Каталёнія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:
|ДатаЎтварэньня = 1932
1979
9 жніўня 2006 (дзейны статут)
|ДатаЎтварэньня = 1932
1979
9 жніўня 2006 (дзейны статут)
|ДатаСкасаваньня =
|ДатаСкасаваньня =
|Кіраўнік = [[Карлес Пучдэмонт]]
|Кіраўнік = [[Сарая Саэнс дэ Сантамарыя]]
|Назва пасады кіраўніка = Прэзыдэнт
|Назва пасады кіраўніка = Выканаўца абавязкаў
старшыні Жэнэралітэту
|Кіраўнік2 =
|Кіраўнік2 =
|Назва пасады кіраўніка2 =
|Назва пасады кіраўніка2 =

Вэрсія ад 21:10, 31 кастрычніка 2017

Каталёнія
кат. Catalunya, акс. Catalonha, гішп. Cataluña
Гімн Гімн Каталоніі[d][1]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Уваходзіць у Каталёнскія землі[d][3] і Пірэнэйска-Міжземнаморскі эўрарэгіён[d][4]
Адміністрацыйны цэнтар Барсэлёна[1]
Дата ўтварэньня 1932
1979
9 жніўня 2006 (дзейны статут)
Выканаўца абавязкаў
старшыні Жэнэралітэту
Сарая Саэнс дэ Сантамарыя
Афіцыйныя мовы каталянская, гішпанская, аксытанская
Насельніцтва (2014)
7 518 903[5] (16%, 2-е месца)
Плошча 32 091[6] км²
Месцазнаходжаньне Каталёніі
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Код ISO 3166-2 ES-CT
Афіцыйны сайт
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Каталёнія або Каталуньня (па-каталянску: Catalunya, па-гішпанску: Cataluña, па-аксытанску: Catalonha) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскаага паўвострава паміж міжземнаморскім узьбярэжжам і Пірэнэямі.

Паходжаньне назвы

Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII стагодзьдзя для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі Гішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова «Каталёнія» застаецца невядомым і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад словаў «зямля замкаў» (па-каталянску: terra de castells)[7], што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)[8], бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.

Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на лацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 1113—1114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф Рамон Бэрэнгер III называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».

Рэфэрэндум пра незалежнасьць

Асноўны артыкул: Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі 2017 году
Дэманстрацыя баскаў у знак салідарнасьці з імкненьнем каталёнцаў да незалежнасьці

У верасьні 2017 году парлямэнт Каталёніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Гішпаніі[9].

1 кастрычніка 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Гішпаніі. Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў яго незаконным. Па зьвестках мясцовых уладаў, яўка склала 42% і за незалежнасьць выказаліся 90% зь іх.

Гішпанскі ўрад паспрабаваў перашкодзіць галасаваньню. На некаторых участках для разгону людзей ўжываліся гумовыя кулі. Улады Каталёніі абвясьцілі, што пацярпелі больш за 800 чалавек.

10 кастрычніка ў парлямэнце Каталёніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасьці. Прэзыдэнт Карлес Пучдэмонт заклі́каў Мадрыд да перамоваў[10].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каталёніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў