Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылкі
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 78: Радок 78:
* [[Валянціна Трыгубовіч]] — Архівіст
* [[Валянціна Трыгубовіч]] — Архівіст
* [[Алесь Кот]]
* [[Алесь Кот]]
* [[Хведар Нюнька]]
* [[Сяргей Пяткевіч]]
* [[Сяргей Пяткевіч]]
* [[Аляксандар Старыкевіч]]
* [[Аляксандар Старыкевіч]]
Радок 303: Радок 302:
Файл:Genijusz Praga.jpg|[[Ларыса Геніюш]]
Файл:Genijusz Praga.jpg|[[Ларыса Геніюш]]
Файл:Janka Filistovič.jpg|[[Янка Філістовіч]]
Файл:Janka Filistovič.jpg|[[Янка Філістовіч]]
Файл:Jan Stankievič.jpg|[[Ян Станкевіч]]
Файл:Fr_Alexander_Nadson.jpg|а. [[Аляксандар Надсан]]
Файл:Fr_Alexander_Nadson.jpg|а. [[Аляксандар Надсан]]
Файл:Chwiedar Niuńka.jpg|[[Хведар Нюнька]]
</gallery>
</gallery>


* [[Ян Станкевіч]]
* [[Лявон Рыдлеўскі]]
* [[Лявон Рыдлеўскі]]



Вэрсія ад 23:03, 25 жніўня 2018

Каардынаты: 40°42′47″ пн. ш. 73°47′51″ з. д. / 40.71306° пн. ш. 73.7975° з. д. / 40.71306; -73.7975

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

Сьцяг БНР
Абрэвіятура Рада БНР
Папярэднік Усебеларускі зьезд
Дата ўтварэньня 31 сьнежня 1917 (106 гадоў таму)
Тып заканадаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта адбудова незалежнай беларускай дзяржаўнасьці на ўсіх беларускіх землях[1]
Штаб-кватэра Нью-Ёрк, акруга Кўінс, раён Ямайскія Пагоркі, Гатычны праезд, д. 166[2]
Месцазнаходжаньне Злучаныя Штаты Амэрыкі
Дзейнічае ў рэгіёнах 15 краінаў, у тым ліку ўсе 5 сумежных зь Беларусьсю[3]
Сяброўства 80 чалавек (2017 г.)[4]
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Івонка Сурвіла
1-ы заступнік Сяргей Навумчык
Заступнікі Вячка Станкевіч, Мікалай Пачкаеў
Сакратар Вячаслаў Бортнік[5]
Асноўныя асобы Хведар Нюнька, Сяргей Пятровіч, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель
Кіроўны орган Прэзыдыюм (16 чал.)
Зьвязаныя кампаніі Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі, Згуртаваньне беларусаў Канады, Таварыства беларускай культуры ў Летуве[6]
Сайт radabnr.org
Колішняя назва Рада Ўсебеларускага зьезду (да 18 сакавіка 1918 г.)

Ра́да Белару́скай Народнай Рэспу́блікі — найвышэйшы кіраўнічы орган БНР, які з 1919 году дзейнічае на эміграцыі і ўяўляе сабой адну з ключавых палітычных арганізацыяў беларускае дыяспары. Рада БНР захоўвае фармальна-працэдурную пераемнасьць з Радай Першага Ўсебеларускага зьезду 1917 году і на дадзены момант зьяўляецца самым старым у сьвеце ўрадам у выгнаньні.

Паводле Другой Устаўнай граматы і Часовай Канстытуцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР зьяўлялася часовай вышэйшай заканадаўчай установаю ў Беларусі. Ёй належала права прымаць законы, зацьвяржаць урад да моманту правядзеньня Ўстаноўчага сойму, які мусіў бы вызначыць далейшы канстытуцыйны лад Беларусі. Фракцыя Беларускай сацыяілістычнай грамады (БСГ), якая дамінавала ў першапачатковым складзе Рады, ускладала на яе функцыі парлямэнту. Антон Луцкевіч у 1928 годзе характарызаваў яе як «перадпарлямэнт». Пасьля эміграцыі мэты дзейнасьці і функцыі Рады БНР былі перафармуляваныя і палягаюць у прадстаўніцтве беларускага народу на міжнароднай арэне да моманту фармаваньня дэмакратычна абранай улады ў Беларусі. Склад Рады БНР фармуецца перадусім з актывістаў арганізацыяў беларускай дыяспары дэмакратычнага і незалежніцкага кірунку[7].

Будова

  • Пасяджэньне. Склікаецца аднойчы на 2 гады. Паводле 5-га артыкула Статуту, складаецца з «радных‚ лікам ня больш як 80». Правамоцнае пра апавяшчэньні радных прынамсі за месяц да правядзеньня. Ухваляе пастановы звычайнай большасьцю галасоў. Прымае новых радных на падставе пісьмовай парады прынамсі 2-х радных. Вызначае памер сяброўскіх складак радных. Зьмяняе Статут 3/4 галасоў і зацьвярджае пастановы аб вонкавай супрацы. Абірае Прэзыдыюм, Кантрольную камісію і Суд на 6 гадоў.
  • Прэзыдыюм. Абіраецца на 6 гадоў. Улучае старшыню Рады, заступнікаў, сакратара і скарбніка. Выконвае пастановы пасяджэньня (Рады).
  • Сакратарыят. Прызначаецца старшынёй Рады. Паведамляе старшыні і Прэзыдыюму пра нясплату радным сяброўскіх складак і выдачу ім дзяржаўнай таямніцы.
  • Кантрольная камісія. Абіраецца на 6 гадоў у складзе старшыні, сакратара і сябра. Складае грашовую справаздачу Рады.
  • Суд. Абіраецца на 6 гадоў. Складаецца са старшыні і 2 судзьдзяў. Разглядае скаргі на выключэньне зь ліку радных[1].

Рада ўзначальваецца Старшынём Рады БНР. У складзе Рады функцыянуюць Сакратарыяты па розных кірунках працы, сярод якіх:

  • Сакратарыят вонкавых справаў
  • Сакратарыят унутраных справаў
  • Сакратарыят адукацыі
  • Сакратарыят інфармацыі

а таксама дзейнічае скарбнік і Камітэт архіўных справаў[7].

Прэзыдыюм

Гісторыя

1917—1919 гады

Асноўны артыкул: Беларуская Народная Рэспубліка

Утварэньне

Рада вядзе свае вытокі ад Рады І Усебеларускага Кангрэсу, які адбыўся ў Менску ў сьнежні 1917 году і сабраў 1872 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Нягледзячы на разгон Кангрэсу з боку бальшавікоў, дэлегатам атрымалася афіцыйна прызнаць Раду «найвышэйшаю ўстановаю краю», даручыўшы ёй «усю паўнату ўлады на Беларусі».

Пасьля таго, як органы савецкай улады (Аблвыканкамзах і Савет Народных Камісараў Заходняй вобласьці і фронту) былі вымушаныя пакінуць Менск, 19 лютага 1918 Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду ў сваім загадзе №1 абвясьціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».

Першы склад Народнага сакратарыяту БНР

На наступны дзень, 20 лютага, была выдадзеная Першая Ўстаўная грамата да народаў Беларусі, у якой Выканаўчы камітэт абвясьціў сябе часовай уладай Беларусі «для кіраваньня і скліканьня, як мага хутчэй, Устаноўчага сойму», а выканаўчую ўладу перадаў Народнаму сакратарыяту Беларусі.

9 сакавіка 1918 году Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду выдаў Другую Ўстаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). 18 сакавіка 1918 на пленарным пасяджэньні Рада Ўсебеларускага зьезду была перайменаваная ў Раду БНР.

У Раду БНР увайшлі вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку:

і іншыя.

У склад Рады БНР былі кааптаваныя 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады:

а таксама прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў, земстваў і гарадоў.

Старшынём Рады БНР стаў былы старшыня Прэзыдыюму Ўсебеларускага зьезду Янка Серада.

Па стане на 25 сакавіка 1918 налічвалася 77 сябраў Рады:

  • 36 — абраныя на Ўсебеларускім зьезьдзе,
  • 6 — ад Віленскай беларускай рады,
  • 15 — ад нацыянальных меншасьцяў (расейскай, польскай, габрэйскай),
  • 10 — ад земстваў,
  • 10 — ад гарадоў.

19 сакавіка 1918 Рада прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР, у якой абвяшчалася, што ніводны закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай БНР.

У складзе Рады дзейнічалі камісіі, у пэрыяд паміж пленарнымі пасяджэньнямі працаваў Прэзыдыюм Рады БНР. З шэрагаў сяброў Рады БНР (радных) фармаваўся Ўрад БНР.

Трэцяя Ўстаўная грамата

Асноўны артыкул: Трэцяя Ўстаўная грамата

У 1918 годзе ў Радзе існавалі 2 плыні: аўтанамісцкая і незалежніцкая.

Аўтанамісты (прадстаўнікі земстваў, гарадоў, расейскай, часткова габрэйскай нацыянальных меншасьцяў і некаторыя сябры БСГ на чале з М. Краўцовым) выступалі за аўтаномны статус Беларусі ў складзе Расеі. Яны прытрымліваліся рэзалюцыі Ўсебеларускага зьезду, паводле якой Беларусь павінна была застацца аўтаномнай адзінкай з рэспубліканскім ладам у складзе Расеі.

Незалежнікі выступалі за поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі. Да незалежніцкай плыні належалі беларускія сацыялісты Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя на чале са старшынём фракцыі БСГ Аркадзем Смолічам. Іх пазыцыі ўзмацніліся пасьля прыезду зь Вільні ў Менск Антона Луцкевіча, Івана Луцкевіча і Янкі Станкевіча.

У ноч на 25 сакавіка 1918 году Рада БНР прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату. Напярэдадні да незалежнікаў далучылася група Краўцова. Супраць незалежнасьці БНР прагаласавалі сябры Рады ад Бунду (габрэйскія сацыялісты), гарадоў і земстваў, сярод якіх пераважалі прадстаўнікі агульнарасейскіх Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (меншавікоў) і Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У знак пратэсту супраць абвяшчэньня незалежнасьці 9 прадстаўнікоў земстваў пакінулі пасяджэньне Рады. Пры галасаваньні ўстрымаліся сябры Рады ад Аб’яднанай габрэйскай сацыялістычнай партыі (АЯСП) і Паалей-Цыёна. Пазьней прадстаўнікі АЯСП далучыліся да большасьці.

27 сакавіка 1918 Рада абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі. Нямецкія акупанты ў адказ разагналі Раду і Народны сакратарыят. У пачатку красавіка 1918 дзейнасьць Народнага сакратарыяту была забаронена.

12 красавіка 1918 склад Рады папоўнілі 15 правых дзеячаў, сябраў «Менскага беларускага прадстаўніцтва», у тым ліку

Па меры таго, як Першая сусьветная вайна набліжалася да канца і стала зразумелым, што на землі, якія знаходзіліся пад нямецкім кантролем, прыйдуць бальшавікі, вакол Рады зноў пачалі групавацца антыбальшавіцкія сілы. У канцы верасьня ў склад Рады ўвайшлі прадстаўнікі менскага праваслаўнага духавенства і менскага праваслаўнага брацтва (10 чал.), польскай нацыянальнай меншасьці (4), партыі кадэтаў (4), габрэйскай меншасьці, прафэсійных арганізацыяў.

11 кастрычніка Рада зацьвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР і перайменавала Народны сакратарыят у Раду Народных Міністраў Беларускай Народай Рэспублікі, на чале якой стаў Луцкевіч.

Ад’езд зь Менску

Пасьля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Нямеччыне Віленская беларуская рада па даручэньні Луцкевіча дасягнула дамоўленасьці зь Летувіскай Тарыбай аб пераезьдзе Рады і ўраду БНР у Вільню. Апошняе пасяджэньне Рады БНР у Менску адбылося 28 лістапада 1918, на якім была прынята Грамата з заклікам ствараць беларускія рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. 3 сьнежня 1918 г. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а 27 сьнежня 1918 — у Горадню.

У выгнаньні

З 1919 па 1947 год

У красавіку 1919 году польская армія заняла Вільню і Горадню. Прадстаўнікі Рады БНР усталявалі кантакты і вялі перамовы з польскім кіраўніцтвам і асабіста Юзэфам Пілсудзкім. У выніку гэтага Рада зрабілася арэнай жорсткіх дэбатаў адносна стасункаў з Польшчай, што нават вылілася ў яе часовы раскол. Польскія акупацыйныя ўлады падверглі лідэраў рады рэпрэсіям. У турму трапілі Ластоўскі, Бадунова, Грыб і Мамонька; Захарка і Крачэўскі вымушаны былі эміграваць у Нямеччыну. Пасьля вызваленьня Ластоўскага і іншых Прэзыдыюм Народнай рады сабраўся ў Рызе. Да пачатку 1921 раскол Рады быў пераадолены.

Адначасова з гэтым на працягу 1920 году Рада БНР вядзе перамовы аб прызнаньні з боку РСФСР. У чэрвені дэлегацыя БНР мае сустрэчу з Георгіем Чычэрыным, міністрам замежных справаў РСФСР.

Пасьля падпісаньня 11 жніўня 1920 г. мірнае дамовы паміж Латвіяй і РСФСР Рада БНР як антысавецкая арганізацыя не магла заставацца ў Рызе. У лістападзе 1920 году БНР заключае дамову аб узаемным прызнаньні зь Летувіскай Рэспублікай, што дало магчымасьць Прэзыдыюму Рады БНР пераехаць у Коўна.

У пачатку 20-х гадоў кіраўніцтва Рады і ўрад БНР базаваліся ў Коўне і падтрымлівалі найбольш шчыльныя сувязі з урадам Летувіскай Рэспублікі. Тэрыторыя ЛР служыла базаю для партызанаў, якія пры падтрымцы ўладаў БНР вялі антыпольскую партызанскую барацьбу ў Заходняй Беларусі, што знаходзілася ў складзе Польшчы.

У 1921 годзе на арганізаванай Радай БНР у Празе Нацыянальна-палітычнай нарадзе была асуджаная Рыская дамова, паводле якой тэрыторыя Беларусі дзялілася паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. Рада БНР была прызнаная нарадай як галоўны беларускі прадстаўнічы орган.

У выніку супярэчнасьцяў унутры ўраду БНР па тэме тэрытарыяльных саступак Летувіскай Рэспубліцы ў лістападзе 1923 году Прэзыдыюм Рады пераехаў з Коўна ў Прагу.

Рада БНР працягвае кантакты зь Лігай Нацыяў, урадамі замежных краінаў. Намаганьнямі сяброў Рады ў Чэхіі былі арганізаваныя стыпэндыі для беларускіх студэнтаў.

Новая эканамічная палітыка, беларусізацыя, узбуйненьне БССР, а таксама амністыя былым праціўнікам савецкай улады, прынятая ў 1923 годзе, парадзілі ў эмігранцкіх колах прасавецкія настроі. У 1925 годзе Аляксандар Цьвікевіч і яго аднадумцы склікалі ў Бэрліне Другую Ўсебеларускую канфэрэнцыю, якая прыняла рэзалюцыю аб прызнаньні Менску адзіным цэнтрам адраджэньня Беларусі. Пасьля канфэрэнцыі шэраг сяброў Рады БНР выехалі ў БССР (большасьць у выніку была рэпрэсаваная), але Прэзыдыюм Рады БНР не прызнаў рашэньні канфэрэнцыі.

Васіль Захарка, Прэзідэнт Рады БНР у 1928—1943 гадах

Пасьля сьмерці Крачэўскага ў 1928 годзе яго паўнамоцтвы перайшлі да Васіля Захаркі. У 30-я гады назіраецца згасаньне актыўнасьці Рады БНР. У 1939 годзе прэзыдэнт БНР Захарка накіраваў пратэст прэзыдэнту Летувіскай Рэспублікі за пагадненьне з СССР, паводле якога Вільня пераходзіла з складу БССР у склад Летувіскай Рэспублікі. Перад сваёй сьмерцю ў 1943 годзе Захарка перадаў паўнамоцтвы старшыні Рады БНР М. Абрамчыку. Сакратаром Рады БНР стала Ларыса Геніюш.

У час Другой сусьветнай вайны Рада БНР, чые асноўныя органы працягвалі заставацца ў Празе, адмовілася супрацоўнічаць зь нямецкімі нацыянал-сацыялістамі, нягледзячы на ціск, які аказваўся зь іх боку. Напрыканцы вайны, па меры наступу савецкіх войскаў, Рада была вымушаная пераехаць у заходнюю частку Нямеччыны, каб пазьбегнуць арышту і захопу архіваў з боку савецкіх органаў.

Пасьля Другой сусьветнай вайны

Пасьляваенная хваля палітычных уцекачоў зь Беларусі папоўніла шэрагі Рады БНР і актывізавала яе працу. Рада сталася кропкай прыцягненьня для беларускіх эмігрантаў, якія не жадалі супрацоўнічаць зь Беларускай цэнтральнай радай, якая была ўтвораная ў Менску ў 1944 годзе пры падтрымцы нямецкіх акупантаў і якая таксама разгарнула сваю дзейнасьць у выгнаньні.

29 сьнежня 1947 г. у Остэргофэне (Нямеччына), на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР на чале са старшынём Рады М. Абрамчыкам. У склад адноўленай Рады ўвайшлі 72 сябры.

У лютым 1948 Рада спэцыяльным маніфэстам абвясьціла аб аднаўленьні сваёй дзейнасьці і вернасьці 3-й Устаўнай грамаце, у красавіку 1948 Мікола Абрамчык быў абраны Прэзыдэнтам Рады БНР. У сьнежні 1948 зацьверджаны Статут Рады БНР, у якім падкрэсьлівалася, што Рада на чале зь яе прэзыдэнтам зьяўляецца «адзіным паўнапраўным прадстаўніцтвам сувэрэнных правоў беларускага народу» і будзе заставацца ім «да часу вольных выбараў у незалежнай БНР канстытуцыйных заканадаўчых органаў». У сярэдзіне 1950-х г. у складзе Рады БНР налічваліся 142 сябры[8].

У гады «халоднай вайны» Рада БНР займалася беларускай асьветніцкай і лабісцкай працай на Захадзе, пашыраючы інфармацыю пра Беларусь як самастойную краіну і аргумэнтуючы неабходнасьць падтрымкі незалежнасьці Беларусі ва ўладных колах ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінаў[9]. Рада актыўна ўзаемадзейнічала і каардынавала сваю дзейнасьць з арганізацыямі, якія прадстаўлялі ў эміграцыі іншыя народы СССР. У прыватнасьці, Прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык у 1950-х — 60-х гадах узначальваў міжнародную Лігу за вызваленьне народаў СССР.

Пры непасрэдным удзеле Рады БНР у 1954 годзе была створана Беларуская служба Радыё «Свабода».

У канцы 1980-х г. Рада зьвярнулася да сусьветнай супольнасьці з заклікам дапамагчы Беларусі ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, яе сябры займаліся зборам дапамогі пацярпелым раёнам Беларусі.

Галоўнай кватэрай Рады БНР быў Парыж (да 1970), Таронта (да 1983), Нью-Ёрк.

Пасьлясавецкі час

Івонка Сурвіла, 8-я старшыня Рады БНР

У пачатку 1990-х г. дзеячы Рады БНР уступілі ў кантакты з афіцыйнымі структурамі Рэспублікі Беларусь, якая набыла незалежнасьць у 1991 годзе. У 1993 годзе ў Менску на афіцыйным узроўні адбылося сьвяткаваньне 75-годзьдзя абвяшчэньня БНР з удзелам кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рады БНР.

Вялася падрыхтоўка да перадачы Радай сваіх паўнамоцтваў на карысьць парлямэнту незалежнай Беларусі, але на тым этапе яна не магла перадаць іх Вярхоўнаму Савету 12 скліканьня, спасылаючыся на тое, што яго фармаваньне адбылося пры савецкай уладзе і таму не магло лічыцца вынікам свабодных выбараў[9].

Далейшыя палітычныя зьмены ў Беларусі адклалі перадачу паўнамоцтваў Рады на нявызначаны тэрмін. Пасьля таго, як улады Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі скасавалі статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, зьмянілі дзяржаўныя сымбалі і пачалі наступ на дэмакратычныя свабоды, Рада БНР пачала выступаць з пратэстамі супраць палітыкі афіцыйнага Менску.

Пасьля 1994 году Рада папоўніла свае шэрагі за кошт новай хвалі палітычных эмігрантаў і выступае з рэзкай крытыкай у адрас дзеючай у Беларусі ўлады.

Кіраўніцтва Рады БНР пэрыядычна мае сустрэчы з прадстаўнікамі ўрадаў заходніх краінаў[10][11], Старшыня Рады рэгулярна выступае з афіцыйнымі заявамі адносна актуальнай сытуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі Рады БНР працягваюць падкрэсьліваць, што Рада бачыць сябе ў якасьці надпартыйнай структуры і мае перадаць свае паўнамоцтвы дэмакратычна сфармаванай беларускай уладзе пры адсутнасьці пагрозы незалежнасьці Беларусі[9].

Старшыні

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак праўлення Заканчэнне праўлення
Ян Серада 1 траўня 1879 пасьля 19 лістапада 1943 9 сакавіка 1918 14 траўня 1918
Язэп Лёсік 6 лістапада 1883 1 красавіка 1940 14 траўня 1918 13 сьнежня 1919
Пётра Крачэўскі 7 жніўня 1879 8 сакавіка 1928 13 сьнежня 1919 8 сакавіка 1928
Васіль Захарка 1 красавіка 1877 14 сакавіка 1943 8 сакавіка 1928 6 сакавіка 1943
Мікола Абрамчык 16 жніўня 1903 29 траўня 1970 6 сакавіка 1943 29 траўня 1970
Вінцэнт Жук-Грышкевіч 10 лютага 1903 14 лютага 1989 29 мая 1970 27 лістапада 1982
Язэп Сажыч 5 верасьня 1917 19 лістапада 2007 27 лістапада 1982 31 жніўня 1997
Івонка Сурвіла 11 красавіка 1936 31 жніўня 1997

Выбітныя мінулыя радныя

Крыніцы

  1. ^ а б Статут Рады БНР // Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 2017 г. Праверана 26 лютага 2018 г.
  2. ^ Натальля Гардзіенка. Сьнежань // Адрасы БНР : каляндар на 2018 год / дызайн Анатоль Лазар. — Менск: Кнігазбор, 2017. — 1000 ас. — ISBN 978-985-7180-50-93
  3. ^ Пра Раду БНР // Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 2017 г. Праверана 26 лютага 2018 г.
  4. ^ Пытаньні і адказы // Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 2017 г. Праверана 26 лютага 2018 г.
  5. ^ а б Прэзыдыюм // Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 2017 г. Праверана 26 лютага 2018 г.
  6. ^ Як падтрымаць Раду БНР // Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 2017 г. Праверана 26 лютага 2018 г.
  7. ^ а б Навошта нам Рада БНР: інтэрв'ю з членам Рады (працяг)
  8. ^ Максімюк, Я. Аднаўленьне Рады БНР пасьля Другой Сусьветнай вайны // Запісы = Zapisy. — 2001. — № 25. — С. 41 — 48.
  9. ^ а б в Навошта нам Рада БНР: інтэрвію з членам Рады (пачатак)
  10. ^ Шварцэнбэрг — Сурвіле: Візы тармозіць не ЭЗ, а Менск
  11. ^ Эстонія падтрымлівае беларускую апазыцыю

Літаратура

  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009.

Вонкавыя спасылкі