Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
|Прэзыдэнт = |
|Прэзыдэнт = |
||
|Віцэ-прэзыдэнт = |
|Віцэ-прэзыдэнт = |
||
|Рэктар = [[ |
|Рэктар = [[Вадзім Богуш]] |
||
|Дэкан = |
|Дэкан = |
||
|Дырэктар = |
|Дырэктар = |
Вэрсія ад 18:58, 22 траўня 2018
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники | |
БДУІР, 2-гі корпус | |
Дэвіз | БДУІР — веды і стыль жыцьця |
---|---|
Заснаваны | 15 сакавіка 1964 (60 гадоў таму) |
Тып | урадавы |
Рэктар | Вадзім Богуш |
Факультэтаў | 10 |
Колькасьць студэнтаў | больш за 16 000[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Менскі радыётэхнічны інстытут |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bsuir.by |
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (да 1993 г. — Менскі радыётэхнічны інстытут, МРТІ) — вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных і навуковых кадраў у вобласьці інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Мінуўшчына
Заснаваны 15 сакавіка 1964 году пад назвай Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). У 1993 годзе пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Дзейнасьць
У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух кірунках адукацыі, 36 спэцыяльнасьцях[1] і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацыяў, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысячаў студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краінаў далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, заразь вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краінаў праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацыяў, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізыка-матэматычныя спэцыяльнасьці.
Факультэты і іншыя падразьдзяленьні
- Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
- Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
- Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
- Факультэт тэлекамунікацыяў (ФТК)
- Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
- Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
- Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
- Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
- Ваенны факультэт (ВФ)
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
- ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР
Выкладчыкі
- Уладзімер Лемяшонак — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар
Крыніцы
- ^ а б БГУИР — это…
Вонкавыя спасылкі
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына БДУІР (рас.)