Варонеская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне, артаграфія |
д афармленьне |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
|БуйныГорад = |
|БуйныГорад = |
||
|БуйныяГарады = |
|БуйныяГарады = |
||
|ДатаЎтварэньня = |
|ДатаЎтварэньня = 13 чэрвеня 1934 |
||
|Кіраўнік = Аляксей Гардзееў |
|Кіраўнік = Аляксей Гардзееў |
||
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар |
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
|Колер фону герб-сьцяг = #EEEEEE |
|Колер фону герб-сьцяг = #EEEEEE |
||
}} |
}} |
||
'''Варо́неская во́бласьць''' ({{мова-ru|Воронежская область}}) — [[вобласьць]] у цэнтры эўрапейскай частцы [[Расея|Расеі]]. Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Варонеж]], адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у [[Цэнтральная фэдэральная акруга|Цэнтральную фэдэральную акругу]], мяжуе з [[Растоўская вобласьць|Растоўскай]], [[Белгародзкая вобласьць|Белгародзкай]], [[Курская вобласьць|Курскай]], [[Ліпецкая вобласьць|Ліпецкай]], [[Тамбоўская вобласьць|Тамбоўскай]], [[Валгаградзкая вобласьць|Валгаградзкай]] і [[Саратаўская вобласьць|Саратаўскай абласьцямі]], а таксама з [[Украіна]]й. Створана як вобласьць [[РСФСР]] |
'''Варо́неская во́бласьць''' ({{мова-ru|Воронежская область}}) — [[вобласьць]] у цэнтры эўрапейскай частцы [[Расея|Расеі]]. Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Варонеж]], адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у [[Цэнтральная фэдэральная акруга|Цэнтральную фэдэральную акругу]], мяжуе з [[Растоўская вобласьць|Растоўскай]], [[Белгародзкая вобласьць|Белгародзкай]], [[Курская вобласьць|Курскай]], [[Ліпецкая вобласьць|Ліпецкай]], [[Тамбоўская вобласьць|Тамбоўскай]], [[Валгаградзкая вобласьць|Валгаградзкай]] і [[Саратаўская вобласьць|Саратаўскай абласьцямі]], а таксама з [[Украіна]]й. Створана як вобласьць [[РСФСР]] 13 чэрвеня 1934 году. |
||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
Радок 66: | Радок 66: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга [[палеаліт]]у каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.<ref>Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN |
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга [[палеаліт]]у каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.<ref>Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — {{ISBN|978-5-87456-562-6}}.</ref>. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі [[краманьёнец|краманьёнцаў]] былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на [[Дон]]е, у сяла [[Касьцёнкі]], а таксама пад Варонежам, ля сёлаў [[Аляксандраўка (Варонеская вобласьць)|Аляксандраўка]] й [[Баршчова (Варонеская вобласьць)|Баршчова]]. |
||
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам |
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай [[сьпякота]]й. |
||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва |
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць [[расейцы]] (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца [[украінцы|ўкраінцы]] (1,9%). |
||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
||
Паводле зьвестак на |
Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень [[беспрацоўе|беспрацоўя]] ў вобласьці складе 2,9%<ref>[http://www.regnum.ru/news/fd-central/voronezh/1146103.html «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт»]. Информационное агентство «Regnum»</ref>. |
||
=== Прамысловасьць === |
=== Прамысловасьць === |
Вэрсія ад 14:38, 23 лістапада 2017
Варонеская вобласьць | |
Воронежская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Варонеж |
Дата ўтварэньня | 13 чэрвеня 1934 |
Губэрнатар | Аляксей Гардзееў |
Насельніцтва (2010) | 2 335 789[1] (23-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,7 чал./км² |
Плошча | 52 216 км² (51-е месца) |
Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VOR |
Тэлефонны код | 473 |
Код аўтам. нумароў | 36, 136 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воронежская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 году.
Геаграфія
Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназем’я. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).
Карысныя выкапні
Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Сямілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзевіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.
Клімат
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.
Гідраграфія
На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2408 сажалак, працякае 1343 ракі даўжынёй звыш за 10 км.
Гісторыя
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).
Эканоміка
Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].
Прамысловасьць
Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёну зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).
Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
- ^ Информационный буклет — Прокуратура Воронежской области, издательство им. Е. А. Болховитинова
- ^ Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.
- ^ «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт». Информационное агентство «Regnum»
Вонкавыя спасылкі
Варонеская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Варонескай вобласьці
- Варонеская абласная Дума
- Заканадаўства Варонескай вобласьці
- Сайт пра малавядомыя славутасьці Варонескай вобласьці