Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д катэгорыі
д Kazimier Lachnovič перанёс старонку Сьвята-Мікольская царква (Бабруйск) у Царква Сьвятога Мікалая (Бабруйск): уніфікацыя назваў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:05, 18 лістапада 2017

Каардынаты: 53°8′19.41″ пн. ш. 29°13′31.67″ у. д. / 53.138725° пн. ш. 29.2254639° у. д. / 53.138725; 29.2254639

Сьвята-Мікольская царква ў Бабруйску

Сьвята-Мікольскі сабор — праваслаўная царква ў Бабруйску, катэдральны сабор Бабруйскае й Быхаўскае япархіі.

Гісторыя

Першыя ўзгадкі пра царкву належаць да XVI стагодзьдзя. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў 1596 годзе Берасьцейскае уніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 годзе расейскімі ўладамі яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.

Да 1812 году царква знаходзілася каля ракі Бярэзіны. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскае фартэцыі царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 годзе яе перанесьлі на Менскі фарштат. У 1835 годзе быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.

У 1879 годзе да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Ёсіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.

У 1892—1894 гадах быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына), Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі), збудаваная ў 1826 годзе; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У 1964 годзе царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. 1 жніўня 2003 году ўвесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.

Сучасны стан

У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001 годзе, 2-і ў 2007 годзе архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф’еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік, яраманах Сяргей Брыч, ярэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын.

Вонкавыя спасылкі

Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў