Дублін (вёска): розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д →Геаграфія: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 54: | Радок 54: | ||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
Месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад [[Брагін]]у, 34 км ад чыгуначнай станцыі [[ |
Месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад [[Брагін]]у, 34 км ад чыгуначнай станцыі [[Хвойнікі]] (на ветцы [[Васілевічы]] — Хвойнікі ад лініі [[Каленкавічы]] — [[Гомель]]), 136 км ад Гомелю. |
||
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. |
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. |
Вэрсія ад 18:52, 2 лістапада 2018
Дублін | |
трансьліт. Dublin | |
Першыя згадкі: | XVI ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Малажынскі |
Насельніцтва: | 260 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
Паштовы індэкс: | 247639 |
СААТА: | 3203836017 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′7″ пн. ш. 30°19′38″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 30.32722° у. д.Каардынаты: 51°44′7″ пн. ш. 30°19′38″ у. д. / 51.73528° пн. ш. 30.32722° у. д. |
± Дублін |
Дублі́н[1] (таксама Даблі́н[1]) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Дублін уваходзіць у склад Малажынскага сельсавету.
Геаграфія
Месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад Брагіну, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 136 км ад Гомелю.
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
На поўначы сетка мэліярацыйных каналаў. Побач ёсьць радовішчы торфу.
Гісторыя
Выяўленыя ў XIX стагодзьдзі археалягічныя знаходкі сьведчаць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах з глыбокай старажытнасьці. Подле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як паселішча ВКЛ, уладаньне князя Вішнявецкага, у 2-й палове XVII стагодзьдзя — Канецпольскіх. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1811 году валоданьне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся капліца, школа граматы, хлебазапасны магазын, 2 ветракі, кузьня, у Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.
З 8 сьнежня 1926 году па 30 сьнежня 1927 году цэнтар Дублінскага сельсавету Брагінскага раёну Рэчыцкай вобласьці, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, дзейнічала пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Добраахвотнік», працавалі кузьня й вятрак.
Падчас Другой сусьветнай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінулых у 1970 годзе пастаўленая скульптура салдата. З 1987 году цэнтар Сьпярыскага сельсавету, у калгасе імя Ю. А. Гагарына.
З 26 верасьня 2006 году ў складзе Чамярыскага сельсавету[2]. З 1 сьнежня 2009 году ў складзе Малажынскага сельсавету[3].
Інфраструктура
У вёсцы ёсьць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
Насельніцтва
- 1850 год — 215 двароў
- 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў
- 1908 год — 90 двароў, 583 жыхары
- 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу)
- 1999 год — 379 жыхароў
- 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхары
- 2010 год — 260 жыхароў
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. C. 79
Крыніцы
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 72—73
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (рас.)