Полымя (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 42: Радок 42:
* [[Алена Мальчэўская]] (з 2016)
* [[Алена Мальчэўская]] (з 2016)


== Цікавосткі ==

* Першую [[вокладка|вокладку]] часопіса намаляваў мастак [[Міхась Філіповіч]].


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 19:45, 15 сьнежня 2017

Полымя
Тэматыка Літаратура, мастацтва, грамадзтва
Пэрыядычнасьць Штомесяц
Краіна Беларусь
Адрас Менск, вул. Хмяльніцкага, д. 10а
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец «[РВУ "Выдавецкі дом "Звязда"]»
Галоўны рэдактар Алена Мальчэўская
Дата заснаваньня 20 сьнежня 1922 (101 год таму)
Мова Беларуская
Аб’ём 192 старонкі
Наклад 1567 (чэрвень 2016)
ISSN 0130-8068
Афіцыйны сайт polymja.lim.by

«Полымя» — літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. Выдаецца з 20 сьнежня 1922 году ў Менску[1] штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданьне. Падпісны індэкс выданьня на «Белпошце» — 74985.

Гісторыя

Першыя дзесяць гадоў (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 19321941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай айчыннай вайны не выходзіў. Адноўлены ў студзені 1945 году па распараджэньні Савета Міністраў Беларускай ССР.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваныя раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Сучаснасьць

Уваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады твораў клясыкаў сусьветнай літаратуры і сучасных пісьменьнікаў замежных краінаў, артыкулы па пытаньнях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадзка-палітычнага і сацыяльнага жыцьця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары

Цікавосткі

Крыніцы

  1. ^ Часопісу «Полымя» - 90 гадоў Фотанавіны. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 сьнежня 2012). Праверана 21 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі