Віталь Радзівонаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
завяршыў кар’еру
Радок 8: Радок 8:
|вага = 79 кг
|вага = 79 кг
|пазыцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]]
|пазыцыя = [[нападнік (футбол)|нападнік]]
|клюб = [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]
|клюб =
|нумар = 20
|нумар =
|моладзевыя гады =
|моладзевыя гады =
|моладзевыя клюбы =
|моладзевыя клюбы =
|гады = 2001—2003
2003—2005
2005—
2009
|гады = 2001—2003
2003—2005
2005—2017
2009
|клюбы = [[Лякаматыў Віцебск]]
[[Тарпэда Жодзіна]]
[[БАТЭ Барысаў]]
{{Арэнда}} [[Фрайбург (футбольны клюб)|Фрайбург]]
|клюбы = [[Лякаматыў Віцебск]]
[[Тарпэда Жодзіна]]
[[БАТЭ Барысаў]]
{{Арэнда}} [[Фрайбург (футбольны клюб)|Фрайбург]]
|гульні(галы) = 49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
|гульні(галы) = 49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
|нац гады = 2007—
|нац гады = 2007—2017
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац зборная = [[Зборная Беларусі па футболе|Беларусь]]
|нац гульні(галы) = 48 (10)
|нац гульні(галы) = 48 (10)
|абнаўленьне(клюб) = 26 лістапада 2017
|абнаўленьне(клюб) = 26 лістапада 2017
|абнаўленьне(зборная) = 28 сакавіка 2017
|абнаўленьне(зборная) =

'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]], гуляе за клюб [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]. У 2007—2014 гадах правёў 46 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>. Спартовы дырэктар [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] з 2018 году<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203721 Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам БАТЭ] // [[Наша ніва]]</ref>.
'''Віта́ль Радзіво́наў''' (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[футбол|футбаліст]]. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за [[Зборная Беларусі па футболе|зборную Беларусі]] і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у [[Клюб беларускіх бамбардзіраў]] для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні<ref>[http://www.pressball.by/articles/football/others/80593 Клуб бомбардиров. Незаконченный Роман]. Прессбол. {{Ref-ru}}</ref>. Спартовы дырэктар [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]] з 2018 году<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203721 Віталь Радзівонаў стаў спартовым дырэктарам БАТЭ] // [[Наша ніва]]</ref>.

== Кар’ера ==
== Кар’ера ==
Радок 36: Радок 36:

У [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 году|сэзоне 2013 году]] Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў [[Рэнан Брэсан]]. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускай фэдэрацыі футболу]].
У [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 году|сэзоне 2013 году]] Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў [[Рэнан Брэсан]]. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускай фэдэрацыі футболу]].

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году<ref>[http://football.by/news/108899.html Виталий Родионов завершил игровую карьеру]{{Ref-ru}}</ref>, пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара [[БАТЭ Барысаў|БАТЭ]]<ref>[http://www.football.by/news/109228.html Виталий Родионов назначен спортивным директором БАТЭ]{{Ref-ru}}</ref>.

=== Міжнародная ===
=== Міжнародная ===

Вэрсія ад 14:46, 27 сакавіка 2018

Віталь Радзівонаў
Віталь Радзівонаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 сьнежня 1983 (40 гадоў)
Віцебск, БССР
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2005
2005—2017
2009
Лякаматыў Віцебск
Тарпэда Жодзіна
БАТЭ Барысаў
Фрайбург
49 (6)
57 (21)
262 (118)
12 (4)
Зборныя
2007—2017 Беларусь 48 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2017.

Віта́ль Радзіво́наў (нарадзіўся 11 сьнежня 1983 году, Віцебск, БССР) — беларускі футбаліст. У 2007—2017 гадах правёў 48 матчаў за зборную Беларусі і забіў у іх 10 мячоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1]. Спартовы дырэктар БАТЭ з 2018 году[2].

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы клюбу «Лякаматыў». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 49 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе віцебскага «Лякаматыва», быў асноўным гульцом шэрагу атакі.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Тарпэда» з Жодзіна, у склад якога далучыўся ў пачатку 2003 году. Згуляў за жодзінскіх «аўтазаводцаў» наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Тарпэда» таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды й быў адным з галоўных бамбардзіраў каманды, маючы сярэднюю выніковасьць на ўзроўні 0,37 голу за гульню першынства.

У склад БАТЭ далучыўся ў 2005 годзе, разам зь якім атрымаў шэраг тытулаў на нацыянальнай арэне, а таксама прымаў удзел у матчах эўракубкаў. Менавіта ў БАТЭ Віталь атрымаў сваю мянушку «прафэсар», якую далі яму трэнэры Аляксей Бага й Аляксандар Федаровіч, параўноваючы дзеяньні гульца з расейскай зоркай НХЛ Ігарам Ларыёнавым, які таксама мае мянушку «прафэсар»[3]. Таксама, выступаючы за БАТЭ, гулец прыцягнуў увагу трэнэрскага штабу нацыянальнай зборнай Беларусі.

На працягу 2009 году на правах арэнды абараняў колеры нямецкага «Фрайбургу», за які пасьпеў згуляць 12 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце, аднак гэтак і не замацаваўся ў камандзе й вярнуўся ў БАТЭ.

24 траўня 2012 году Радзівонаў двойчы забіў ў матчы супраць клюбу «Менск», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 2:0, а Віталь стаў лепшым бамбардзірам БАТЭ ў беларускім першынстве, маючы на сваім рахунку 57 галоў, перасягнуўшы, такім чынам, рэкорд Віталя Кутузава ў 56 забітых галоў, які быў усталяваны ім у пэрыяд з 1998 па 2001 гады[4]. 19 верасьня 2012 году Радзівонаў забіў другі гол у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць францускага «Лілю», які стаў першым голам гульца ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а клюб атрымаў у гэтай сустрэчы першую перамогу на гэтай стадыі ў сваёй гісторыі[5]. Апошні прарыў барысаўскага клюбу ў эўракубках зьвязаны з важкім унёскам Віталя ў вынікі каманды, то бок гулец мае на сваім рахунку 16 мячоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў (12) і Лігі Эўропы (4).

У сэзоне 2013 году Радзівонаў нарэшце вярнуўся на выдатныя бамбардзірскія паказчыкі ў чэмпіянаце Беларусі, да таго тры гады запар найлепшым бамбардзірам клюбу быў Рэнан Брэсан. У першых праведзеных дзесяці матчах нязьменна адзначаўся голам або галявой перадачай, аднак шэраг матчаў прапусьціў з-за невялікай траўмы, у тым ліку забіваў у 8 сваіх матчах запар. Усё гэта дазволіла Віталю з 14 галамі зноўку стаць найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, таксама ён быў прызнаны найлепшым футбалістам і найлепшым нападнікам чэмпіянату паводле вэрсіі Беларускай фэдэрацыі футболу.

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2017 году[6], пасьля чаго быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара БАТЭ[7].

Міжнародная

22 жніўня 2007 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, які завяршыўся перамогай беларусаў зь лікам 2:1, Радзівонаў выйшаў напачатку другой паловы гульні.

Узнагароды

Камандныя

БАТЭ Барысаў

Асабістыя

• Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013
• Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі — 2012, 2013, 2016
• У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі — 2005, 2007, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016
• Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі — 2008, 2013, 2016

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Вышэйшая ліга 17 9
2016 Вышэйшая ліга 25 15
2017 Вышэйшая ліга 19 8

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Віталь Радзівонаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў