя] // [[Наша ніва]]</ref>.



Вэрсія ад 22:38, 3 лістапада 2018

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
29 сакавіка 2001 — студзень 2010
Папярэднік: Аляксандар Дубко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1952

Сьцяг Беларускай ССР Фралоўка, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка, Касьцюковіцкага раёну) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (20012010).

Кар’ера

  • Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці інжынэр-землеўпарадчык.
  • Працаваў выкладчыкам, а з 1974 дырэктарам Брасаўскага сельскагаспадарчага тэхнікуму (Бранская вобласьць, Расея). Пазьней працаваў прарабам, начальнікам ДРБУ.
  • старшыня калгасу ў Круглянскім раёне;
  • старшыня Круглянскага райвыканкаму;
  • 19962000: намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму;
  • 19992001: першы намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, курыруе пытаньні аграпрамысловага комплексу;
  • 5 лютага 2001: прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму (у сувязі са сьмерцю Аляксандра Дубко);
  • 29 сакавіка 2001: старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму;
  • 10 ліпеня 2003: Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 303 абвешчана вымова за невыкананьне даручэньняў Кіраўніка дзяржавы аб забесьпячэньні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях;
  • у лістападзе 2004: выбраны ад Гарадзенскай вобласьці чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чалец Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.
  • студзень 2010: падаў у адстаўку з пасады старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

Праца на пасадзе старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму

Дзейнасьць Уладзімера Саўчанкі на чале Гарадзенскай вобласьці часта ацэньваецца нэгатыўна.

У першую чаргу зь яго асобай зьвязваюць руйнаваньне гістарычнага цэнтру Горадні, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.

У 2005-2009 гадах была праведзеная „рэканструкцыя“ Гародні пад кіраўніцтвам губэрнатара Уладзімера Саўчанкі. Падчас „рэканструкцыі“ быў зьнішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі й культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя)[1], стайні Сьцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя)[2], флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагодзьдзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэньня лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі[3][4][5].

Крыніцы