Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103: Радок 103:
''Асноўны артыкул: [[Расстрэл вялейскай калёны вязьняў НКУС (1941)]]''
''Асноўны артыкул: [[Расстрэл вялейскай калёны вязьняў НКУС (1941)]]''


Эвакуацыя турмы ў [[Вілейка|Вялейцы]] пачалася 24 чэрвеня 1941 году. Зьняволеных вывелі ў двор і падзялілі на дзве калоны: палітычных і крымінальных злачынцаў. Першых было каля 2 тысяч, другіх каля 600. Таксама з турмы вывелі каля 200 зьняволеных жанчын. Усіх арыштаваных павялі праз [[Плешчаніцы]] ў бок [[Барысаў|Барысава]]. Адну з груп зняволеных (каля 150 чалавек) супрацоўнікі НКУС павялі ў кірунку вёскі Хаценчыцы і неўзабаве ўсіх расстралялі ў лесе.
Эвакуацыя турмы ў [[Вілейка|Вялейцы]] пачалася 24 чэрвеня 1941 году. Зьняволеных вывелі ў двор і падзялілі на дзьве калёны: палітычных і крымінальных зьняволеных. Першых было каля 2 тысячаў, другіх каля 600. Таксама з турмы вывелі каля 200 зьняволеных жанчын. Усіх арыштаваных павялі праз [[Плешчаніцы]] ў бок [[Барысаў|Барысава]]. Адну з групаў зняволеных (каля 150 чалавек) супрацоўнікі НКУС павялі ў кірунку вёскі Хаценчыцы і неўзабаве ўсіх расстралялі ў лесе.


Праз некалькі дзён родныя і блізкія тых, хто знаходзіўся ў зьняволеньні ў вялейскай турме пайшлі па сьлядах калёны і выявілі парэшткі расстраляных людзей. Каля 30 зьняволеных са звязанымі рукамі былі выяўленыя каля вёскі Сосенка, мноства трупаў знайшлі ля вёсак Касута і Малмыгі.
Праз некалькі дзён родныя і блізкія тых, хто знаходзіўся ў зьняволеньні ў вялейскай турме пайшлі па сьлядах калёны і выявілі парэшткі расстраляных людзей. Каля 30 зьняволеных са звязанымі рукамі былі выяўленыя каля вёскі Сосенка, мноства трупаў знайшлі ля вёсак Касута і Малмыгі.

Вэрсія ад 19:56, 19 ліпеня 2018

Курапацкі лес — адно з найбольш вядомых месцаў пахаваньня ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі
Герб БССР

Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі — неабгрунтаванае прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці за дзяржаўныя (г.зв. «контррэвалюцыйныя») злачынствы, а таксама высылка — накіраваньне на спэцпасяленьні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі паводле палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матываў; адзін з захадаў палітыкі маскалізацыі Беларусі. Пачаліся ў 1917 годзе, сыстэматычны характар набылі ў 1930 годзе, найбольшы размах мелі ў 1937—1938 гадох, спыніліся разам са сьмерцю Сталіна ў 1953 годзе.

Дакладную колькасьць рэпрэсаваных, як і падрабязныя сьведчаньні савецкіх злачынстваў, у наш час высьветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для дасьледнікаў[1].

Гісторыя

У 1930 годзе ў палітычнай лічбе цэнтральнага камітэту XVI зьезду Ўсерасейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) Сталін заявіў[2]:

Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаваньня зьяўляюцца неабходным элемэнтам наступленьня...

Неўзабаве ў БССР разам з шырока вядомым цяпер «Саюзам вызваленьня Беларусі» завялі дзясяткі іншых сфабрыкаваных справаў: «Беларуская народная грамада» (68 арыштаваных), «Партыя вызваленьня сялянаў» (110 арыштаваных), «Беларуска-літоўская сялянская партыя» (159 арыштаваных), «Контррэвалюцыйная паўстанцкая і дывэрсійна-шпіёнская арганізацыя ў сыстэме Наркамзему БССР і Трактарацэнтру» (627 арыштаваных), «Аб'яднанае антысавецкае падпольле» (2570 арыштаваных) і г.д.

30 студзеня 1930 году Палітбюро Цэнтральнага камітэту ВКП(б) ухваліла «абсалютна тэрарыстычны дакумэнт»[3] — зусім таемную Пастанову аб захадах па ліквідаваньні кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калектывізацыі, што прадугледжвала:

На думку беларускага дасьледніка Л. Маракова, у 1930-я гады на Сталіна працавалі сакрэтныя інстытуты НКВД, якія пралічылі значны патэнцыял у геапалітычным становішчы Беларусі. Для таго, каб беларусы ніколі не атрымалі незалежнасьць ад Расеі, яны сыстэматычна вынішчалі інтэлектуальны генафонд нацыі. Як адзначае Л. Маракоў: «Зьмянілася ўжо некалькі пакаленьняў, а нам усё ніяк не атрымоўваецца аднавіць згубленае. Усё таму, што мы — дзеці горшых, лепшых выразалі»[1].

На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі адбыліся масавыя расстрэлы палітычных зьняволеных. Савецкія ўлады ня мелі часу й магчымасьці іх эвакуяваць і ажыцьцявілі шэраг масавых расправаў. У гэты ж час вязьняў-крымінальнікаў савецкія ўлады перад прыходам немцаў проста адпускалі[5][6].

Колькасьць ахвяраў

Паводле падліку 1993 году Інфармацыйна-выліковага цэнтру Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у 1917—1953 гадох сталі каля 600 тыс. жыхароў Беларускай ССР[7]. Паводле падліку 2008 году гісторыка Ігара Кузьняцова, ад рэпрэсіяў пацярпелі ня менш за 1 млн 400 тыс. жыхароў БССР[8]. У 1917—1953 гадох да найвышэйшай меры пакараньня (расстрэлу) савецкія ўлады выраклі 358 686 чалавек. Агулам з 1954 да пачатку 2000 году ў Беларусі рэабілітавалі больш за 200 тыс. ахвяраў палітычных рэпрэсіяў[7].

Паводле крымінальных справаў, якія на 2017 год знаходзіліся ў Цэнтральным архіве Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, за 1920—1950-я гады суды і пазасудовыя ўстановы («двойкі», «тройкі», асобыя нарады, калегіі) АДПУ, НКУС і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі Беларускай ССР выраклі да расстрэлу і пазбаўленьня волі 235,5 тысячы чалавек у ходзе палітычных рэпрэсіяў. Пазьней суды апраўдалі 176 тысячаў зь іх (74,7%). Таксама ў архівах Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь было звыш 10 000 сьледчых справаў на людзей, асуджаных у Беларускай ССР у ходзе палітычных чыстак 1917—1929 гадоў. У сакавіку 1930 году зь земляў Беларускай ССР выслалі звыш 36 тыс. сялянскіх сем’яў, кожная зь якіх налічвала прынамсі 6 чалавек[9]. У выніку ў Сыбіры і за Палярным кругам у Комі АССР (Расейская СФСР) апынуліся больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялянаў і чальцоў іх сем’яў. Паводле прафэсара Аляксандра Хацкевіча, з канца верасьня 1939-га да чэрвеня 1941 году каля 200 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі выслалі цягнікамі ў Архангельскую вобласьць, Сыбір (Расейская СФСР) і Казаскую ССР (цяпер Казахстан)[10].

Калі ўлічыць, што да Другой сусьветнай вайны ў БССР пражывала каля 5 млн. чал., то атрымліваецца, што на яе тэрыторыі савецкія ўлады рэпрэсавалі кожнага дзясятага жыхара[11][12]. Пры гэтым у 1930-я гады загубілі каля 90% беларускай інтэлігенцыі[13].

Месцы масавых расправаў

Ваньковічаў Лес у Менску. Забітыя бальшавікамі мірныя жыхары, 1919 г.

Паводле вывучаных на 2017 год крымінальных справаў у Цэнтральным архіве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 1930—1940-я гады ў Беларускай ССР налічвалася 11 месцаў масавых незаконных расстрэлаў пад 11 наступнымі гарадамі: Бабруйск (Магілёўская вобласьць), Барысаў (Менская вобласьць), Віцебск (в. Дракольле, в. Мікалаева і Паляі), Ворша (Кабыляцкая гара, Віцебская вобласьць), Гомель (Шчакатоўскі лес), Ігумен (Менская вобл.), Магілёў, Мазыр (Гомельская вобласьць), Менск (Кальварыйскія могілкі, Курапаты, Лошыцкі яр, в. Масюкоўшчына, парк Чалюскінцаў), Полацак (Віцебская вобл.) і Слуцак (Менская вобл.)[9].

Менск

Койданаўскі тракт у Менску. Забітыя бальшавікамі мірныя жыхары, 1919 г.

Амэрыканка (турма)

Асноўны артыкул: Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году

Кальварыйскія могілкі

Асноўны артыкул: Кальварыйскія могілкі

Курапаты

Асноўны артыкул: Курапаты

Лошыцкі яр

Асноўны артыкул: Лошыцкі яр

Масюкоўшчына

Асноўны артыкул: Масюкоўшчына

Ваньковічаў Лес

Асноўны артыкул: Парк Чалюскінцаў

Віцебская вобласьць

Урочышча Хайсы

Асноўны артыкул: Урочышча Хайсы

У 1980-х гадох жыхар Лужасна выявіў масавыя пахаваньні побач зь вёскамі Дракольлем і Хайсамі Віцебскага раёну. У далейшым было налічана каля 40 пахаваньняў. 12 лістапада 2014 году пахаваньні агледзелі журналісты і выявілі паскробкі людзей з кулявымі адтулінамі ў чэрапах. Жыхары вёскі Хайсаў 1920-1930-х гадоў нараджэньня расказалі, што ў дзяцінстве чулі стрэлы зь лесу. Актывісты КХП-БНФ зьвярнуліся ў Віцебскую абласную пракуратуру з заявай пра правядзеньне праверкі па факце выяўленьня масавых пахаваньняў людзей са сьлядамі гвалтоўнай сьмерці[14][15][16][17]. У 2018 годзе ва ўрочышчы Хайсы ўсталяваныя памятныя шыльды ахвярам сталінскага тэрору[18].

Кабыляцкая гара

Асноўны артыкул: Кабыляцкая гара

Паляі

Асноўны артыкул: Паляі

Мікалаева

Асноўны артыкул: Расправа ля Мікалаева

Апоўдні 26 чэрвеня 1941 году ля вёскі Мікалаева Шумілінскага раёна савецкія карнікі НКУС расстралялі да 2000 вязьняў Беразьвецкай турмы, сярод якіх пераважную колькасьць складалі палітычныя зьняволеныя і тыя, хто знаходзіўся пад следствам і ня быў асуджаны. Начальнік турмы «Беразьвечча» Прыёмышаў, які ўзначальваў канвой, адзначаў, што асабіста расстраляў каля 600 чалавек. Сакратар ЦК КП(б) Панцеляймон Панамарэнка, які вывучаў матэрыялы справы пра расстрэл беразьвецкіх вязьняў, прызнаў дзеяньні кіраўніка канвою слушнымі[19][20].

Гарадзенская вобласьць

Ашмянская турма

Асноўны артыкул: Расправа ў Ашмянскай турме

23 чэрвеня 1941 году ў ашмянскай турме была праведзена сегрэгацыя зьняволеных па нацыянальнай прыкмеце. У ноч на 24 чэрвеня людзей сталі выводзіць з камэраў. У некаторых склалася ўражаньне, што іх хутка выпусьцяць. Зьняволеным заломлівалі рукі, затыкалі рты кляпамі, і вялі ў склеп. У склепе супрацоўнікі НКУС забівалі вязьняў стрэламі ў патыліцы. Агульная колькасьць ахвяраў расправы склала 57 чалавек. Сярод ахвяраў было некалькі польскіх настаўнікаў з Ашмянаў[5].

Гомельская вобласьць

Шчакатоўскі лес

Асноўны артыкул: Шчакатоўскі лес

Менская вобласьць

Барысаўскія батарэі

Асноўны артыкул: Барысаўскія батарэі

Па сьведчаньні барысаўскіх актывістаў, крыжы на месцы савецкіх расправаў спілілі мясцовыя ўлады ў 2008 годзе[21].

Вялейская турма

Асноўны артыкул: Расправа ў Вялейскай турме

Пасьля нямецкай акупацыі Вялейкі ў 1941 годзе ў будынку на тэрыторыі турэмнага комплексу было знойдзена сутарэньне, сьцены якога былі забрызганы крывёю і пакрытыя кулявымі адтулінамі. Побач былі знойдзеныя дзьве ямы з чалавечымі парэшткамі. Па словах сведкаў, там былі пахаваныя каля 300 чалавек[5][6].

Вялейскі канвой

Асноўны артыкул: Расстрэл вялейскай калёны вязьняў НКУС (1941)

Эвакуацыя турмы ў Вялейцы пачалася 24 чэрвеня 1941 году. Зьняволеных вывелі ў двор і падзялілі на дзьве калёны: палітычных і крымінальных зьняволеных. Першых было каля 2 тысячаў, другіх каля 600. Таксама з турмы вывелі каля 200 зьняволеных жанчын. Усіх арыштаваных павялі праз Плешчаніцы ў бок Барысава. Адну з групаў зняволеных (каля 150 чалавек) супрацоўнікі НКУС павялі ў кірунку вёскі Хаценчыцы і неўзабаве ўсіх расстралялі ў лесе.

Праз некалькі дзён родныя і блізкія тых, хто знаходзіўся ў зьняволеньні ў вялейскай турме пайшлі па сьлядах калёны і выявілі парэшткі расстраляных людзей. Каля 30 зьняволеных са звязанымі рукамі былі выяўленыя каля вёскі Сосенка, мноства трупаў знайшлі ля вёсак Касута і Малмыгі.

Падчас руху жаночай калёны канваіры дабівалі штыкамі жанчын, якія зьнясілелі. Неўзабаве супрацоўнікам НКУС, якія суправаджалі калёну, стала вядома, што дарога перарэзаная нямецкімі войскамі. Калёну вярнулі ў Вілейку[6].

Менскі канвой

Асноўны артыкул: Расстрэл менскай калёны вязьняў НКУС (1941)

Падчас этапу калёны вязьняў НКУС зь Менску канвой расстраляў каля чатырох тысяч чалавек. Расстрэльваць людзей НКУСаўцы пачалі яшчэ ў прыгарадзе Менску[6].

Тарасава

Асноўны артыкул: Расправа ля Тарасава

У валожынскай турме ў ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 году былі вызваленыя крымінальнікі. Астатніх зьняволеных праз Пяршаі і Ракаў павялі на Менск. У мястэчку Тарасава зьняволеных завялі ў лес і пачалі расстрэльваць. Збегчы атрымалася адзінкам[5][6].

Урочышча Цагельня і Урочышча Высокі Стан

Асноўныя артыкулы: Урочышча Цагельня і Урочышча Высокі Стан

26 чэрвеня 1941 г. ва урочышчах Цагельня і Высокі Стан пад Ігуменам былі расстраляныя вязьні чэрвеньскай перасыльнай турмы. Усяго было расстраляна больш за тысячу чалавек. Сярод вязьняў, апроч беларусаў, былі палякі і летувісы з далучаных да СССР у 1939-1940 гг. земляў[22][5][6].

Наступствы

Навука

Ад рэпрэсіяў 1930-х гадоў пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 сяброў-карэспандэнтаў Беларускай акадэміі навук. З 139 асьпірантаў, якія былі ў 1934 годзе, засталося толькі шасьць чалавек. Дасьледаваньні ў галіне гуманітарных навук практычна спыніліся[23].

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх тры рэктары Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту: Аляксей Кучынскі, Язэп Каранеўскі і Анані Дзякаў. Гэтае злачынства было ўчыненае напярэдадні шаснаццатай гадавіны ад пачатку працы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[24].

Гістарыяграфія

У 1930-я гады савецкія ўлады фізычна і духоўна зьнішчылі 32 менскія гісторыкі, іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк. Увогуле, была поўнасьцю зьніштожаная беларуская гістарычная школа[25].

Літаратура

З 540—570 літаратараў, якія друкаваліся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады XX стагодзьдзя, было рэпрэсавана ня менш за 440—460 (80%), у тым ліку Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Андрэй Мрый ды мноства іншых вядомых аўтараў. Калі ўлічваць аўтараў, вымушаных зьехаць з радзімы, то пад рэпрэсіі падпалі ня менш за 500 (90%), чвэртка ўсёй колькасьці літаратараў (2000), рэпрэсаваных у СССР[26]. Паводле ўспамінаў беларускага празаіка Кузьмы Чорнага:


« У яжоўскай турме ў Менску ўвосень 1938 году мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі зьбітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубы і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камэру з пацукамі[27]. »

Кузьма Чорны


« У Беларусі асталося сем пісьменьнікаў беларускіх, а сябраў саюза пісьменьнікаў у Беларусі звыш сотні. Каб усе яны пакінулі пісаць сваю халтуру, а сталі будаўнікамі, краўцамі, кавал[ям]і, земляробамі або падвучыліся і сталі настаўнікамі, яны маглі б даць карысьць рэспубліцы. Беларускай інтэлігенцыі бадай што ўжо няма, а гэтыя носяць яе імя і сьціраюць з нашага жыцьця беларускі характар[27]. »

Кузьма Чорны

Тым часам, паводле падлікаў Л. Маракова, ува Ўкраіне колькасьць рэпрэсаваных літаратараў склала каля 35-40%, у Расеі — ня больш за 15%[1].

Мэдыцына

Агулам пад рэпрэсіі трапіла 1520 пэрсаналіяў, зь іх каля 500 лекараў, больш за 200 мэдычных сясьцёр, блізу 600 вэтэрынарных працаўнікоў, некалькі соцень іх сваякоў і тых, хто праходзіў зь імі паводле адной супольнай справы[28].

Нацыянальны склад рэпрэсаваных: беларусы — 738, палякі — 331, габрэі — 203, расейцы — 168, украінцы — 25, латышы — 18, летувісы — 13, немцы — 9, чэхі, эстонцы — па 2 чалавекі, грузіны, вугорцы, казахі, малдаване, татары, французы, чувашы — па адным, нявызначаныя — 4[28].

У 1930-х гадох адбыўся поўны заняпад сыстэмы мэдычнага абслугоўваньня насельніцтва БССР. На большасьць раённых лякарняў прыходзіўся толькі адзін лекар. Кожны трэці-чацьверты лекарскі ўчастак быў ня толькі бяз доктара, але і бяз фэльчара, нават без акушэркі. Арышты праходзілі з такой хуткасьцю, што трыста выпускнікоў Менскага і Віцебскага мэдычных інстытутаў штогод не пасьпявалі займаць парожнія месцы. Аднак іх рыхтавалі найперш для адмысловых лякарняў, клінік і санаторыяў, у якіх лекаваліся партыйныя бонзы і энкавэдысты[28].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Лашкевич К., Моряков Л. (21.10.2010) Как в БССР уничтожали врачей и избавлялись от больных (рас.). TUT.BYПраверана 22 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Сталин, И. В. Сочинения. Т. 12. С. 309.
  3. ^ Дзярновіч А. Рэпрэсіўнае заканадаўства БССР і РСФСР 1920—1960-х гадоў // Рэабілітацыя / Алег Дзярновіч. — Менск: Athenaeum, 2001. — Т. ІІІ. — С. 14—19. — 178 с. — (Архіў найноўшае гісторыі). — 2000 ас. — ISBN 985-6374-12-x
  4. ^ Пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) ад 30 студзеня 1930 г. аб захадах па ліквідаваньні кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калектывізацыі // Рэабілітацыя / Дзярновіч А.. — Менск: Athenaeum, 2001. — Т. ІІІ. — С. 62-69. — 178 с. — (Архіў найноўшае гісторыі). — 2000 ас. — ISBN 985-6374-12-x
  5. ^ а б в г д Чем занималась советская власть в первые дни войны // 1863x.com  (рас.)
  6. ^ а б в г д е Июнь 1941-го. БССР. Эвакуация тюрем // Историческая правда  (рас.)
  7. ^ а б Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 370.
  8. ^ Кузьняцоў І.. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі і сялянства ў 1930—1940 гады. Лекцыя 2 // Беларускі калегіюм, 15 верасьня 2008 г. Архіўная копія ад 21 студзеня 2017 г. Праверана 6 красавіка 2017 г.
  9. ^ а б Якубовіч П. Гісторыя павінна аб'ядноўваць // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2017. — № 40 (28404). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Равяка Р. Ігар Кузьняцоў: 600 тысяч ахвяраў — прыблізная лічба // Наша ніва : газэта. — 8 лютага 1999. — № 3 (124). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
  11. ^ Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі / Уклад. А. Дзярновіч. — Менск: Athenaeum, 2001. С. 17.
  12. ^ Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Менск: ВП «Экаперспектыва», 2000. С. 176.
  13. ^ Беларусізацыя, 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі, Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; Пад агул. рэд. Р. Платонава і У. Коршука. — Менск: БДУ, 2001. С. 24.
  14. ^ Под Витебском обнаружено место массовых расстрелов, Хартыя’97  (рас.)
  15. ^ Место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий обнаружили под Витебском, АНТ  (рас.)
  16. ^ Под Витебском обнаружено вероятное место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий, Народныя навіны Віцебска, Онлайн-газэта  (рас.)
  17. ^ Под Витебском найдено место расстрела жертв сталинизма, Liport  (рас.)
  18. ^ Жыхары Віцебска пад Радаўніцу навялі парадак у месцы пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій // Наша ніва
  19. ^ У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў Беразьвецкай трагедыі // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  20. ^ У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў «Дарогі смерці» // Наша ніва
  21. ^ Жыхары Барысава правялі талаку на «барысаўскіх Курапатах» // Наша ніва
  22. ^ Ва ўрочышчы Цагельня паміналі вязьняў, расстраляных НКВД // Радыё Свабода
  23. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 402.
  24. ^ Алег Яноўскі. Імя, узнятае з небыцця: Аляксей Сцяпанавіч Кучынскі – рэктар БДУ 1936–1937 гадоў «Універсітэт» № 20-21 (2167-2168) Архіўная копія ад 2017-01-09 г.
  25. ^ Катлярчук А. Прадмова да «літоўскага» нумару // Arche №9, 2009.
  26. ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9. [1]
  27. ^ а б Почему бессмысленно искать хорошее в советском прошлом? // 1863x.com  (рас.)
  28. ^ а б в Матушыч К.. А медсястра ў вар’ятку ператварылася // Газэта «Наша ніва», 13 верасьня 2010 г. Архіўная копія ад 13 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2017 г.

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. Галубовіч, З. Шыбека, Д. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. Галубовіча і Ю. Бохана. — Менск: Экаперспектыва, 2005. — 584 с. ISBN 985-469-120-9.
  • Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. — Менск: ВП «Экаперспектыва», 2000. — 307 с. ISBN 985-6102-30-8.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 4. — Мн:, 2007.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 1. — Мн:, 2007.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 2. — Мн:, 2007.
  • Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі / Уклад. А. Дзярновіч. — Менск: Athenaeum, 2001. — 177 с. — (Athenaeum, Т. III; Архіў найноўшае гісторыі = Modern history archive). ISBN 985-6374-12-X.

Вонкавыя спасылкі