Вялікі гістарычны атляс Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі
→Вонкавыя спасылкі: дапаўненьне |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Кніжная сэрыя |
|||
|назва = Вялікі гістарычны атляс Беларусі |
|||
|арыгінальная назва = Вялікі гістарычны атлас Беларусі |
|||
|выява = ВГАБ.jpg |
|||
|памер выявы = |
|||
|апісаньне выявы = Поўны збор |
|||
|аўтары = Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]] |
|||
|аўтар = |
|||
|жанры = |
|||
|жанр = |
|||
|краіна = Беларусь |
|||
|мова = [[Беларуская мова|Беларуская]] |
|||
|выдавецтва = [[Белкартаграфія]] |
|||
|даты = 2009—2016 |
|||
}} |
|||
'''Вялі́кі гістары́чны а́тляс Белару́сі''' — шматтомны атляс на беларускай мове, які прысьвечаны гісторыі мінуўшчыны [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Атляс складзены і падрыхтаваны Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «[[Белкартаграфія]]» Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. Навукова-мэтадычную дапамогу ў распрацоўцы Атлясу аказалі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]]. |
'''Вялі́кі гістары́чны а́тляс Белару́сі''' — шматтомны атляс на беларускай мове, які прысьвечаны гісторыі мінуўшчыны [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]. Атляс складзены і падрыхтаваны Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «[[Белкартаграфія]]» Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. Навукова-мэтадычную дапамогу ў распрацоўцы Атлясу аказалі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь]]. |
||
Вэрсія ад 19:28, 14 жніўня 2018
Вялікі гістарычны атляс Беларусі | |
Вялікі гістарычны атлас Беларусі | |
Поўны збор | |
Аўтары | Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | Белкартаграфія |
Выданьне | 2009—2016 |
Вялі́кі гістары́чны а́тляс Белару́сі — шматтомны атляс на беларускай мове, які прысьвечаны гісторыі мінуўшчыны Рэспублікі Беларусь. Атляс складзены і падрыхтаваны Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. Навукова-мэтадычную дапамогу ў распрацоўцы Атлясу аказалі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамэнт па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. ISBN 978-985-508-298-0.
Першы том асьвятляе пэрыяд ад зьяўленьня чалавека на беларускіх землях і да 1569 году, калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.
У выданьні прадстаўлены 67 гістарычных мапаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ня толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнеэўрапейскага рэгіёну. Нароўні з гэтым прысутнічаюць мапы асобных рэгіёнаў, пляны гарадоў, схемы ваенных бітваў, буйнамаштабная Генэральная мапа «Беларускія землі ў ХVІ стагодзьдзі», рэпрадукцыі 22 старажытных мапаў. Утрыманьне дапоўнена 7 тлумачальнымі нарысамі, ілюстрацыямі і гісторыка-геаграфічным паказальнікам да Генэральнай мапы.
Плянуецца, што другі том выйдзе ў 2012 годзе. Ён будзе ахопліваць больш чым два стагодзьдзі існаваньня Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (1569—1795).
Першапачаткова плянаваліся да выданьня толькі тры тамы, але падчас працы быў сабраны багаты гістарычны і картаграфічны матэрыял, таму зьявілася неабходнасьць падзяліць другі том і адбіць у ім больш падрабязна пэрыяд да 1795 году. Адпаведна, трэці том гістарычнага атлясу будзе ўключаць пэрыяд да 1917-га, чацьвёрты — савецкі пэрыяд і гісторыю незалежнай Рэспублікі Беларусь[1].
Ацэнкі
У 2010 годзе ў часопісе «ARCHE» (№6, с. 298—322) была зьмешчана рэцэнзія Алега Латышонка і Генадзя Семянчука на першы том атлясу[2]. У ёй зьвяртаецца ўвага на вялікую колькасьць дапушчаных гістарычных памылак. Таксама адзначаецца, што ў выданьні недастаткова ўвагі надаецца тэрыторыі Падляшша, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю, колішніх Невельскага, Себескага і Сураскага паветаў. Гэтыя тэрыторыі часткова ці зусім не адлюстраваныя на генэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.»[3]
Крыніцы
- ^ Другі том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» будзе выдадзены ў 2012 годзе Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 лютага 2012). Праверана 2 чэрвеня 2012 г.
- ^ А. Латышонак, Г. Семянчук. Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў
- ^ Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука