Мікалай Пачкаеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Няма крыніц}}
'''Мікалай Пачкаеў''' (нарадзіўся ў 1973 году, [[Менск]]) — грамадзкі дзяяч новай хвалі беларускай эміграцыі.
'''Мікалай Пачкаеў''' (нарадзіўся ў 1973 году, [[Менск]]) — грамадзкі дзяяч новай хвалі беларускай эміграцыі.



Вэрсія ад 12:01, 17 верасьня 2018

Мікалай Пачкаеў (нарадзіўся ў 1973 году, Менск) — грамадзкі дзяяч новай хвалі беларускай эміграцыі.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу №4 у Менску (1990), у 1990 годзе паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, з 1992 на аддзяленьні (пазьней факультэце) міжнародных дачыненьняў, у 1994—1995 у Ўітан (Wheaton) каледжы (ЗША), выпускнік БДУ 1996 г. У 1996—1997 на магістарскай праграме ў Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт, Вугоршчына), у 1997—1998 на магістарскай праграме ва ўнівэрсытэце Кембрыджу (Вялікабрытанія), далей тамсама на доктарскай праграме.[1]

Удзельнік акцыяў Беларускага Народнага Фронту з 1989 году, назіральнік ад Партыі БНФ падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, у 1997 сябра Маладзёвай Фракцыі БНФ, заснавальнага камітэту і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту, абраны сябрам Сойму БНФ і Партыі БНФ, сябра Міжнароднай Камісіі, сябра дэлегацыі БНФ на кансультацыях дзеля перамоваў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЭ ў 1999—2000 г., у 1996-1997 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вугоршчыне, у 1997—2006 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вялікабрытаніі.[1]

Стала ў Вялікабрытаніі з 2000 году, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвэстыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыкляпэдыя», «Belarusian Review» і іншых, шматлікіх рэпартажаў зь Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006).

Сябра Рады БНР (з 2005 г.), сакратар Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі ў 2003—2004 гг., абраны намесьнікам старшыні ЗБВБ у 2004 г., пераабраны ў 2005—2010 гг. З 2013 року — старшыня.[2]

Літаратура

  • Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010.
  • Мікола Пачкаеў, «Навіны БНФ», №8 (87) 9 верасьня 2005, стар. 12.

Крыніцы

  1. ^ а б Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010., стар. 554.
  2. ^ Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі ўзначаліў Мікола Пачкаеў