Дырхам ААЭ: розьніца паміж вэрсіямі
д робат выдаліў: lmo:Dirham di Emiracc àrab ünicc |
д катэгорыя |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[Катэгорыя:Злучаныя Арабскія Эміраты]] |
[[Катэгорыя:Злучаныя Арабскія Эміраты]] |
||
[[Катэгорыя:Валюты]] |
|||
[[ar:درهم إماراتي]] |
[[ar:درهم إماراتي]] |
Вэрсія ад 13:08, 16 красавіка 2008
Дыхра́м ЗАЭ (AED)(па-арабску: درهم) — афіцыйная валюта Злучаных Арабскіх Эміратаў. Неафіцыйнае скарачэньне — DH ці Dhs. Дыхрам дзеліцца на 10 філаў (فلس).
Гісторыя
Дыхрам быў уведзены ў абарачэньне ў 1973 годзе. Ён замяніў рыял Катару і Дубаі па курсу 1/1. Да 1966 году усё эміраты якія ўваходзілі ў ЗАЭ выкарыстоўвалі рупію Заліву. Як і Катар, эміраты часова выкарыстоўвалі Саудаўскі рыял, у пэрыяд пераходу да рыялу Катару і Дубаі.
28 студзеня 1978 года, дыхрам быў афіцыйна далучаны Міжнародным Валютным Фондам да валюты Спэцыяльных правоў (SDR). На практыцы, ён прывязаны да даляра ЗША. З лістападу 1997 года, курс дыхрама трымаецца на ўзроўні 1 даляр ЗША да 3,6725 дыхраму, ці 1 дыхрам = 0,272294 даляра ЗША.
Манэты
З 1973 года, існавалі манэты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 філаў і 1 дыхрам. Манэты 1, 5 і 10 філаў выкананы ў бронзе, большай вартасьці ў нікелевым сплаве. Манэты філаў маюць такія ж памеры і выгляд што і манэты дыхрама Катару і Дубаі. У 1995 годзе манэты вартасьцю 50 філаў і 1 дыхрам былі зьменшаны ў памеры.
Вартасьць манэт вызначана ў выглядзе арабскіх лічбаў, усе надпісы выкананы на арабскай мове. Манэты вартасьцю 1, 5 і 10 філаў усё радзей выкарыстоўваюцца ў штодзённым жыцьці, іх колькасьць скарачаецца, выключэньне застаецца манэта 25 філаў.
Пачынаючы з 1976 года, Цэнтральны банк Арабскіх Эміратаў пэрыядычна выпускае юбілейныя манэты, прысьвечаныя розным выбітным датам з жыцьця краіны.
Банкноты
У 1973 годзе, былі выпушчаны ў абарачэньне банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 1000 дыхрамаў. Другая сэрыя банкнотаў была выпушчана ў 1982 годзе, у якой былі скасаваны банкноты вартасьцю 1 і 1000 дыхрамаў. Банкнота 500 дыхрамаў была ўведзена ў 1983 годзе, потым, у 1989 годзе 200 дыхрамаў. Банкнота 1000 дыхрамаў была зноў зьменена ў 2000 годзе. Зараз існуюць банкноты вартасьцю: 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 дыхрамаў.
Вонкавыя спасылкі
Дырхам ААЭ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў