Беларуска-расійскі слоўнік Байкова і Некрашэвіча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д →‎Гісторыя: гэта іншы слоўнік
Радок 5: Радок 5:


У 1993 року слоўнік перавыдадзены [[Факсымільнае выданьне|факсымільным]] спосабам выдавецтвам «[[Народная асьвета]]» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).
У 1993 року слоўнік перавыдадзены [[Факсымільнае выданьне|факсымільным]] спосабам выдавецтвам «[[Народная асьвета]]» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).

У 2014 року ў [[Смаленск]]у выдавецтва «Інбелкульт» выпусьціла ў сьвет трэцяе выданьне легендарнага слоўніка<ref>[http://budzma.by/news/pyeravydadzyeny-rasiyska-byelaruski-slownik-nyekrashevicha-baykova.html Перавыдадзены «Расійска-беларускі слоўнік» Некрашэвіча—Байкова] // БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ</ref>.


== Апісаньне ==
== Апісаньне ==

Вэрсія ад 14:21, 21 студзеня 2018

«Беларуска-расійскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча — беларуска-расейскі слоўнік, падрыхтаваны пад рэдакцыяй Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча і выпушчаны Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі ў Менску ў 1926 року. Меў 356+IV старонак, каштаваў 2 рублі.

Гісторыя

Слоўнік быў падрыхтаваны згодна з заданьнем Інбелкульту ўсяго за 4 месяцы і быў аддадзены ў друк у 1925[1], але не выходзіў з друку да пачатку 1927. Пасьля масавых рэпрэсій у беларускім навуковым асяродзьдзі (1929—1931) карыстацца слоўнікам, як і іншымі працамі «ворагаў народа», было забаронена, кнігі былі перададзеныя ў бібліятэчныя спэцфонды.

У 1993 року слоўнік перавыдадзены факсымільным спосабам выдавецтвам «Народная асьвета» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).

Апісаньне

Слоўнік утрымліваў больш за 20 тыс. словаў, большую частку зь якіх складалі словы агульнага ўжываньня, значна меншую — навуковыя тэрміны, прафэсіяналізмы, некаторыя ўласныя беларускія імёны, назвы беларускіх гарадоў і рэк, устойлівыя спалучэньні словаў. Рэестравыя беларускія словы забясьпечаныя асобнымі граматычнымі і стылістычнымі пазнакамі[2]. Прыкладаў ужываньня няма, бо аўтары жадалі скараціць аб’ём слоўніка.

Па выпуску слоўніка адзначалася[3], што слоўнік няпоўны, ня мае некаторых вельмі патрэбных словаў (г. зн., складзены без належнага іх выбару)[a], утрымлівае штучныя словы, русізмы, палянізмы; шмат якія беларускія словы патлумачаны няправільна або недакладна[b]. Слоўнік складзены без належнай крытыкі (напрыклад, неапраўдана ўведзена нелітаратурная лексыка). Агульнай ацэнкай Я. Лёсіка была парада «адносіцца да слоўніка з асьцярожнасьцю» і канстатацыя таго, што слоўнік Насовіча надалей заставаўся недасягнёнай тады велічынёй.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ У Лёсіка адзначана, што нястача звычайных, чыста беларускіх словаў такая, што з дапамогай гэтага слоўніка нельга цалкам зразумець «Новую зямлю» Якуба Коласа або «Курган» Янкі Купалы.
  2. ^ У рэцэнзіі Лёсіка падаюцца больш за 100 канкрэтных прыкладаў памылковых тлумачэньняў, якія «кожнаму могуць кінуцца ў вочы». Такія памылкі Лёсік прыпісваў благому веданьню мовы аўтарамі.

Крыніцы

  1. ^ Лёсік, С.271, Германовіч.
  2. ^ Германовіч.
  3. ^ Рэцэнзія Лёсіка ў час. «Узвышша», 2/1927, С. 203—208.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі