Аксана Спрынчан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56: Радок 56:
* «Таташ Яраш, мамана Аксана, і дачэта Альжбэта: Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = Мастацкая літаратура |загаловак =Бюлютэнь новых паступленняў |арыгінал = |спасылка =http://www.grodnolib.by/media/file/180016916365/np-06_2013_pdf.pdf?srv=cms |адказны = |выданьне = |месца =Гародня |выдавецтва =Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага |год =чэрвень, 2013 |том = |старонкі =43 |старонак =58 |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>) — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты<ref name="мн" />.
* «Таташ Яраш, мамана Аксана, і дачэта Альжбэта: Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = Мастацкая літаратура |загаловак =Бюлютэнь новых паступленняў |арыгінал = |спасылка =http://www.grodnolib.by/media/file/180016916365/np-06_2013_pdf.pdf?srv=cms |адказны = |выданьне = |месца =Гародня |выдавецтва =Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага |год =чэрвень, 2013 |том = |старонкі =43 |старонак =58 |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>) — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты<ref name="мн" />.
* «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей<ref>{{артыкул|аўтар=[[Алег Грушэцкі|Грушэцкі А.]] |загаловак=Смачнага чытання! |спасылка=http://zviazda.by/be/news/20170523/1495530485-smachnaga-chytannya|выданьне=[[Літаратура і мастацтва]] |тып=газэта |месца=Мн. |выдавецтва=[[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|СПБ]], РВУ «Звязда» |год=19 траўня 2017|выпуск= 4923|нумар=20 |старонкі=6 |archiveurl=http://www.peeep.us/e018568c|archivedate=23 траўня 2017}}</ref>.
* «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей<ref>{{артыкул|аўтар=[[Алег Грушэцкі|Грушэцкі А.]] |загаловак=Смачнага чытання! |спасылка=http://zviazda.by/be/news/20170523/1495530485-smachnaga-chytannya|выданьне=[[Літаратура і мастацтва]] |тып=газэта |месца=Мн. |выдавецтва=[[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|СПБ]], РВУ «Звязда» |год=19 траўня 2017|выпуск= 4923|нумар=20 |старонкі=6 |archiveurl=http://www.peeep.us/e018568c|archivedate=23 траўня 2017}}</ref>.
* «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017<ref>{{артыкул|аўтар=Берлеж М. |загаловак=Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны|спасылка= http://zviazda.by/be/news/20180329/1522343220-u-lucku-vyyshla-kniga-belaruskay-paetesy |выданне= [[Звязда (газета)|Звязда]]|тып=газета |месца=Мн. |выдавецтва=[[Выдавецкі дом «Звязда»|РВУ «Звязда»]] |год= 30 сакавіка 2018|выпуск= 28677|нумар=61 |старонкі= 3 }}</ref>. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.
* «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017<ref>{{артыкул|аўтар=Берлеж М. |загаловак=Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны|спасылка= http://zviazda.by/be/news/20180329/1522343220-u-lucku-vyyshla-kniga-belaruskay-paetesy |выданьне= [[Звязда (газэта)|Звязда]]|тып=газэта |месца=Мн. |выдавецтва=РВУ «Звязда» |год= 30 сакавіка 2018|выпуск= 28677|нумар=61 |старонкі= 3 }}</ref>. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.


=== У зборніках ===
=== У зборніках ===

Вэрсія ад 17:04, 31 сакавіка 2018

Аксана Спрынчан
Аксана Вадзімаўна Спрынчан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 жніўня 1973(1973-08-23) (50 гадоў)
Лунінец, Берасьцейская вобласьць
Бацькі Вадзім Спрынчан
Сужэнец Яраш Малішэўскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, публіцыст
Жанр верш, проза
Мова беларуская
Дэбют газ. «Сафійская крыніца», 2001, вершы
Узнагароды
http://art-s.by/udelniki-aksana-sprynchan.html

Акса́на Спрынча́н (нарадзілася 23 жніўня 1973 году, Лунінец) — беларуская пісьменьніца і паэтка, дырэктарка паэтычнага тэатру «Арт. С.» (art-s.by)[1], сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Біяграфія

Аксана Спрынчан навучалася ў менскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1998 г. скончыла асьпірантуру Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2005 — Беларускі Калегіюм.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2006 г. — у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1].

Аксана Спрынчан з удзельнікамі паэтычнага тэатру «Арт. С»

З 2000 году пачала пісаць вершы, першыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псэўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 у аб’яднаньні «Літаратурнае прадмесьце». Рэдактар часопісаў «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацьвер» (газэта «Голас Радзімы»). З 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1]. У 2006 разам са Зьмітром Арцюхом стварылі паэтычны тэатар «Арт. С».

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасьля чаго пачала пісаць творы для дзяцей. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газэтах «Голас Радзімы», «Літаратура і Мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і іншых. Частка вершаў пакладзена на музыку, песьні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы.

Калекцыянуе сувэніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Сям’я

Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленьні[2]. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) таксама паэты. Бабуля Сьвятлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове[3].

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянэр музычных інструмэнтаў[4]. Дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка»[5].

Узнагароды

  • 2006 год — Прэмія «Блакітны сьвін»[3].
  • 2008 год — спэцыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасьць дэбютаў» «За філязофскую лірыку»[1].
  • 2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009)[6].
  • 2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч», за працу «Максім і Вераніка»[7].

Чалецтва ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

  • 2018 год — ў складзе журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[8]

Бібліяграфія

  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; з Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыкляпэдыя пачуцьцяў[9];
  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі[10];
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; зь Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)[11];
  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс «Дзеяслоў») — жаноцкі раман[12];
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, і дачэта Альжбэта: Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»[13]) — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты[3].
  • «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей[14].
  • «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017[15]. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.

У зборніках

  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Улкладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і ў экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад клясыкаў да маладых паэтаў.

Літаратура

Крыніцы

  1. ^ а б в г Аксана Спрынчан. KamunikatПраверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  2. ^ Поэтесса Аксана Спрынчан: Считаю, что лягушка – это символ свободы Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  3. ^ а б в Юлія Новік Аксана Спрынчан. Минчанка. Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  4. ^ Людміла Рублеўская (27 кастрычніка 2010) Лира, лютня и любовь Культура. Советская БелоруссияПраверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  5. ^ Альжбэта Малішэўская–Спрынчан (1 лютага 2014) Лира, лютня и любовь Культура. часопіс «Вясёлка». Праверана 10 траўня 2014 г.
  6. ^ Спрынчан Аксана Вадзімаўна // Публикации. Філялягічны факультэт БДУПраверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  7. ^ Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч”. Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Праверана 27 сьнежня 2016 г. Архіўная копія ад 27 сьнежня 2016 г.
  8. ^ Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце. Саюз беларускіх пісьменьнікаў (17 лютага 2018). Праверана 18 лютага 2018 г. Архіўная копія
  9. ^ Аксана Спрынчан. Сучбелліт. ЖываЯ прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам і Новым Годам. БелаПАН (24 студзеня 2009). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  10. ^ Пахі паэзіі НГ-кнігарня: бібліятэка аднаго чытача. Народная Газета (20 лістапада 2008). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  11. ^ Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. Knihi.by. Праверана 18 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 18 жніўня 2013 г.
  12. ^ Дзеяслоў. Kamunikat.org (студзень 2011). Праверана 20 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 20 жніўня 2013 г.
  13. ^ Мастацкая літаратура // Бюлютэнь новых паступленняў. — Гародня: Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага, чэрвень, 2013. — С. 43. — 58 с.
  14. ^ Грушэцкі А. Смачнага чытання! // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 19 траўня 2017. — В. 4923. — № 20. — С. 6.
  15. ^ Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 сакавіка 2018. — В. 28677. — № 61. — С. 3.

Вонкавыя спасылкі

Аксана Спрынчансховішча мультымэдыйных матэрыялаў