Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д кірылічная «с» |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
| матчыная кампанія = |
| матчыная кампанія = |
||
| зьвязаныя кампаніі = |
| зьвязаныя кампаніі = |
||
| бюджэт = 46,3 мільярдаў [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | |
| бюджэт = 46,3 мільярдаў [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27 сьнежня 2010| url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=h10900073| загаловак = Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 20 красавіка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> (2010 год; 15,5 мільёнаў [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/?yr=2010| загаловак = Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]| дата = 20 красавіка 2011 | мова = | камэнтар = Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра}}</ref>) |
||
| колькасьць супрацоўнікаў = 12<ref>{{Спасылка|url=http://www.rec.gov.by/ru/sostav-komissii#views-ui-tabs-tab--4|загаловак=Состав комиссии|мова=ru|дата=30 кастрычніка 2015|копія=http://web.archive.org/web/20151030084333/http://www.rec.gov.by/ru/sostav-komissii|дата копіі=30 кастрычніка 2015}}</ref> |
| колькасьць супрацоўнікаў = 12<ref>{{Спасылка|url=http://www.rec.gov.by/ru/sostav-komissii#views-ui-tabs-tab--4|загаловак=Состав комиссии|мова=ru|дата=30 кастрычніка 2015|копія=http://web.archive.org/web/20151030084333/http://www.rec.gov.by/ru/sostav-komissii|дата копіі=30 кастрычніка 2015}}</ref> |
||
| колькасьць валянтэраў = |
| колькасьць валянтэраў = |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
* стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму; |
* стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму; |
||
* вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў; |
* вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў; |
||
* ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых [[дзяржава]]ў ды адпаведнымі [[Міжнародная арганізацыя|міжнароднымі арганізацыямі]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | |
* ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых [[дзяржава]]ў ды адпаведнымі [[Міжнародная арганізацыя|міжнароднымі арганізацыямі]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 4 студзеня 2010| url = http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=hk0000370#&Chapter=8| загаловак = Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 20 красавіка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. |
||
== Кіраўніцтва == |
== Кіраўніцтва == |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
* Міхаіл Лагір<ref>{{Спасылка|url=http://rec.gov.by/sites/default/files/ppt/presentation.ppt|загаловак=Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов|мова=ru|копія=http://web.archive.org/web/20150726171828/http://rec.gov.by/sites/default/files/ppt/presentation.ppt|дата копіі=26 ліпеня 2015}}</ref> (ад 25 жніўня 1991 да 18 верасьня 1991) |
* Міхаіл Лагір<ref>{{Спасылка|url=http://rec.gov.by/sites/default/files/ppt/presentation.ppt|загаловак=Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов|мова=ru|копія=http://web.archive.org/web/20150726171828/http://rec.gov.by/sites/default/files/ppt/presentation.ppt|дата копіі=26 ліпеня 2015}}</ref> (ад 25 жніўня 1991 да 18 верасьня 1991) |
||
* Сямён Маховікаў (в. а. ад 19 верасьня 1991 да 11 сакавіка 1992) |
* Сямён Маховікаў (в. а. ад 19 верасьня 1991 да 11 сакавіка 1992) |
||
* [[Аляксандар Абрамовіч]] (12 сакавіка 1992 — 31 студзеня |
* [[Аляксандар Абрамовіч]] (12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996) |
||
* Аляксандар Жук (в. а. ад 1 лютага 1996 да 4 верасьня 1996) |
* Аляксандар Жук (в. а. ад 1 лютага 1996 да 4 верасьня 1996) |
||
* Віктар Ганчар (ад 5 верасьня 1996 да 13 лістапада 1996) |
* Віктар Ганчар (ад 5 верасьня 1996 да 13 лістапада 1996) |
||
* [[Лідыя Ярмошына]] (з 6 сьнежня |
* [[Лідыя Ярмошына]] (з 6 сьнежня 1996; в. а. з 14 лістапада 1996) |
||
== Абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў == |
== Абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў == |
||
10 красавіка 2006 году па выніках [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|прэзыдэнцкіх выбараў]] [[Лідыя Ярмошына]] была ўлучаная ў так званы «[[Чорны сьпіс Эўразьвязу|сьпіс нявыязных]]»: пералік прадстаўнікоў беларускае ўлады, якім забаронены ўезд у краіны [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўразьвязу]] і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаныя Штаты]] — па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў<ref>[http://zbsb.org/n/252.shtml Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША] //Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»</ref>. |
|||
== Крыніцы і заўвагі == |
== Крыніцы і заўвагі == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 23:04, 20 студзеня 2018
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі | |
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ЦВК РБ |
---|---|
Папярэднік | Цэнтральная камісія па выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | правядзеньне выбараў |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Савецкая, д. 11 |
Старшыня | Лідыя Ярмошына |
Намесьнік | Вадзім Іпатаў |
Бюджэт | 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 12[3] |
Сайт | rec.gov.by |
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь — вышэйшая дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая займаецца правядзеньнем выбараў у Беларусі і кантролем за іх хадой.
Утварэньне і дзейнасьць
Складаецца з 12 асобаў зь ліку грамадзянаў Беларусі, першая палова якіх прызначаецца прэзыдэнтам, а другая — Радаю Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 год ад вызначэньня 8 чальцоў камісіі, бо пасяджэньні зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці прынамсі 2/3 ад агульнага складу. Са згоды Рады Рэспублікі прэзыдэнт прызначае старшыню камісіі, што ў сваю чаргу прапануе вылучэнцаў на пасады свайго намесьніка й сакратара. Таксама прэзыдэнт можа адзінаасобна здымаць чальцоў камісіі з пасадаў ды вызначае колькасьць яе супрацоўнікаў. Пасяджэньні склікаюцца старшынёю камісіі ды на патрабаваньне траціны іншых чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў, а пры іх роўнасьці перавагу мае голас старшыні.
Паўнамоцтвы
Паводле артыкулу 33 Выбарчага кодэксу ЦВК мае паўнамоцтвы на:
- ладжаньне выбараў ды агульнадзяржаўных рэфэрэндумаў;
- нагляд за выкананьнем заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, адкліканьні дэпутата й чальца Рады Рэспублікі;
- тлумачэньне выбарчага заканадаўства;
- зварот да заканадаўцаў з прапановаю аб зьмене й тлумачэньні выбарчага заканадаўства;
- кіраваньне дзейнасьцю выбарчых камісіяў;
- разгляд справаў ніжэйшых камісіяў;
- утварэньне выбарчых акругаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў і вызначэньне сярэдняй колькасьці выбарцаў у тых акругах;
- утварэньне ўчасткаў для галасаваньня за мяжою зь іх прыпіскаю на прапанову Міністэрства замежных справаў да выбарчых акругаў у Беларусі;
- улік вылучэнцаў на пасады чальцоў Рады Рэспублікі й прэзыдэнта ды ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за іх вылучэньне ды адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- забесьпячэньне роўных прававых умоваў перадвыбарчай дзейнасьці вылучэнцаў;
- вызначэньне парадку выкарыстаньня сродкаў масавай інфармацыі напярэдадні выбараў;
- вызначэньне й разьмеркаваньне выдаткаў на правядзеньне выбараў, рэфэрэндуму ды адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- нагляд за выдаткоўваньнем на выбары грошай ураду й вылучэнцаў ды апавяшчэньне аб тым Палаты прадстаўнікоў, як і выданьне адпаведнай справаздачы;
- вызначэньне сьпісу выбаршчыкаў, выгляду бюлетэняў ды скрыняў для галасаваньня, пячатак камісіяў ды парадку іх захоўваньня,
- выраб бюлетэняў для прэзыдэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму й забесьпячэньне імі камісіяў вобласьцяў ды Менску;
- прыём паведамленьняў ад урадавых ды грамадзкіх установаў аб ладжаньні выбараў ды рэфэрэндуму;
- нагляд за забесьпячэньнем камісіяў памяшканьнямі, транспартам ды сувязьзю;
- стварэньне агульнага сьпісу выбаршчыкаў для некалькіх адначасных выбараў ды рэфэрэндуму;
- улік абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Рады Рэспублікі, выданьне іх сьпісаў ды скліканьне першых іх пасяджэньняў;
- падвядзеньне вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў;
- выдачу абранаму прэзыдэнту й чальцам Рады Рэспублікі пасьведчаньняў аб выбраньні;
- прызначэньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбылых;
- разгляд скаргаў на пастановы выбарчых камісіяў;
- разгляд зваротаў грамадзянаў ды ўстановаў наконт выбараў, рэфэрэндуму, адкліканьня дэпутатаў ды чальцоў Рады Рэспублікі;
- абагульненьне ўжытку выбарчага заканадаўства;
- стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму;
- вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў;
- ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі[4].
Кіраўніцтва
- Міхаіл Лагір[5] (ад 25 жніўня 1991 да 18 верасьня 1991)
- Сямён Маховікаў (в. а. ад 19 верасьня 1991 да 11 сакавіка 1992)
- Аляксандар Абрамовіч (12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996)
- Аляксандар Жук (в. а. ад 1 лютага 1996 да 4 верасьня 1996)
- Віктар Ганчар (ад 5 верасьня 1996 да 13 лістапада 1996)
- Лідыя Ярмошына (з 6 сьнежня 1996; в. а. з 14 лістапада 1996)
Абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў
10 красавіка 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Лідыя Ярмошына была ўлучаная ў так званы «сьпіс нявыязных»: пералік прадстаўнікоў беларускае ўлады, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і Злучаныя Штаты — па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў[6].
Крыніцы і заўвагі
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 20 красавіка 2011 г.
- ^ Состав комиссии (рас.) Праверана 30 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 30 кастрычніка 2015 г.
- ^ Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (4 студзеня 2010). Праверана 20 красавіка 2011 г.
- ^ Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов (рас.) Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
- ^ Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША //Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (рас.)