Пхёнчхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
крыніца — ru:Пхёнчхан
 
→‎Інфармацыя для турыстаў: артаграфія, пунктуацыя, выпраўленьне спасылак
Радок 93: Радок 93:


== Інфармацыя для турыстаў ==
== Інфармацыя для турыстаў ==
Пхёнчхан - шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе разьмешчаны: лыжны комплекс «Альпензія», біятлённы комплекс, гарналыжны цэнтар «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтар для скачкоў з трампліна, парк для сноўборду і фрыстайлу «Пугван Фенікс Парк», санка-бабслейная траса.
Пхёнчхан шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе разьмешчаны: лыжны комплекс «Альпэнзыя», біятлённы комплекс, гарналыжны цэнтар «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтар для скачкоў з трампліну, парк для сноўборду і фрыстайлу «Пугван Фэнікс Парк», санка-бабслейная траса.


Галоўны культурныя славутасьці - будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.
Галоўныя культурныя славутасьці [[Будызм|будысцкія]] манастыры Вальджонс і Санвонс.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 19:18, 9 лютага 2018

Павет Пхёнчха́н
па-карэйску: 평창군
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Рэспубліка Карэя
Статус павет (кун)
Уваходзіць у Канвандо
Адміністрацыйны цэнтар Пхёнчхан
Улучае 1 павятовы горад (ып), 7 валасьцей (мён)
Найбольшы горад Пхёнчхан
Афіцыйныя мовы карэйская
Насельніцтва (2013) 43 666
Шчыльнасьць 30 чал./км²
Плошча 1,463.65 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 600 м
Месцазнаходжаньне
Павет Пхёнчха́н на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+9
Тэлефонны код +82 33
Паштовыя індэксы 232700-232956
[en.yes-pc.net Афіцыйны сайт]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Павет Пхёнчха́н (па-карэйску: 평창군, Пхёнчхангун) — павет ў ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтар — павятовы горад Пхёнчхан. Зьяўляецца трэцім па плошчы паветам у краіне. Разьмешчаны ў гарах Тэбэксан прыкладна ў 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сэулу. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзеньне Зімовых Алімпійскіх гульняў2010 и 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 году в Дурбане, ПАР, прэзыдэнт МАК Жак Рогэ абвясьціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году[1].

У студзене 2013 году ў горадзе распачаліся Адмысловыя Сусьветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасьцямі[2].

Гісторыя

У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месьцілася акруга (хён) Уко, якая пасьля, у эпоху Аб'яднанага Сіла, была пераназваная ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымаў статус павету (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасьля гэтага Пхёнчхан зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі павета, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі - вана Макчо.

За час свайго існаваньня Пхёнчхан некалькі разоў мяняў свае межы, апошняе зьмяненьне адбылося ў 1996 годзе.

Геаграфія

Пхёнчхан разьмешчаны ў гарах Тэбэксан па цэнтру правінцыі Канвандо. У межах павету знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 мэтраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.

Спорт

Зімовыя Алімпійскія гульні 2018

Асноўны артыкул: Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году

З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 года падчас сэсіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынятая пастанова, пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году пройдуць у паўночнакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў нямецкі Мюнхэн і францускі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзеньне алімпіяды. Сталіца Гульняў 2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасьць галасоў[3].

Вынікі галасаваньня
Кандыдыты Краіна 1-ы раўнд
Пхёнчхан Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 63
Мюнхэн Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 25
Ансі Сьцяг Францыі Францыя 7

Іншае

У лютым 2009 году ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат сьвету па біятлёну 2009.

Інфармацыя для турыстаў

Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе разьмешчаны: лыжны комплекс «Альпэнзыя», біятлённы комплекс, гарналыжны цэнтар «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтар для скачкоў з трампліну, парк для сноўборду і фрыстайлу «Пугван Фэнікс Парк», санка-бабслейная траса.

Галоўныя культурныя славутасьці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.

Крыніцы