Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Diplomatic mission of BNR.jpg|значак|Шыльда місіі]]
[[Файл:Diplomatic mission of BNR.jpg|значак|Шыльда місіі]]
[[Файл:Memorial plaque to the Office of the Military-Diplomatic Mission of the Belarusian People's Republic in Tallinn, Estonia.jpg|thumb|Memorial plaque to the Office of the Military-Diplomatic Mission of the Belarusian People's Republic in Tallinn, Estonia]]
[[Файл:Memorial plaque to the Office of the Military-Diplomatic Mission of the Belarusian People's Republic in Tallinn, Estonia.jpg|thumb|Мемарыяльная дошка офісу вайскова-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Таліне]]
'''Вайско́ва-дыпляматы́чная мі́сія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпляматычнае прадстаўніцтва [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў 1919—21 гадах<ref>{{Літаратура/БелЭн|3}} С.460</ref>.
'''Вайско́ва-дыпляматы́чная мі́сія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпляматычнае прадстаўніцтва [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў 1919—21 гадах<ref>{{Літаратура/БелЭн|3}} С.460</ref>.



Цяперашняя вэрсія на 14:16, 25 жніўня 2018

Шыльда місіі
Мемарыяльная дошка офісу вайскова-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Таліне

Вайско́ва-дыпляматы́чная мі́сія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919—21 гадах[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Накіраваная ў верасьні 1919 году Радай Народных Міністраў на чале з Антонам Луцкевічам для консульскай працы й арганізацыі беларускіх узброеных сілаў на тэрыторыі Эстоніі. Была акрэдытаваная пры ўрадах Латвіі й Эстоніі, месьцілася ў Рызе. Начальнікам місіі зьяўляўся Кастусь Езавітаў, 5 красавіка 1920 году паўнамоцтвы пацьверджаныя ўрадам Вацлава Ластоўскага[2]..

Дзейнасьць місіі была спыненая 1 лютага 1921 году ў выніку дыпляматычнага націску Савецкай Расеі на ўрад Латвіі напярэдадні падпісаньня Рыскай мірнай дамовы 1921 году[2].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры місіі дзейнічалі рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Таліне й у Ліепаі; ёй падпарадкоўвалася консульства БНР у Рызе. Місія вяла ўдзел у рабоце беларуска-латвійскай памежнай камісіі (сакавік 1920), падрыхтавала надзвычайную дыпляматычную місію на чале з Васілём Захаркам у Маскву ў ліпені 1920, Беларускую нацыянальна-палітычную нараду ў Рызе 20 кастрычніка 1920. Місія кіравала Асобным атрадам БНР на чале з Станіславам Булак-Балаховічам, змагалася за ўдзел БНР у Канфэрэнцыі балтыйскіх дзяржаваў (жнівень 1920). Яна садзейнічала арганізацыйнаму афармленьню беларускай калёніі ў Латвіі[3], стварэньні беларускага прэс-бюро ў Рызе, культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», курсаў беларусазнаўства й інш[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 С.460
  2. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 С.461
  3. ^ А. Г-евъ(А. Горевъ). Засѣданіе Бѣлорусской Рады въ Ригѣ / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во "Народъ" въ лицѣ Як. Брамса, 04 кастрычніка 1919. — № 18. — С. 2.