Берасьцейская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
абнаўленьне зьвестак
Радок 11: Радок 11:
|БуйныГорад =
|БуйныГорад =
|БуйныяГарады = [[Баранавічы]]<br />[[Пінск]]
|БуйныяГарады = [[Баранавічы]]<br />[[Пінск]]
|ДатаЎтварэньня = [[4 сьнежня]] [[1939]] року
|ДатаЎтварэньня = 4 сьнежня 1939 року
|Старшыня аблвыканкаму = Анатоль Ліс
|Старшыня аблвыканкаму = Анатоль Ліс
|Насельніцтва = 1 386 351<ref name="belstat2017" />
|Насельніцтва = 1 384 476<ref name="belstat2018" />
|Год перапісу = 2017
|Год перапісу = 2018
|Адсотак ад насельніцтва = 15
|Адсотак ад насельніцтва = 15
|Месца паводле насельніцтва = 3
|Месца паводле насельніцтва = 3
Радок 46: Радок 46:
|Колер фону герб-сьцяг =
|Колер фону герб-сьцяг =
}}
}}
'''Берасьце́йская во́бласьць''' — [[адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел|адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка]] ў [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва — 1 386 351 чалавек (1 студзеня 2017)<ref name="belstat2017" />. Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Берасьце]].
'''Берасьце́йская во́бласьць''' — [[адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел|адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка]] ў [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва на 2018 год — 1 384 476 чалавек<ref name="belstat2018" />. Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Берасьце]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Coat of Arms of Bieraście Voivodeship.svg|міні|130пкс|справа|Герб Берасьцейскага ваяводзтва]]
[[Файл:Coat of Arms of Bieraście Voivodeship.svg|міні|130пкс|справа|Герб Берасьцейскага ваяводзтва]]


* [[12 стагодзьдзе|ХII ст.]]: са складу [[Тураўскае княства|Тураўскага]] вылучылася [[Берасьцейскае княства|Берасьцейскае]] [[Удзельнае княства|ўдзельнае княства]].
* ХII стагодзьдзе: са складу [[Тураўскае княства|Тураўскага]] вылучылася [[Берасьцейскае княства|Берасьцейскае]] [[Удзельнае княства|ўдзельнае княства]].
* 1513: утварыўся [[Берасьцейскі павет]] у складзе [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].<ref name="evkl">Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 321</ref>
* 1513: утварыўся [[Берасьцейскі павет]] у складзе [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].<ref name="evkl">Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 321</ref>
* 1566: [[Берасьцейскае ваяводзтва]] Вялікага Княства Літоўскага, пазьней [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]].
* 1566: [[Берасьцейскае ваяводзтва]] Вялікага Княства Літоўскага, пазьней [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]].
Радок 67: Радок 67:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* 2018 год — 1 384 476 чал.<ref name="belstat2018">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_8782/ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
* 2017 год — 1 386 351 чал.<ref name="belstat2017">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
* 2017 год — 1 386 351 чал.<ref name="belstat2017">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
* 2016 год — 1 386 982 чал.<ref name="belstat2016">[http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/567/567f8a4ac45cd80a949bb7bd7a839ca7.zip Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
* 2016 год — 1 386 982 чал.<ref name="belstat2016">[http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/567/567f8a4ac45cd80a949bb7bd7a839ca7.zip Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
Радок 156: Радок 157:
Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае [[Берасьцейскае Палесьсе]], усходнюю — нізіннае [[Прыпяцкае Палесьсе]], паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна [[Загародзьдзе]]; на паўночным захадзе вялікая частка [[Прыбужанская раўніна|Прыбужанскай раўніны]], на поўначы [[Баранавіцкая раўніна]] і частка [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкага ўзвышша]].
Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае [[Берасьцейскае Палесьсе]], усходнюю — нізіннае [[Прыпяцкае Палесьсе]], паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна [[Загародзьдзе]]; на паўночным захадзе вялікая частка [[Прыбужанская раўніна|Прыбужанскай раўніны]], на поўначы [[Баранавіцкая раўніна]] і частка [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкага ўзвышша]].


Вышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі [[Заходні Буг]] на мяжы з Польшчай.
Найвышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі [[Заходні Буг]] на мяжы з Польшчай.


== Карысныя выкапні ==
== Карысныя выкапні ==
Радок 169: Радок 170:


== Гідраграфія ==
== Гідраграфія ==
Рэкі належаць да басэйнаў [[Дняпро|Дняпра]] ([[Прыпяць]] з прытокам [[Піна]]), [[Нёман]]у ([[Шчара]]), Заходняга Бугу ([[Мухавец]]). Дняпроўска-Бускі, [[Агінскі канал|Агінскі]], Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскае]], [[Чорнае возера (Бярозаўскі раён)|Чорнае]], [[Спораўскае возера|Спораўскае]], [[Бабровіцкае]]. Вадасховішчы — [[Лактышы (вадасховішча)|Локтышы]], [[Сялец (вадасховішча)|Сялец]], [[Пагост (вадасховішча)|Пагост]].
Рэкі належаць да басэйнаў [[Дняпро|Дняпра]] ([[Прыпяць]] з прытокам [[Піна]]й), [[Нёман]]у ([[Шчара]]), Заходняга Бугу ([[Мухавец]]). Дняпроўска-Бускі, [[Агінскі канал|Агінскі]], Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскае]], [[Чорнае возера (Бярозаўскі раён)|Чорнае]], [[Спораўскае возера|Спораўскае]], [[Бабровіцкае]]. Вадасховішчы — [[Лактышы (вадасховішча)|Локтышы]], [[Сялец (вадасховішча)|Сялец]], [[Пагост (вадасховішча)|Пагост]].


Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.
Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.

Вэрсія ад 14:51, 2 красавіка 2018

Берасьцейская вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Улучае 16 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Баранавічы
Пінск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Старшыня аблвыканкаму Анатоль Ліс
Насельніцтва (2018)
1 384 476[1] (15%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 42 чал./км² (1—2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88%
расейцы — 6,4%
украінцы — 2,9%
палякі — 1,3%[2]
Плошча 32,8 тыс[3] км² (15,7%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 267 м
 136 м[4]
 121 м
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці
Берасьцейская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-BR
Тэлефонны код +375-16
Паштовыя індэксы 224 xxx, 225 xxx
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Берасьце́йская во́бласьцьадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва на 2018 год — 1 384 476 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.

Гісторыя

Герб Берасьцейскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча

Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7 % тэрыторыі Беларусі).

На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.

Насельніцтва

  • 2018 год — 1 384 476 чал.[1]
  • 2017 год — 1 386 351 чал.[7]
  • 2016 год — 1 386 982 чал.[8]
  • 2014 год — 1 388 600 чал.[9]
  • 2009 год — 1 401 177 чал.[10]

Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.

Рэльеф

Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбужанскай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградзкага ўзвышша.

Найвышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.

Карысныя выкапні

Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вугалю.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -4,4°С у Берасьці да -6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258 — 260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240 — 245 дзён на паўночным усходзе. Ападкаў выпадае 550 — 645 мм у год.

Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі.

У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Гідраграфія

Рэкі належаць да басэйнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Пінай), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.

Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.

Транспарт

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор БэрлінВаршаваБерасьцеМенскМасква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: БерасьцеМенск, БерасьцеГомель. На 2012 г. у Берасьцейскай вобласьці налічвалася 2200 км дарог рэспубліканскага значэньня, 70% якіх мелі міжрамонтны тэрмін звыш 30 гадоў пры патрэбе капітальнага рамонту прынамсі кожныя 17 гадоў[11].

У вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-й катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бужанскім канале зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды ТаржокМенскІвацэвічы і КобрыньБерасьцеВаршава.

Прамысловасьць і сельская гаспадарка

Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321
  6. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Demographic situation in January 2014 (анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 9 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2014 г.
  10. ^ Национальный состав населения Брестской области  (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009.
  11. ^ Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч. Гаспадарка РУП «Берасьцеаўтадар» — 2200 кілямэтраў рэспубліканскіх дарог // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

  • Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Берасьцейская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў