Антон Луцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2: Радок 2:
|імя = Антон Луцкевіч
|імя = Антон Луцкевіч
|жанчына =
|жанчына =
|выява = Luckewicz fota090128.jpg
|выява = Anton Luckievič, kartka.jpg
|памер =
|памер =
|подпіс_пад_выявай =
|подпіс_пад_выявай =
Радок 36: Радок 36:

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове. На [[Беларуская канфэрэнцыя (1918)|Беларускай канфэрэнцыі 1918]] абраны старшынём [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] (ВБР).<ref name="ЭГБ, т.4">ЭГБ, т.4</ref> 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці [[БНР]]. Пасьля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ([[БСДП]]). У верасьні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынём [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту]] й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР). У верасьні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім. 3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў. У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў [[Бэрлін]]. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі. Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 быў інтэрнаваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Менск. Пасьля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].

[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|thumb|190px|right|Антон Луцкевіч]]

Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданьне газэты «[[Наша ніва]]» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 зьняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганьнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музэй у Вільні|Беларускі музэй імя І. Луцкевіча]]. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клубу]].<ref name="ЭГБ, т.4"/> Пасьля ўтварэньня ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[С. Рак-Міхайлоўскі]]м. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927, абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкай; апраўданы судом у пачатку 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў ([[Цэнтрасаюз]]у), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы. Незадавальненьне [[КПЗБ]] выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[Сталін]]у й яго акружэньню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]]. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спэкуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасьці паміж лідэрамі Цэнтрасаюзу. Яго старшыня [[Ф. Акінчыц]] крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі сьветапогляд. 3 абвінавачваньнямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысьціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газэты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газэце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «[[Калосьсе (1935)|Калосьсе]]», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.

Вэрсія ад 20:37, 11 студзеня 2018

Антон Луцкевіч
Прэм’ер-міністар БНР
1918 — 1919
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 (29) студзеня 1884
Шаўлі, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 23 сакавіка 1942 або 30 лістапада 1943[1]
перасыльны пункт Аткарск, Саратаўская вобласьць, РСФСР, СССР
Партыя:
Сужэнец: Зоф’я Абрамовіч[d]
Дзеці: Лявон Луцкевіч і Юры Луцкевіч[d]
Бацька: Ян Баляслаў Луцкевіч
Маці: Зоф’я Лычкоўская[d]
Адукацыя:
Антон Луцкевіч
Навіна[d]

Герб Навіна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 (29) студзеня 1884
Памёр 23 сакавіка 1942(1942-03-23) (58 гадоў)
Пахаваны
Род Луцкевічы
Бацькі Ян Баляслаў
Зоф’я Эмерыкава з Лычкоўскіх
Жонка Зоф’я з Абрамовічаў
Дзеці два сыны
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць палітык, журналіст, мовазнаўца, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, выдавец

Антон Луцкевіч (29 студзеня [ст. ст. 17 студзеня] 1884, Шаўлі, Ковенская губэрня — 23 сакавіка 1942 або 30 лістапада 1943[1], перасыльны пункт Аткарску, Саратаўская вобласьць) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст. Брат Івана Луцкевіча.

Біяграфія

Антон Луцкевіч у часе вучобы ў Юр’еўскім унівэрсытэце. 1910-я гады

Паходзіў з шляхецкага роду гербу «Навіна». Брат Івана Луцкевіча.

У 1902 скончыў Менскую гімназію. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Менску ў 1904 за распаўсюджваньне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленьнем права пакідаць горад. У лютым 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад рэдакцый газэтаў «Наша доля» й «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газэты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 зь Беларускім выдавецкім таварыствам. З 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік.

Пасьля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газэты «Гоман». У 1915 з братам, паэтэсай Цёткай (А. Пашкевіч) і іншымі заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК). Адзін з ініцыятараў Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэньне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданьне дзяржаўнага статусу ўсім мясцовым мовам, школьнае навучаньне на роднай мове. На Беларускай канфэрэнцыі 1918 абраны старшынём Віленскай беларускай рады (ВБР).[3] 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пасьля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). У верасьні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынём Народнага сакратарыяту й народным сакратаром замежных справаў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР). У верасьні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Ўкраіну, сустракалася з гетманам П. Скарападзкім. 3 сьнежня 1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 сьнежня — у Гародню. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэньня да Польшчы Беластоцкага, Бельскага й Аўгустоўскага паветаў. У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны ён і некаторыя чальцы ўраду БНР выехалі ў Бэрлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У Бэрліне склаў мэмарандум, які быў уручаны старшыні канфэрэнцыі. Па запрашэньні міністра-прэзыдэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжу ў Варшаву, дзе ў пачатку верасьня 1919 быў інтэрнаваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Менск. Пасьля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.

Антон Луцкевіч

Не знайшоўшы паразуменьня з Польшчай, 28 лютага 1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданьне газэты «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 зьняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазьней зьлілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Яго намаганьнямі пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музэй імя І. Луцкевіча. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку й структуру Беларускага пасольскага клубу.[3] Пасьля ўтварэньня ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927, абвінавачаны ў супрацоўніцтве зь нямецкай і савецкай разьведкай; апраўданы судом у пачатку 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазыцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюзу культурных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюзу), які адмаўляў рэвалюцыйныя мэтады змаганьня з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудзкага й выступаў за парлямэнцкія мэтады барацьбы. Незадавальненьне КПЗБ выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку Сталіну й яго акружэньню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасьць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынём Беларускага навуковага таварыства. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб’ектам палітычных спэкуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасьці паміж лідэрамі Цэнтрасаюзу. Яго старшыня Ф. Акінчыц крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі сьветапогляд. 3 абвінавачваньнямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысьціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газэты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газэце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), часопісе «Калосьсе», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства. Адышоў ад палітычнай дзейнасьці, працаваў у БНТ і Беларускім музэі, выступаў зь лекцыямі й рэфэратамі.

Пасьля ўступленьня ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. У верасьні 1939 году арыштаваны бальшавікамі ў Вільні й перавезены ў Менск. Асобай нарадай НКВД СССР прыгавораны да 8 гадоў канцлягераў. Памёр у саратаўскай вязьніцы НКВД. Быў пахаваны ў спэцсэктары камунальных могілак Аткарску.

Рэабілітаваны ў 1989 годзе.

Навуковая дзейнасьць і публіцыстыка

Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газэце «Наша доля» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пачатку ХХ ст. крытыкаваў аграрную й нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае й нацыянальнае вызваленьне беларускага народу, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Разьвіцьцё беларускага вызваленчага руху зьвязаў з разьвіцьцём капіталістычных адносінаў і станаўленьнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанэтыцы й этымалёгіі. У 1917 выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 (разам з Я. Станкевічам) — «Беларускі правапіс». Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысьвечаная гісторыі БРГ і БСГ). Дасьледаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі й рэфэратамі па гэтым пытаньні. Вывучаў мову скарынаўскіх выданьняў і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году («Чатырохсотледце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных працаў «Нашы песьняры» (1918), «Адбітае жыцьцё» (1929). Апублікаваў шэраг працаў па гісторыі беларускай культуры, мастацтва й літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытаньне ў беларускай літаратуры» (абедзьве 1921), «Вязьніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалёгіі і адбіцьце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысьвяціў жыцьцю і творчасьці М. Багдановіча, А. Бурбіса, М. Гарэцкага, Ядвігіна Ш, Ф. Багушэвіч, Я. Коласа, Я. Купалы, Цёткі, К. Сваяка й інш. Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі» (1919), «Элемэнтарную альгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусьветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін зь перакладчыкаў Новага запавету і Псалтыра (Хэльсынкі, 1931) і інш.

Бібліяграфія

  • Белорусы. СПб., 1909;
  • Нашы песьняры: літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918;
  • Ekanamičnaja ewalucyja i biełaruski ruch. Wilnia, 1918;
  • Польская акупацыя на Беларусі. Вільня, 1920;
  • Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня, 1921;
  • Вільня ў беларускай літаратуры. Вільня, 1925;
  • За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх паліт. арганізацый. Вільня, 1928 (перавыданьне: Мн., 1991);
  • Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929;
  • Янка Купала як прарок адраджэньня: Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзьвінску. Вільня, 1932(33);
  • Białorusini i ich organ «Homan». Lwów, 1935;
  • Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. 1990. № 2;
  • Дзённік // Полымя. 1990. № 4—5;
  • Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Укладанне, прадмова, камэнтары, індэкс імёнаў, пераклад з польскай і нямецкай А. Сідарэвіча. Мінск, 2006.

Літаратура

  • Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В. Н. Михнюка, Н. М. Климовича и А. Н. Гесь. Мн., 1997;
  • БП, т. 4;
  • Бяляцкі А. У іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
  • Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2;
  • За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матэрыялы… Лёндан, 1960;
  • Каханоўскі Г. Бацька Івана і Антона // ЛіМ. 1990. 2 лістап.;
  • Конан У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Голас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Сідарэвіч А. М. Антон Луцкевіч: ад краёвасці да незалежніцтва (1916—1918) (агляд крыніцаў БДАЛМ) // Архіўныя чытанні І-ІІІ: матэрыялы навуковых канферэнцый, Мінск, 2003—2005 гг. / Укл.: Г. В. Запартыка і інш.; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. Мінск: РІВШ, 2006. С. 209—222.
  • Сідарэвіч А. Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7. С. 161—204.
  • Сідарэвіч А. Антону Луцкевічу — 120 // Наша слова. 2004. 25 студзеня. № 4. С. 5.
  • Сідарэвіч А. Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7. С. 177—181.
  • Сідарэвіч А. 3 жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18, 25 студз., 1 лют.;
  • Сідарэвіч А. Луцкевічы і Луцэвіч. Мінск: Фонд імя братоў Луцкевічаў, 2003. 58 с.
  • Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
  • Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
  • Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
  • Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
  • Тарасюк Л. Беларуская паэзія пачатку XX ст. ў ацэнках А. Навіны (Луцкевіча) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1994. № 2;
  • ЭГБ, т. 4;
  • Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Вып. 4. Мн., 1994;
  • Bergman A. Antoni Łuckiewicz (1884—1946). Szkic biograficzny // Przegląd Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4.

Крыніцы

  1. ^ а б Атрымана пасведчанне аб смерці Антона Луцкевіча «Наша Ніва», 2 чэрвеня 2011
  2. ^ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
  3. ^ а б ЭГБ, т.4

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Антон Луцкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў