Крывяны ціск: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1: Радок 1:
'''Крывяны ціск''' — [[ціск]] [[Кроў|крыві]] на сьценкі крывяносных сасудаў звыш [[Атмасфэрны ціск|атмасфэрнага]]. Ёсьць паказьнікам стану [[кровазварот]]у, абумоўлены нагнятальнай здольнасьцю [[сэрца]], супраціўленьнем сасудаў і гідрастатычнымі сіламі. З узростам павышаецца<ref name="б"/>.
'''Крывяны́ ціск''' — [[ціск]] [[Кроў|крыві]] на сьценкі крывяносных сасудаў звыш [[Атмасфэрны ціск|атмасфэрнага]]. Ёсьць паказьнікам стану [[кровазварот]]у, абумоўлены нагнятальнай здольнасьцю [[сэрца]], супраціўленьнем сасудаў і гідрастатычнымі сіламі. З узростам павышаецца<ref name="б"/>.


[[Файл:Blood pressure measurement (2009).jpg|значак|240пкс|Вымярэньне крывянога ціску (2009 г.)]]
[[Файл:Blood pressure measurement (2009).jpg|значак|240пкс|Вымярэньне крывянога ціску (2009 г.)]]
Радок 25: Радок 25:
{{Накід}}
{{Накід}}


[[Катэгорыя:Кроў]]
[[Катэгорыя:Крывяны ціск| ]]
[[Катэгорыя:Фізычныя велічыні]]
[[Катэгорыя:Фізычныя велічыні]]
[[Катэгорыя:Фізыялёгія]]

Вэрсія ад 21:20, 21 верасьня 2018

Крывяны́ ціскціск крыві на сьценкі крывяносных сасудаў звыш атмасфэрнага. Ёсьць паказьнікам стану кровазвароту, абумоўлены нагнятальнай здольнасьцю сэрца, супраціўленьнем сасудаў і гідрастатычнымі сіламі. З узростам павышаецца[1].

Вымярэньне крывянога ціску (2009 г.)

Віды

  • Артэрыяльны. Павялічваецца пры скарачэньні (сыстале) сэрца: найбольшы, сысталічны ціск 115-125 мілімэтраў ртутнага слупка. Зьніжаецца пры расслабленьні (дыястале) сэрца: найменшы, дыясталічны ціск 70-80 мм ртутнага слупка. Розьніца між сысталічным і дыясталічным ціскам складае пульсавы ціск: найлепшы менш за 120/80 мм ртутнага слупка (сыст./дыяст.); звычайны 120-129/80-84 мм рт. слупка; высокі 130-139/85-89 мм рт. слупка; 1-я ступеня гіпэртаніі 140/90 мм ртутнага слупка[2].
  • Венозны. У пэрыфэрычных венах складае 60-100 мілімэтраў вадзянога слупка.
  • Капілярны[1].

Вымярэньне

  • Бяскроўнае (непрамое). Сфігмаманомэтрам на плечавой артэрыі вымяраецца артэрыяльны ціск.
  • Крывавае (прамое). Увядзеньнем у вену іголкі, злучанай са сфігмаманомэтрам, вымяраюць венозны ціск[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в Андрэй Чантурыя. Крывяны ціск // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 500. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. У зоне высокага ціску // Зьвязда : газэта. — 30 сакавіка 2012. — № 62 (27177). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Крывяны цісксховішча мультымэдыйных матэрыялаў