Апанас (Мартас): розьніца паміж вэрсіямі
д пунктуацыя |
д пунктуацыя |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
|месца_сьмерці = [[Буэнас-Айрэс]] |
|месца_сьмерці = [[Буэнас-Айрэс]] |
||
}} |
}} |
||
'''Апанас''', сьвецкае імя '''Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас''' ({{Нарадзіўся|8|9|1904}} — {{Памёр|3|11|1983}}, [[Буэнас-Айрэс]]) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы<ref>Языковіч Л. Мартас Афанасі // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С. 138.</ref>. [[Япіскапы полацкія|Япіскап віцебскі і полацкі]] (1942). Магістар багаслоўя (1933). |
'''Апанас'''{{Заўвага|Іншая форма імя — '''Афанасі'''}}, сьвецкае імя '''Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас''' ({{Нарадзіўся|8|9|1904}} — {{Памёр|3|11|1983}}, [[Буэнас-Айрэс]]) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы<ref>Языковіч Л. Мартас Афанасі // {{Літаратура/БелЭн|10к}} С. 138.</ref>. [[Япіскапы полацкія|Япіскап віцебскі і полацкі]] (1942). Магістар багаслоўя (1933). |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
Дасьледаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцьця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Нямеччына, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Менск, 1990). |
Дасьледаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцьця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Нямеччына, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Менск, 1990). |
||
== Заўвагі == |
|||
{{Заўвагі}} |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 13:35, 18 сакавіка 2018
Апанас | |
Япіскап віцебскі і полацкі | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасьць | сьвятар |
Нарадзіўся | 8 верасьня 1904 вёска Завітая, Наваградзкі павет |
Памёр | 3 лістапада 1983 Буэнас-Айрэс |
Пахаваны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Апанас[a], сьвецкае імя Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас (8 верасьня 1904 — 3 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы[1]. Япіскап віцебскі і полацкі (1942). Магістар багаслоўя (1933).
Біяграфія
Нарадзіўся на Наваградчыне ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваградзкую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысэртацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўнівэрсытэту пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. У 1938 годзе ўведзены ў сан архімандрыта. Служыў у мястэчку Кодні на Падляшшы, расейскай калёніі Благадатным каля Варшавы, месьце Валоміне[2], з 1940 году — на Холмшчыне.
8 сакавіка 1942 году рукапаложаны ў сан япіскапа віцебскага і полацкага. Браў удзел ува Ўсебеларускім царкоўным саборы (30 жніўня — 28 верасьня 1942 году), на якія абвясьцілі аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
З 1944 году кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. 6 траўня 1946 году далучыўся, разам зь іншымі беларускімі япіскапамі, да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў быў архіяпіскапам РЗПЦ у Аргентыне, з 1970 году ў Аўстраліі (архіяпіскап сыднэйскі і новазэляндзкі). З 1971 году жыў у Аргентыне.
Дасьледаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцьця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Нямеччына, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Менск, 1990).
Заўвагі
- ^ Іншая форма імя — Афанасі
Крыніцы
- ^ Языковіч Л. Мартас Афанасі // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 138.
- ^ На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас), Царква
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3