Ігар Стасевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 17: Радок 17:
|нац гады = 2007—
|нац гады = 2007—
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац гульні(галы) = 36 (3)
|нац гульні(галы) = 37 (3)
|абнаўленьне(клюб) = 28 траўня 2018
|абнаўленьне(клюб) = 28 траўня 2018
|абнаўленьне(зборная) = 27 сакавіка 2018
|абнаўленьне(зборная) = 6 чэрвеня 2018
}}
}}
'''І́гар Стасе́віч''' (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, [[Барысаў]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — беларускі [[футбол|футбаліст]], гуляе ў паўабароне за барысаўскі [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] і [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальную зборную Беларусі]]. У [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|2014]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]] і [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]] гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. [[Футбаліст году Беларусі|Найлепшы футбаліст Беларусі]] 2015 году.
'''І́гар Стасе́віч''' (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, [[Барысаў]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — беларускі [[футбол|футбаліст]], гуляе ў паўабароне за барысаўскі [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] і [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальную зборную Беларусі]]. У [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2014 году|2014]], [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году|2015]] і [[Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году|2016]] гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. [[Футбаліст году Беларусі|Найлепшы футбаліст Беларусі]] 2015 году.

Вэрсія ад 01:02, 9 чэрвеня 2018

Ігар Стасевіч
Ігар Стасевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 (38 гадоў)
Барысаў, БССР
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ Барысаў
Нумар 22
Моладзевыя клюбы
ДЮСШ-2 (Барысаў)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2010
2010
2011
2012—2014
2015—
БАТЭ Барысаў
Волга
Гомель
Дынама Менск
БАТЭ Барысаў
116 (8)
6 (1)
32 (5)
87 (14)
85 (20)
Зборныя
2007— Беларусь 37 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 траўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 чэрвеня 2018.

І́гар Стасе́віч (нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 году, Барысаў, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за барысаўскі БАТЭ і нацыянальную зборную Беларусі. У 2014, 2015 і 2016 гадах быў абраны найлепшым футбалістам беларускага першынства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2015 году.

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец барысаўскага футболу, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасьня 2008 году забіў другі гол у браму турынскага «Ювэнтусу» ў групавым раўнде Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 году правёў у складзе ніжагародзкай «Волгі», якой дапамог атрымаць падвышэньне ў элітны расейскі дывізіён. У студзені 2011 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом «Гомелю», дзе ў першы сэзон здолеў зарабіць 13 галявых перадачаў. Дзякуючы такому паказчыку на яго зьвярнулі ўвагу функцыянэры менскага «Дынама», куды Ігар перайшоў у сьнежні 2011 году, падпісаўшы двухгадовы кантракт. У менскім клюбе стаў гульцом асновы, звычайна дзейнічаючы на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[2].

Выдатна правёў сэзон 2014 году, у якім быў лідэрам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя мэдалі. Стасевіч разам з Чыгозэ Ўдоджы ўдвая часьцяком мяняліся флянгамі, чым блыталі сваіх супернікаў. Акрамя таго, Ігар выконваў амаль усе стандартныя ўдары свайго клюбу. Незважаючы на тое, што капітанам клюбу быў Дзьмітры Молаш, з-за ягонай даволі частай адсутнасьці, функцыі капітану выконваў Ігар. Ён жа дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. У кастрычніку зьявіліся чуткі пра цікавасьць да Стасевіча з боку праскай «Спарты»[3], якая, аднак, нічым ня скончылася. 6 лістапада 2014 году ў гасьцявым матчы супраць францускага «Генгаму» Ігар правёў свой 50 матч у эўракубках, аднак сапсаваў сабе настрой не рэалізаваўшы пэнальці ў гэтай сустрэчы[4]. Клюб трываў паразу 0:2 у той гульні. У канцы чэмпіянату Ігар і «Дынама» выглядалі ня вельмі добра, аднак гэтага хапіла, каб паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[5].

19 студзеня 2015 году даволі нечакана падпісаў кантракт з БАТЭ[6], за які правёў першыя гады сваёй кар’еры. Паводле словаў самога гульца адной з прычынаў зыходу з «Дынама» сталася звальненьне галоўнага трэнэру клюбу Ўладзімера Жураўля[7]. Аднак паводле словаў уладальніка менскага клюбу Юрыя Чыжа, гулец і клюб не знайшлі паразуменьня ў памеры заробку паводле новага магчымага кантракту[8]. Самы пачатак сэзону паўабаронца прапусьціў з-за траўмы, аднак вярнуўся ў шэрагі на матчы супраць менскага «Дынама» (у чэмпіянаце і кубку), якія мелі даволі прынцыповы характар для Стасевіча. У выніку 19 красавіка ў матчы 2-га туру на менскім стадыёне «Трактар» Ігар стаў аўтарам галявой перадачы, дзякуючы чаму Віталь Радзівонаў забіў другі гол у браму сталічнага «Дынама» (0:2).

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які праходзіў у Менску і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 2:1. 1 красавіка 2009 году забіў гол у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету па футболе 2010 году супраць зборнай Казахстану ў Алматы, які скончыўся разгромнай перамогай беларускіх футбалістаў (1:5).

Узнагароды

Камандныя

БАТЭ:

«Гомель»:

«Дынама»:

Індывідуальныя

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Вышэйшая ліга 22 6
2016 Вышэйшая ліга 26 6
2017 Вышэйшая ліга 28 6

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі