Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
скароты |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Плянаванае правіла}} |
{{Плянаванае правіла}} |
||
{{Скарачэньне|ВП:УАВ}} |
|||
Вікіпэдыя — праект стварэньня энцыкляпэдыі, а не супольнасьць клюбаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекту — сябры аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненьні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаваньні ў Вікіпэдыі — нават асабістыя абмеркаваньні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэньне энцыкляпэдычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпэдыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасьць, але гэтыя эмоцыі ня мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпэдыі. |

Радок 11: | Радок 11: | ||
Памятаеце, што любы карыстальнік Інтэрнэту мае доступ да палемікі, якая вядзецца на старонках абмеркаваньняў. Паводзіны кожнага карыстальніка падчас працы ў Вікіпедыі ўплывае на аўтарытэт Вікіпедыі ў цэлым. [[: En: Wikipedia: Staying cool when the editing gets hot | Будзьце добразычлівыя, а таксама заўсёды захоўвайце спакой і годнасць]]. Пазьбягайце абразьлівых рэплік у апісаньнях выпраўленьняў артыкулаў. |

== |
== Абразы == |
||
{{Скарачэньне|ВП:АБРАЗА|ВП:АБРАЗЫ}} |
|||
=== Асабістымі абразамі лічацца: === |
=== Асабістымі абразамі лічацца: === |
||
# Заявы пра тое, што той або іншы ўдзельнік ня мае здольнасьці добра напісаць той або іншы артыкул — або ўвогуле быць годным карыстальнікам Вікіпэдыі з прычыны свайго веку, стаці, прыналежнасьці да пэўнай нацыі, рэлігіі, сацыяльнай групы, прафэсіі, арганізацыі або іншых катэгорыяў асобаў. Пры гэтым усё роўна, ці сапраўды гэты ўдзельнік належыць да гэтай катэгорыі; |

Радок 31: | Радок 31: | ||
== Пагрозы == |
== Пагрозы == |
||
{{Скарачэньне|ВП:ПАГРОЗА|ВП:ПАГРОЗЫ}} |
|||
Ніколі не пагражайце іншым удзельнікам |
Ніколі не пагражайце іншым удзельнікам |
||
* [[Вікіпэдыя:Не пагражайце судовымі пазовамі|Юрыдычнымі наступствамі]] (або судовымі пазовамі); |
* [[Вікіпэдыя:Не пагражайце судовымі пазовамі|Юрыдычнымі наступствамі]] (або судовымі пазовамі); |
||
Радок 39: | Радок 40: | ||
== Падробка і фальсыфікацыя == |
== Падробка і фальсыфікацыя == |
||
{{Скарачэньне|ВП:ПАДРОБКА|ВП:ПАДРОБКІ}} |
|||
Значнымі парушэньнямі ў Вікіпэдыі таксама лічацца падробка і фальсыфікацыя, а менавіта: |
Значнымі парушэньнямі ў Вікіпэдыі таксама лічацца падробка і фальсыфікацыя, а менавіта: |
||
* Наўмысная зьмена чужых допісаў, якая ўплывае на іх зьмест, або іх выдаленьне, або напісаньне паведамленьняў ад чужога імя; |
* Наўмысная зьмена чужых допісаў, якая ўплывае на іх зьмест, або іх выдаленьне, або напісаньне паведамленьняў ад чужога імя; |
Вэрсія ад 14:31, 24 верасьня 2018
Скарачэньне: ВП:УАВ |
---|
Вікіпэдыя — праект стварэньня энцыкляпэдыі, а не супольнасьць клюбаў паводле інтарэсаў. Удзельнікі праекту — сябры аўтарскага калектыву, таму хацелася б, каб асабістыя дачыненьні паміж імі не заміналі працы над супольным праектам. Абмеркаваньні ў Вікіпэдыі — нават асабістыя абмеркаваньні ўдзельнікаў — мусяць мець адзіную мэту: паляпшэньне энцыкляпэдычных артыкулаў. Таму ўсякі пераход на асобу супярэчыць самому духу Вікіпэдыі. Удзельнікі могуць не падабацца адзін аднаму, выклікаць адзін у аднаго непрыязнасьць, але гэтыя эмоцыі ня мусяць ніяк адбівацца на старонках Вікіпэдыі.
Такім дзеяньням няма ніякага апраўданьня.
- Ні пры якіх умовах не рабіце нападаў пэрсанальнага характару на іншых удзельнікаў Вікіпэдыі. Абмяркоўвайце ня аўтараў, а зьмест артыкулаў. Асабістыя абразы і пагрозы ніякім чынам не дапамогуць вам абараніць свой пункт гледжаньня — яны толькі наносяць шкоду супольнасьці Вікіпэдыі і замінаюць іншым удзельнікам працаваць над стварэньнем высакаякаснай энцыкляпэдыі.
Кожны ўдзельнік пры магчымасьці мае дапамагаць стварэньню і падтрыманьню спрыяльнага псыхалягічнага клімату ў супольнасьці Вікіпэдыі. Асабістыя напады на ўсякага з удзельнікаў, незалежна ад яго паводзінаў у мінулым, супярэчаць духу супольнасьці.
Памятаеце, што любы карыстальнік Інтэрнэту мае доступ да палемікі, якая вядзецца на старонках абмеркаваньняў. Паводзіны кожнага карыстальніка падчас працы ў Вікіпедыі ўплывае на аўтарытэт Вікіпедыі ў цэлым. Будзьце добразычлівыя, а таксама заўсёды захоўвайце спакой і годнасць. Пазьбягайце абразьлівых рэплік у апісаньнях выпраўленьняў артыкулаў.
Абразы
Скарачэньні: ВП:АБРАЗА ВП:АБРАЗЫ |
---|
Асабістымі абразамі лічацца:
- Заявы пра тое, што той або іншы ўдзельнік ня мае здольнасьці добра напісаць той або іншы артыкул — або ўвогуле быць годным карыстальнікам Вікіпэдыі з прычыны свайго веку, стаці, прыналежнасьці да пэўнай нацыі, рэлігіі, сацыяльнай групы, прафэсіі, арганізацыі або іншых катэгорыяў асобаў. Пры гэтым усё роўна, ці сапраўды гэты ўдзельнік належыць да гэтай катэгорыі;
- Агульныя нэгатыўныя ацэнкі ўнёску ўдзельніка ў Вікіпэдыю («ён — троль», «яна — кепскі рэдактар» і інш.), якія не падмацоўваюцца разгорнутай аргумэнтацыяй (аналізам значнай колькасьці канкрэтных выпраўленьняў і г.д.);
- Адмоўна афарбаваная лексыка, якая характарызуе карыстальніка і яго паводзіны: ацэнкі накшталт «дурань», «ідыёт», «апантаны», «гістэрыка», «трызьненьне», а таксама ўсякія нецэнзурныя выразы (у тым ліку з пропускам і заменай літар і інш.);
- Нэгатыўныя выказваньні ў адрас іншых або выпады з пазыцыяў перавагі над іншым (напрыклад, «Я доктар навук, а ты хто наогул такі?»);
- Наўмыснае перакручваньне імя ўдзельніка;
- Сьцьверджаньне, што ўдзельнік пакутуе на якоесьці захворваньне, разумовую або фізычную непаўнавартасьнасьць і інш.
- Спасылкі на артыкулы ў Вікіпэдыі або вонкавыя крыніцы, прысьвечаныя тым або іншым выразна нэгатыўным зьявам, калі гэтыя спасылкі прастаўляюцца такім чынам, каб беспасярэдне зьвязаць гэтыя зьявы з пэўным удзельнікам.
Пры гэтым ня мае значэньня, ці робіцца абраза ў беспасярэдніх зносінах з удзельнікам або ў іншай сытуацыі.
Калі вы сутыкнуліся з асабістымі абразамі
Удзельніку, які лічыць, што яго абразілі, рэкамэндуецца зьвярнуцца да апанэнта, высьветліць, ці была гэтая абраза наўмыснай, і папрасіць яго выбачыцца. У выпадку, калі факт нанесенай абразы не выклікае сумневу або калі апанэнт не адказвае на звароты, то ўдзельнік мае права зьвярнуцца да хоць-якога незацікаўленага адміністратара, які, пераканаўшыся, што абраза сапраўды мела месца, выносіць папярэджаньне аб недапушчальнасьці такіх дзеяньняў.
Выдаленьне асабістых абразаў
Рэплікі ўва ўсякім абмеркаваньні, якія цалкам складаюцца з асабістых абразаў, можа выдаліць кожны ўдзельнік. Пры гэтым можна пакінуць замест тэксту пазнаку: Абраза. Выдалена — выглядае вось так: (абраза выдаленая)
Пагрозы
Скарачэньні: ВП:ПАГРОЗА ВП:ПАГРОЗЫ |
---|
Ніколі не пагражайце іншым удзельнікам
- Юрыдычнымі наступствамі (або судовымі пазовамі);
- Фізычнай расправай;
- Дзеяньнямі, у выніку якіх іншы ўдзельнік Вікіпэдыі можа трапіць пад перасьлед паводле палітычных або рэлігійных матываў з боку ўраду, працадаўцы або іншай асобы ці арганізацыі.
Удзельнік, які дазваляе такія пагрозы, можа неадкладна атрымаць блякаваньне, на працяглы тэрмін або назаўсёды, без папярэджаньня і папярэдняга абмеркаваньня.
Падробка і фальсыфікацыя
Скарачэньні: ВП:ПАДРОБКА ВП:ПАДРОБКІ |
---|
Значнымі парушэньнямі ў Вікіпэдыі таксама лічацца падробка і фальсыфікацыя, а менавіта:
- Наўмысная зьмена чужых допісаў, якая ўплывае на іх зьмест, або іх выдаленьне, або напісаньне паведамленьняў ад чужога імя;
- Наўмысная падробка імёнаў іншых удзельнікаў і стварэньне копіяў іх асабістых старонак і абмеркаваньняў, зьмест якіх можа запляміць удзельніка, з старонкі якога рабілася копія;
- Наўмысная падробка імёнаў іншых удзельнікаў і стварэньне копіяў іх асабістых старонак і абмеркаваньняў з мэтай наўмыснага ўнясеньня выпраўленьняў, якія ганяць удзельніка, з старонкі якога рабілася копія, або іншых удзельнікаў.