Сяржук Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 33: | Радок 33: | ||
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў [[Менск]]у, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы [[Рагава]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 2 ліпеня 2012| url = http://nn.by/?c=ar&i=76174| копія = | дата копіі = | загаловак = Памёр Сяржук Вітушка| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата доступу = 20 лістапада 2014 | мова = | камэнтар = }}</ref>. |
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў [[Менск]]у, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы [[Рагава]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 2 ліпеня 2012| url = http://nn.by/?c=ar&i=76174| копія = | дата копіі = | загаловак = Памёр Сяржук Вітушка| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата доступу = 20 лістапада 2014 | мова = | камэнтар = }}</ref>. |
||
[[File:Vitushka.jpg|thumb|left]] |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 09:44, 29 чэрвеня 2018
Сяржук Вітушка | |
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе | |
Род дзейнасьці | грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, пэдагог |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 красавіка 1965 |
Месца нараджэньня | Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 2012 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | Вільня, Летува |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, пэдагог, гісторык |
Жонка | Людвіка Вітушкава (Кардзіс) |
Дзеці | Паўліна Вітушчанка |
Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.
У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.
З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993). Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.
Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[1].
Крыніцы
- ^ Памёр Сяржук Вітушка. Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяржук Вітушка больш ня з намі
- Паліна Качаткова Сяржук Вітушка // Дзеяслоў № 37 (13677), 20 ліпеня 2012
- Вінцук Вячорка (11 красавіка 2015) Сяржук Вітушка — узор беларускага інтэлігента. Новы Час. Праверана 21 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 21 сакавіка 2016 г.