Равэнна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89: Радок 89:
* базыліка [[Сант-Апалінарэ-ін-Клясэ]] (549 год, па-за гарадзкой сьцяной).
* базыліка [[Сант-Апалінарэ-ін-Клясэ]] (549 год, па-за гарадзкой сьцяной).


Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца [[Тэадорых Вялікі|Тэадорыха]] пачатаку [[6 стагодзьдзе|VI]] або VIII стагодзьдзяў).
Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца [[Тэадорых Вялікі|Тэадорыха]] пачатаку VI або VIII стагодзьдзяў).


З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:
З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:

Вэрсія ад 19:31, 18 верасьня 2018

Равэнна
італ. Ravenna
Равэнна
Герб Равэнны


Краіна: Італія
Рэгіён: Эмілія-Раманьня
Правінцыя: Равэнна
Мэр: Фабрыцыё Матэуччы
Плошча: 652 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 158 784 чал.
шчыльнасьць: 243,53 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0544
Паштовы індэкс: 48121–48125
Нумарны знак: RA
Геаграфічныя каардынаты: 44°24′58″ пн. ш. 12°12′6″ у. д. / 44.41611° пн. ш. 12.20167° у. д. / 44.41611; 12.20167Каардынаты: 44°24′58″ пн. ш. 12°12′6″ у. д. / 44.41611° пн. ш. 12.20167° у. д. / 44.41611; 12.20167
Равэнна на мапе Італіі
Равэнна
Равэнна
Равэнна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
comune.torino.it

Равэ́нна (па-італьянску: Ravenna) — горад у цэнтральнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Эмілія-Раманьня і правінцыі Равэнна. Турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня. Места разьмешчана на адлегласьці 10 км ад Адрыятычнага мора, зь якім яго злучае канал. Равэнна знаходзіцца ў нізіннай мясцовасьці, якая ўтварылася пры заглейваньні Адрыятыкі. Заступнікам гораду лічыцца сьвяты Апалінарыюс. Дзень гораду — 23 ліпеня.

Восем равэннскіх помнікаў эпохі позьняй антычнасьці занесены ЮНЭСКО ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Гісторыя

Заснавана, верагодна, племянем умбраў. 3 II стагодзьдзя да н. э. места знаходзілася пад уладай Рыму, зьяўляючыся важным портам. 3 402 году ў горадзе знаходзілася рэзыдэнцыя імпэратараў Заходняй Рымскай імпэрыі, а затым сталіца дзяржавы остготаў. 3 540 году Равэнна ўваходзіла ў склад Бізантйскай імпэрыі, ў 565—751 гады была сталіцай Равэнскага экзархату. У 751 годзе горад быў заваяваны лянгабардамі, якія зрабілі Равэнну сталіцай Лянгабардзкага каралеўства. У XII стагодзьдзі ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўсталяваньнем у Равэньне сыньёрыі роду Палентаў, якія кіравалі горадам да 1441 году. Абмяленьне каналу выклікала закрыцьцё порту і эканамічны заняпад гораду. У 1449—1509 гады горад быў падпарадкаваны Вэнэцыяй, а ў 1512 годзе зруйнаваны французамі. Пасьля іхнага выгнаньня Сьвятой лігай, Равэнна ўваходзілся ў Папскую вобласьць за выключэньнем 1797—1814 гады. 3 1860 году знаходзіцца ў складзе аб’яднанай Італіі.

Помнікі

Маўзалей Тэадорыха

Равэнна багатая на помнікі раньнехрысьціянскай і бізантыйскай архітэктуры і перш за ўсё манумэнтальна-дэкаратыўны жывапіс. У 1996 годзе ў склад Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО былі ўключаны наступныя аб’екты:

Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца Тэадорыха пачатаку VI або VIII стагодзьдзяў).

З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:

Прамысловасць

У горадзе разьвітыя нафтаперапрацоўка, хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне, харчовая, абутковая, цэмэнтная, керамічная прамысловасьць. Вытворчасьць музычных інструмэнтаў.

Транспарт

Равэнна зьяўляецца чыгункавым вузлом, а таксама месца перакрыжаваньня аўтадарог. У горадзе маецца порт і зьвязаны зь ім суднаходны канал.

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Равэннасховішча мультымэдыйных матэрыялаў