Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Залятурн): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Цікавыя факты: атрымліваецца, што ня першы (Мітэнвальд)
Радок 61: Радок 61:


== Цікавыя факты ==
== Цікавыя факты ==
* Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне — першы ў гісторыі помнік, усталяваны беларускай дыяспарай за мяжой<ref>[https://bel.sputnik.by/heritage/20171023/1031515554/belaruski-pomnik-tadehvushu-kascyushku-adkryli-u-zalaturne.html Беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку адкрылі ў Залатурне]</ref>.
* Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касьцюшку на ягонай радзіме, у [[Марачоўшчына|Марачоўшчыне]]<ref name="Pomnik adkryli"/>.
* Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касьцюшку на ягонай радзіме, у [[Марачоўшчына|Марачоўшчыне]]<ref name="Pomnik adkryli"/>.



Вэрсія ад 12:47, 13 студзеня 2018

Помнік
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
Толькі што адкрыты помнік Т.Касьцюшку ў Залятурне (21 кастрычніка 2017 г.)
Толькі што адкрыты помнік Т.Касьцюшку ў Залятурне (21 кастрычніка 2017 г.)
Краіна Швайцарыя
Горад Залятурн
Дата заснаваньня 2017

Помнік Тадэвушу Касьцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швайцарыі ў швайцарскім горадзе Залятурне, з нагоды 200-годзьдзя з дню сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў сквэры ля пратэстанцкай царквы Залятурну.

Гісторыя

Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касьцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Залятурне, узьнікла ў 2010 годзе і належыць былому амбасадару Беларусі ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганьням Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 году помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж году адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё, на якім, у т.л., прысутнічалі ганаровыя госьці зь Беларусі, Польшчы, Летувы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краінаў.

Скандал вакол помніку

Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасьці. Першапачаткова на помніку плянавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:

« Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 »
« Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі 2017 »

[5]

Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію[5]. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:

« Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 »
« Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017 »

[6]

Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».

Цікавыя факты

  • Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касьцюшку на ягонай радзіме, у Марачоўшчыне[6].

Галерэя

Крыніцы