Чырвона-зялёны сьцяг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
better version (GlobalReplace v0.6.5)
Радок 97: Радок 97:
| bgcolor=#EEEEEE| Фактычна не было<ref name="flagi23">{{Літаратура/Флагі Беларусі ўчора і сёньня|к}} С. 23.</ref>
| bgcolor=#EEEEEE| Фактычна не было<ref name="flagi23">{{Літаратура/Флагі Беларусі ўчора і сёньня|к}} С. 23.</ref>
|-
|-
| bgcolor={{Колер|Беларусь}} height=90px width=140px|<center>[[Файл:Flag of the Byelorussian SSR (1927).svg|100пкс]]</center>
| bgcolor={{Колер|Беларусь}} height=90px width=140px|<center>[[Файл:Flag of Byelorussian SSR (1927-1937).svg|100пкс]]</center>
| bgcolor=#EEEEEE| 1927—1937
| bgcolor=#EEEEEE| 1927—1937
| bgcolor=#EEEEEE| Чырвонае або пунсовае палотнішча, у верхнім куце якога ля трока зьмяшчаюцца залатыя літары «БССР» або надпіс «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»
| bgcolor=#EEEEEE| Чырвонае або пунсовае палотнішча, у верхнім куце якога ля трока зьмяшчаюцца залатыя літары «БССР» або надпіс «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»

Вэрсія ад 18:33, 17 верасьня 2018

Сьцяг Беларусі (ад 1995 году, дызайн 2012 году), палотнішча 1:2

Сьцяг Беларусі — афіцыйны сымбаль Рэспублікі Беларусь. Гэта палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне. Ужываецца як дзяржаўны сьцяг пасьля ўказу А. Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году[1]. Шэраг аўтараў (праўнікі, гісторыкі і інш.) паказваюць на незаконнасьць дзяржаўнага статусу гэтай сымболікі з прычыны парушэньня Канстытуцыі і заканадаўства Беларусі пры прызначэньні і правядзеньні рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году[1][2][3][4][5][6]. На гэтай падставе апазыцыйныя да ўлады А. Лукашэнкі грамадзкія, культурніцкія і палітычныя арганізацыі працягваюць выкарыстоўваць беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, які быў афіцыйным дзяржаўным сымбалем Беларусі ў 1991—1995 гадох. Аднак вольна карыстацца гэтым сьцягам можна толькі за межамі краіны[1][7].

Беларусь — адзіная з колішніх рэспублік СССР, улады якой вярнулі дзяржаўны статус савецкім сымбалям, нягледзячы на наяўнасьць беларускіх гістарычных нацыянальных сьцяга і гербу. Цяперашні афіцыйны сьцяг зьяўляецца мадыфікацыяй сьцяга БССР, распрацаванага і зацьверджанага за часамі кіраваньня Сталіна ў 1951 годзе.

Дызайн

Сьцяг у 1995—2012 гг.

За аснову новага сьцяга з ініцыятывы А. Лукашэнкі ўзялі сьцяг БССР, зь якога прыбралі серп і молат і чырвоную зорку. Апроч таго, інвэртавалі колеры арнамэнту (замест белага арнамэнту на чырвоным фоне зьявіўся чырвоны арнамэнт на белым фоне).

1 траўня 2012 году згодна з пастановай Дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь з арнамэнту сьцягу прыбралі белыя бакавыя палоскі.

Прапорцыі афіцыйнага сьцягу
Прапорцыі афіцыйнага сьцягу

Гісторыя

БССР

Асноўны артыкул: Сьцяг Беларускай ССР

Згодна зь першай Канстытуцыяй БССР (ССРБ), прынятай 3 лютага 1919 году, ейны сьцяг апісваўся наступным чынам: «Гандлёвы і ваенны сьцяг ССРБ — прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам „Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь“»[8]. Пазьней сьцяг БССР некалькі разоў зьмяняўся, аднак адзінае яго адрозьненьне ад сьцяга СССР (як і сьцягоў іншых саюзных рэспублік) крылася ў надпісе «БССР» у левым верхнім куце.

Кампанія па зьмяненьні сьцягаў рэспублік Савецкага Саюзу (у тым ліку і БССР) на больш арыгінальныя распачалася «зьверху»[9] неўзабаве па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Імаверна, яе прычынай было ўтварэньне ААН, дзе акрамя СССР прадстаўніцтва таксама атрымалі БССР і УССР. На фоне шматколернасьці сьцягоў краінаў-удзельніцаў ААН савецкія рэспубліканскія палотнішчы выглядалі непаўнавартаснымі і безаблічнымі[9].

Для адлюстраваньня нацыянальных асаблівасьцяў на палотнішчы новага сымбалю БССР надумалі зьмясьціць малюнак арнамэнту, вышытага ў 1917 году (год Кастрычніцкай рэвалюцыі) сялянкай Матронай Маркевіч зь вёскі, якая на момант стварэньня сьцяга ўваходзіла ў склад Ульянаўскага (назва ў гонар Леніна) сельсавету[9]. Яшчэ да вайны ўзор узялі на захоўваньне ў архіў Белпрамсавету з прычыны магчымасьці яго выкарыстаньня ў лёгкай прамысловасьці[9]. Вялікую ролю пры абраньні менавіта гэтага арнамэнту адыграла ягоная назва «Ўзыходзячае сонца», якая імпанавала камуністычнай ідэалёгіі[9].

Абраньню арнамэнта не перашкодзіў той факт, што муж Матроны Маркевіч быў арыштаваны ў 1937 годзе за антысавецкую прапаганду і расстраляны, пасьля чаго сям'я прайшла праз «раскулачваньне». Арыгінал вышытага Матронай Маркевіч ручніка не захаваўся, бо быў альбо канфіскаваны савецкімі карнымі органамі ў 1937 годзе, альбо згінуў у час Другой Сусьветнай вайны. Брата Матроны Маркевіч Міхаіла Кацара, мастацтвазнаўцу і загадчыка сэктару этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук БССР, у 1951 годзе ўлучылі ў склад камісіі па распрацоўцы новага сьцягу БССР[10][11].

Малюнак сьцяга БССР з пэўнымі сымбалічнымі дадаткамі да абранага арнамэнту стварыў мастак М. І. Гусеў[9], расеец з паходжаньня[12].

У выніку, 25 сьнежня 1951 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў новы сьцяг БССР[9]. Форму закону гэтаму ўказу надалі 27 сакавіка 1952 году[13].

Ад БССР да Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце краіны. 25 жніўня 1991 году Беларусь абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Яшчэ ў 1990 году ўлады Менску (а таксама Радашкавічаў[14]) пачалі выкарыстоўваць нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг побач са сьцягам БССР (яны разам вывешваліся над будынкам гарсавету).

Дыскусія пра прыняцьце дзяржаўнага сьцяга разгарнулася на 6-й пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 19 верасьня 1991 году пры абмеркаваньні закону «Аб назьве, Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сьцягу Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Яшчэ ў час дзённага перапынку народны дэпутат БССР касманаўт Уладзімер Кавалёнак[14] выйшаў на плошчу, дзе на той час звычайна знаходзіліся пікетоўцы, узяў у іх бела-чырвона-белы сьцяг і ў атачэньні сваіх аднадумцаў вярнуўся ў будынак Дома ўраду. У залі паседжаньняў Вярхоўнага Савету ён паставіў нацыянальны сьцяг побач з савецкім. Пасьля перапынку пачаўся разгляд пытаньня. Ніл Гілевіч прапанаваў вярнуць гістарычную беларускую сымволіку. Большасьць падтрымала яго.

Пастанова Вярхоўнага Савету ад 10 сьнежня 1991 году зацьвердзіла «Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь».

Рэфэрэндум 1995 году

Праект сьцяга Беларусі, які ад пачатку прапаноўваў А. Лукашэнка
Асноўны артыкул: Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году

Яшчэ ў 1993 годзе Лукашэнка, які ў той час быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, прапаноўваў правесьці рэфэрэндум датычна зьмены сымболікі, але парлямэнт не падтрымаў гэтую ідэю. Па абраньні прэзыдэнтам 21 сакавіка 1995 году ён прапанаваў варыянт сьцяга з трох палосаў: зялёнай, чырвонай (шырокай) і зялёнай, а 23 сакавіка зьявіліся новыя праекты сьцягу і гербу, высунутыя на рэфэрэндум[15].

14 траўня 1995 году з ініцыятывы А. Лукашэнкі адбыўся агульнанацыянальны рэфэрэндум па пытаньні нацыянальнай сымболікі. Паводле афіцыйных зьвестак, за прапанаваныя прэзыдэнтам варыянты гербу і сьцягу прагаласавала 75,1% выбарцаў (або 49,7% тых, хто меў права голасу[5]). Ужо 16 траўня новыя сьцягі вывесілі над будынкам Вярхоўнага Савету Беларусі і іншымі афіцыйнымі ўстановамі.

Пасьля апублікаваньня вынікаў рэфэрэндуму 12 чэрвеня 1995 году А. Лукашэнка выдаў указ №214, які зацьвердзіў Палажэньне аб Дзяржаўным сьцягу. Ягоны выгляд амаль цалкам адпавядаў старому сьцягу БССР 1951 году[15].

Згодна з законам РБ «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» (№301-3) ад 5 ліпеня 2004 году сьцяг Беларусі мае наступнае апісаньне (разьдзел II, артыкул 4):

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца зь дзьвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру і ніжняй — зялёнага колеру. Стасунак шырыні палос чырвонага і зялёнага колераў — 2:1. Стасунак шырыні Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь да яго даўжыні — 1:2. Каля тронка вэртыкальна разьмяшчаецца беларускі нацыянальны арнамэнт чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні Дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь.

Пастанова Дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь № 12 ад 10 лютага 2012 году ўнесла зьмены ў арнамэнце сьцягу, уведзеныя ў дзеяньне 1 траўня 2012 году. Згодна з пастановай, са сьцягу прыбралі белыя бакавыя палосы на арнамэнце[16].

Гісторыя дзяржаўнага сьцяга Беларусі

Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і дзяржаваў на тэрыторыі Беларусі ў XIV—XXI стст.
Выява
Назва дзяржавы
Час
Апісаньне
Вялікае Княства Літоўскае (сучасная рэканструкцыя) 1341—1795 Белая Пагоня ў чырвоным полі
Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1919 Палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі
ССРБ 1919 Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»
ЛітБел 1919—1920 Чырвонае палотнішча памерамі 1:2
ССРБ 1920—1924 Прастакутнае чырвонае (пунцовае) палотнішча з залатымі літарамі ў верхнім куце ля тронка ССРБ або надпісам «Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь»[17]
Сярэдняя Літва (сучасная рэканструкцыя) 1920—1922 Прастакутнае чырвонае палотнішча з гербам Сярэдняе Літвы (тарча, падзеленая вэртыкальна на дзьве часткі, у левай — «Белы Арол», у правай — «Пагоня»)
БССР 1924—1927 Фактычна не было[18]
1927—1937 Чырвонае або пунсовае палотнішча, у верхнім куце якога ля трока зьмяшчаюцца залатыя літары «БССР» або надпіс «Беларуская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»
1937-1940
1937—1951 Чырвонае палотнішча памерамі 1:2 з выявай у яго верхнім куце, ля тронка залатых сярпа і молата і над імі — чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам, а ўнізе сярпа і молата залатыя літары — БССР
1951—1991 Палотнішча зь дзьвюх гарызантальна разьмешчаных палосаў: верхняй чырвонага колеру і ніжняй зялёнага колеру ў стасунку 2/3:1/3 з выявай у верхнім левым куце чырвонай паласы залатых сярпа і молата і над імі чырвонай пяціканцовай зоркі, аблямаванай залатым шлякам. Ля трока вэртыкальна разьмяшчаецца арнамэнт белага колеру на чырвоным полі, які складае 1/9 даўжыні сьцяга
Рэспубліка Беларусь 1991—1995 Палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі
1995—2012 Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.
з 2012 году Палотнішча памерамі 1:2, падзеленае гарызантальна на чырвоную і зялёную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1. Уздоўж тронка разьмяшчаецца арнамэнт, чырвоны на белым фоне.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Латышонак А. Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.
  2. ^ Пастухоў М. Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  3. ^ Запрудзкі С. Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.
  4. ^ Запрудзкі С. Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады // Архэ Пачатак № 1 (21) — 2002
  5. ^ а б Лялькоў І. Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан // ARCHE № 1 (21) — 2002.
  6. ^ Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»
  7. ^ Ці маюць права адбіраць бел-чырвона-белы сьцяг? // «Радыё Свабода», 2 лютага 2009 г.
  8. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 22.
  9. ^ а б в г д е ё Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 24.
  10. ^ У Сянне адкрылі помнік жанчыне, якая вышыла арнамент з дзяржаўнага сцяга - budzma.org, 6 ліпеня 2015 г.
  11. ^ Адкрыты спіс - Маркевіч Аляксей Захаравіч (1885)
  12. ^ Валянцін Тарас: «Трэба жыць» // Наша Ніва. — №5, 2005.
  13. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 25.
  14. ^ а б Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 26.
  15. ^ а б Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (рас.). «VEXILLOGRAPHIA: Официальный сайт русского центра флаговедения и геральдики»Праверана 17 кастрычніка 2010 г.
  16. ^ http://www.tnpa.by/ViewFileText.php?UrlRid=52178&UrlOnd=%D1%D2%C1%20911-2008 СТБ 911—2008 «О государственном флаге Республики Беларусь. Общие технические условия» (рас.)
  17. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 21.
  18. ^ Басаў А., Куркоў І. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Найдовіч. — Менск: Полымя, 1994. С. 23.

Вонкавыя спасылкі

Чырвона-зялёны сьцягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў