Акцыя: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: pt:Ação (finanças) |
д робат дадаў: ar:سهم تجاري |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[af:Aandeel]] |
[[af:Aandeel]] |
||
[[ar:سهم تجاري]] |
|||
[[bat-smg:Akcėjė]] |
[[bat-smg:Akcėjė]] |
||
[[ca:Acció]] |
[[ca:Acció]] |
Вэрсія ад 19:27, 26 красавіка 2008
Акцыя (ад францускага action) - каштоўная папера, што выпускаецца акцыянэрным таварыствам і увасабляе сабою ўдзел ейнага трымальніку (акцыянэру) у капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:
- права на атрыманьне дывідэнтаў, у залежнасьці ад прыбытку АТ
- права на ўдзел у кіраваньні акцыянэрным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянэраў
- права на атрыманьне часткі маёмасьці пасьля ліквідацыі.
Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасьці акцый ва ўладаньні акцыянэра.
Клясыфікацыя
- Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
- абіраць раду дырэктараў
- ўплываць на ключавыя пытаньні
- на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)
- Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнаньні з трымальнікамі простых акцый. Прывілеі могуць заключацца ў:
- атрыманьне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру
- у пераважным атрыманьні рэштаў маёмасьці пры ліквідацыі
- права выкупу акцый эмітэнта на йльготных умовах.
Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна ня маюць права голасу на сходах акцыянэраў, за выключэньнем некаторых пытаньняў (ліквідацыя, рэарґанізацыя і інш.)