Руан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак, артаграфія
д (GR) File renamed: File:Eglise Saint Godard.Rouen.jpgFile:Église Saint-Laurent de Rouen.jpg Criterion 3 (obvious error) · Ошибка в опознании объекта съмки , исправленная читателем.
Радок 72: Радок 72:
Файл:Rouen rues jnl 3.jpg|Старажытны дом
Файл:Rouen rues jnl 3.jpg|Старажытны дом
Файл:Rouen.Gros-Horlge.jpg|Гро-Арлёж
Файл:Rouen.Gros-Horlge.jpg|Гро-Арлёж
Файл:Eglise Saint Godard.Rouen.jpg|Царка Сэн-Гадар
Файл:Église Saint-Laurent de Rouen.jpg|Царка Сэн-Гадар
</gallery>
</gallery>



Вэрсія ад 23:12, 22 верасьня 2018

Руан
Rouen
Руан
Герб Руану
Рэгіён: Нармандыя
Дэпартамэнт: Прыморская Сэна
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва: 110 755 (2013)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Паштовы індэкс: 76000, 76100
Геаграфічныя каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°06′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. / 49.44389; 1.10306Каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°06′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. / 49.44389; 1.10306
Руан на мапе Францыі
Руан
Руан
Руан
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.rouen.fr

Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Нармандыя (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Верхняя Нармандыя) і прэфэктура дэпартамэнту Прыморская Сэна. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складае 110 755 чалавек, паводле зьвестак на 2013 год.

Геаграфія

Горад разьмешчаны на берагах Сэны. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сэны, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.

Гісторыя

Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.

У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.

Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.

Эканоміка

У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.

Выбітнасьці

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Руансховішча мультымэдыйных матэрыялаў