Гвінэйская затока: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён |
д LichtVonMond перанёс старонку Гвінэйскі заліў у Гвінэйская затока: Паводле пагадненьняў на старонцы Абмеркаваньне правілаў |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 01:09, 14 кастрычніка 2017
Гвінэйскі заліў (па-ангельску: Gulf of Guinea, па-француску: golfe de Guinée, па-гішпанску: Golfo de Guinea, па-партугальску: Golfo da Guiné) — заліў Атлянтычнага акіяна ля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Удаецца ў сушу паміж мысамі Пальмас на паўночным захадзе (Лібэрыя) і Палмэйрын’яш (Ангола) на паўднёвым усходзе. Плошча 1533 тыс. км ². Дно акіяна ўтварае Гвінэйскую катлавіну глыбінёй да 6363 м. Тэмпэратура вады 25-27 ° С. Салёнасьць 34-35‰, паблізу вусьцяў рэк паніжаецца да 20-30‰. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2,7 м.
Складовымі часткамі Гвінэйскага заліва зьяўляюцца залівы Бэнін (на поўначы) і Біяфра (на ўсходзе). Найбуйнейшыя Біякам, Сан-Томэ, Прынсэп, Анабон. Праз заліў з захаду на ўсход праходзіць цёплая Гвінэйская плынь, а з поўначы на поўдзень Ангольская плынь. У заліў ўпадаюць рэкі Вольта, Нігер і інш.