Валянтына Пашкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Радок 35: Радок 35:
== Працы ==
== Працы ==
* Першая чытанка пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў. — Кліўлэнд, 1968;
* Першая чытанка пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў. — Кліўлэнд, 1968;
* Беларуская мова — Fundamental Byelorussia. — Toronto, 1974 (кніга 1), 1978 (кніга 2);
* Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1974 (кніга 1), 1978 (кніга 2);
* [[Ангельска-беларускі слоўнік (2006)|Ангельска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary: каля 30 000 словаў]]. — Менск, 2006. — 1028 с. ISBN 985-6783-15-1.
* [[Ангельска-беларускі слоўнік (2006)|Ангельска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary: каля 30 000 словаў]]. — Менск, 2006. — 1028 с. ISBN 985-6783-15-1.



Вэрсія ад 19:55, 14 сакавіка 2018

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкевіч.
Валянтына Пашкевіч
Імя пры нараджэньні Валянтына Мікалаеўна Жукоўская
Род дзейнасьці Настаўніца
Дата нараджэньня 5 лютага 1916
Месца нараджэньня Казельск, Калуская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 сакавіка 2004
Месца сьмерці Таронта, правінцыя Антарыё, Канада
Месца пахаваньня
Грамадзянства Канада
Месца вучобы
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]
Занятак пэдагог, лексыкограф, грамадзкая дзяячка
Бацька Мікалай Жукоўскі
Муж Міхась Пашкевіч
Дзеці Павал, Эва

Валянты́на Пашке́віч (дзяв. Жукоўская; 5 лютага 1916, Казельск, сёньня Калуская вобласьць, Расея25 сакавіка 2004) — беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка. Сястра Раісы Жук-Грышкевіч.

Біяграфія

Нарадзілася ў радзіне выхадцаў зь Берасьцейшчыны. Скончыла гімназію імя Адама Міцкевіча ў Пружанах (1935), паступіла на клясычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, праз два гады перавялася на фізыка-матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе.

У Другую Сусьветную вайну жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладніцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам[1].

У ліпені 1949 пераехала ў Таронта, дзе праз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом М. Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай.

Мае двох дзяцей: Паўлюка й Эву — і дзьве ўнучкі Ларысу й Галіну[2].

Працы

Крыніцы

  1. ^ Вольга Іпатава, Алег Гардзіенка. Беларускія дзеячы й арганізацыі ў Канадзе, згаданыя ў кнізе // Ганько Марыя. Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька / Уклад. В. Іпатавай. — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2005. — 192 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.5). ISBN 985-504-006-6.
  2. ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Слоўнік, зроблены на энтузіязме // «Беларус» №542, сакавік 2008.