Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Залятурн): розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
|||
Радок 57: | Радок 57: | ||
Аднак падобны надпіс незадаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі [[Якуб Кумах]] прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію<ref name="Пад ціскам палякаў"/>. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства Замежных Справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так: |
Аднак падобны надпіс незадаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі [[Якуб Кумах]] прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію<ref name="Пад ціскам палякаў"/>. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства Замежных Справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так: |
||
{{Цытата|Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017}} |
{{Цытата|Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017}} |
||
{{Цытата|Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017}}<ref>[http://budzma.by/news/u-shvyeycaryi-nareshcye-adkryli-pomnik-kascyushku.html У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку]</ref> |
{{Цытата|Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017}}<ref name= "Pomnik adkryli">[http://budzma.by/news/u-shvyeycaryi-nareshcye-adkryli-pomnik-kascyushku.html У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку]</ref> |
||
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку, прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: « Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». |
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку, прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: « Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў». |
||
== Цікавыя факты == |
|||
* Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне — першы ў гісторыі помнік, усталяваны беларускай дыяспарай за мяжой<ref>[https://bel.sputnik.by/heritage/20171023/1031515554/belaruski-pomnik-tadehvushu-kascyushku-adkryli-u-zalaturne.html Беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку адкрылі ў Залатурне]</ref>. |
|||
* Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касьцюшку на ягонай радзіме, у [[Марачоўшчына|Марачоўшчыне]]<ref name="Pomnik adkryli"/>. |
|||
== Галерэя == |
== Галерэя == |
Вэрсія ад 17:12, 31 кастрычніка 2017
Помнік | |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
| |
Толькі што адкрыты помнік Т.Касьцюшку ў Залятурне (21 кастрычніка 2017 г.)
| |
Краіна | Швайцарыя |
Горад | Залятурн |
Дата заснаваньня | 2017 |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швайцарыі ў швайцарскім горадзе Залятурне, з нагоды 200-годзьдзя з дню сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў скверы ля пратэстанцкай царквы Залятурну.
Гісторыя
Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касьцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Залятурне, узьнікла ў 2010 годзе і належыць былому амбасадару Беларусі ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганьням Беларускага аб'яднаньня ў Швайцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 году помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж году адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё, на якім, у т.л., прысутнічалі ганаровыя госьці зь Беларусі, Польшчы, Летувы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краінаў.
Скандал вакол помніку
Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб'яднаньня ў Швайцарыі і сям'і Сапегаў у прыватнасьці. Першапачаткова на помніку плянавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:
Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 | ||
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі 2017 | ||
Аднак падобны надпіс незадаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію[5]. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства Замежных Справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:
Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 | ||
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017 | ||
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку, прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: « Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».
Цікавыя факты
- Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне — першы ў гісторыі помнік, усталяваны беларускай дыяспарай за мяжой[7].
- Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т.Касьцюшку на ягонай радзіме, у Марачоўшчыне[6].
Галерэя
-
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне за некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцьця.
-
Шыльда ля помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне.
-
Прадстаўнікі беларускай дыяспары падчас урачыстага адкрыцьця помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне.
-
Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне.
-
Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне.
Крыніцы
- ^ Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку
- ^ а б У швайцарскім Залатурне беларусы ўсталююць помнік Т.Касьцюшку
- ^ У Швейцарыі ўсталявалі помнік з таблічкай па-беларуску і па-нямецку
- ^ Пад расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі...» у Швайцарыі адкрылі помнік Касьцюшку
- ^ а б Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь
- ^ а б У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку
- ^ Беларускі помнік Тадэвушу Касцюшку адкрылі ў Залатурне