Сусьветная спадчына ЮНЭСКО: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Глядзіце таксама: дапаўненьне
абнаўленьне зьвестак, артаграфія
Радок 3: Радок 3:
'''Сусьветная спадчына ЮНЭСКО''' ({{Мова-en|World Heritage}}, {{Мова-fr|Patrimoine Mondial}}, {{Мова-es|Patrimonio Mundial}}) — выбітныя [[культура|культурныя]] і [[прырода|прыродныя]] каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго [[чалавецтва]].
'''Сусьветная спадчына ЮНЭСКО''' ({{Мова-en|World Heritage}}, {{Мова-fr|Patrimoine Mondial}}, {{Мова-es|Patrimonio Mundial}}) — выбітныя [[культура|культурныя]] і [[прырода|прыродныя]] каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго [[чалавецтва]].


У [[1972]] [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] прыняла [[Канвэнцыя аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны|Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны]] (уступіла ў моц у [[1975]]). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку [[1992]] году 123 краіны-ўдзельніцы.
У 1972 годзе [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] прыняла [[Канвэнцыя аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны|Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны]] (уступіла ў моц у 1975 годзе). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.


Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
Радок 12: Радок 12:
* Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.
* Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.


Па стане на [[2010]] год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 911 аб’ектаў у 151 краіне (704 — культурныя помнікі, 180 — прыродныя і 27 — аб’екты зьмяшанага тыпу).
Па стане на 2018 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 1092 аб’екты ў 167 краінах (845 — культурныя помнікі, 209 — прыродныя і 38 — аб’екты зьмяшанага тыпу).


Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.


== Крытэрыі ==
== Крытэры ==
Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэрыі. Першапачаткова (з [[1978]] г.) існавалі толькі крытэрыі для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у [[2005]] годзе ўсе гэтыя крытэрыі былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх<ref>[http://whc.unesco.org/en/criteria/ Сьпіс крытэрыяў на афіцыйным сайце] {{ref-en|}}</ref>.
Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэры. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэры для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэры былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх<ref>[http://whc.unesco.org/en/criteria/ Сьпіс крытэрыяў на афіцыйным сайце] {{ref-en|}}</ref>.


=== Культурныя крытэрыі ===
=== Культурныя крытэры ===


* '''I.''' Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
* '''I.''' Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
Радок 28: Радок 28:
* '''VI.''' Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).
* '''VI.''' Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).


=== Прыродныя крытэрыі ===
=== Прыродныя крытэры ===


* '''VII.''' Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
* '''VII.''' Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.

Вэрсія ад 19:22, 13 ліпеня 2018

Сьцяг ЮНЭСКО
Першы генэральны сакратар ЮНЭСКО Джуліян Гаксьлі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.

У 1972 годзе ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975 годзе). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.

Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:

  • Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
  • Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
  • Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
  • Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
  • Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.

Па стане на 2018 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 1092 аб’екты ў 167 краінах (845 — культурныя помнікі, 209 — прыродныя і 38 — аб’екты зьмяшанага тыпу).

Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.

Крытэры

Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэры. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэры для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэры былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].

Культурныя крытэры

  • I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
  • II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
  • III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
  • IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
  • V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
  • VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).

Прыродныя крытэры

  • VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
  • VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
  • IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і развіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасцяў.
  • X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.

Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах

Сыднэйскі тэатар (Аўстралія)

Аўстралія і Акіянія

Амэрыка

Статуя Свабоды (ЗША).

Азія

Тадж Махал (Індыя).

Афрыка

Піраміда Хеопса (Эгіпет).

Эўропа

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКОсховішча мультымэдыйных матэрыялаў