Варшава: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: lij:Varsciavv-ia |
дапаўненьне |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
Варшава - найбуйнейшы польскі горад адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у [[2007]]) і займаванай паверхні (517 км²). |
Варшава - найбуйнейшы польскі горад адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у [[2007]]) і займаванай паверхні (517 км²). |
||
== Этымалёгія назвы == |
|||
Назва ўпершыню зьявілася ў сярэднявечных дакумэнтах як ''Warseuiensis'' ([[1321]]), ''Varschewia'' ([[1342]]) ды ''Warschouia'' ([[1482]]). У тыя часы яна вымаўлялася як Варшэва (''Warszewa'') ці Варшова (''Warszowa'') і канчаткова зьмянілася на Варшава толькі ў [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]]. Паходзіць назва, праўдападобна, ад скарочанай формы папулярнага тады імя Варціслаў (''Warcisław'') ці Ўраціслаў (''Wrocisław'') - Варш (''Warsz''), якое тады шырока ўжывалася, між іншым, прадстаўнікамі роду Раваў (Равічаў) гербу Рава, уладальнікамі часткі тэрыторый ў сёньняшнім цэнтры горада. |
|||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
Радок 31: | Радок 35: | ||
Як і перад вайной, так і пачынаючы ад [[1945]] года, Варшава была вылучаным горадам (т.зв. гарадзкім [[ваяводзтва|ваяводзтвам]]); з 60-х гг. замацаваўся падзел на 7 раёнаў-гмінаў (у значэньні [[Павет|паветаў]]: Макотаў (''Mokotów''), Ахота (''Ochota''), Паўднёвая Прага (''Praga Południe''), Паўночная Прага (''Praga Północ''), Цэнтр (''Śródmieście''), Воля (''Wola'') ды Жалібаж (''Żoliborz''). |
Як і перад вайной, так і пачынаючы ад [[1945]] года, Варшава была вылучаным горадам (т.зв. гарадзкім [[ваяводзтва|ваяводзтвам]]); з 60-х гг. замацаваўся падзел на 7 раёнаў-гмінаў (у значэньні [[Павет|паветаў]]: Макотаў (''Mokotów''), Ахота (''Ochota''), Паўднёвая Прага (''Praga Południe''), Паўночная Прага (''Praga Północ''), Цэнтр (''Śródmieście''), Воля (''Wola'') ды Жалібаж (''Żoliborz''). |
||
Пачынаючы ад красавіка [[1994]] Варшава ўяўляла сабой саюз ужо 11 [[гміна|гмінаў]]. Такім чынам, на той момант фармальна не існавала цэласнага горада пад назвай Варшава, але ў выніку рэформаў, якія былі ўведзены т.зв. варшаўскім статутам (''Ustawa warszawska'') у [[2002]], сталіца зараз зьяўляецца адзінай гмінай на правах павету. Ранейшыя гміны маюць сёньня статус раёнаў, якія валодаюць абмежаванай кампэтэнцыяй у справах самакіраваньня. Акрамя таго, межы Варшавы былі |
Пачынаючы ад красавіка [[1994]] Варшава ўяўляла сабой саюз ужо 11 [[гміна|гмінаў]]. Такім чынам, на той момант фармальна не існавала цэласнага горада пад назвай Варшава, але ў выніку рэформаў, якія былі ўведзены т.зв. варшаўскім статутам (''Ustawa warszawska'') у [[2002]], сталіца зараз зьяўляецца адзінай гмінай на правах павету. Ранейшыя гміны маюць сёньня статус раёнаў, якія валодаюць абмежаванай кампэтэнцыяй у справах самакіраваньня. Акрамя таго, межы Варшавы былі пашыраныя за лік незалежнай раней гміны Вэсола (''Wesoła'') і дасягнулі колькасьці ў 18 раёнаў. |
||
Найбольш шчыльна заселены раён Ахота (''Ochota'') - 9448 асобаў/км², найменей шчыльна раён Вілянаў (''Wilanów '') - 414 асобаў/км². Сярэдняя лічба для ўсяго горада складае 3291 асобаў/км² (дадзеныя на [[2006]] год). |
Найбольш шчыльна заселены раён Ахота (''Ochota'') - 9448 асобаў/км², найменей шчыльна раён Вілянаў (''Wilanów '') - 414 асобаў/км². Сярэдняя лічба для ўсяго горада складае 3291 асобаў/км² (дадзеныя на [[2006]] год). |
||
Радок 96: | Радок 100: | ||
Варшава зьяўляецца найбуйнейшым польскім горадам адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) ды займаванай паверхі (517 км²). Акрамя таго, вялікую частку жыхароў польскай сталіцы складаюць незарэгістраваныя асобы (нават каля 500-700 тысячаў чалавек). |
Варшава зьяўляецца найбуйнейшым польскім горадам адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) ды займаванай паверхі (517 км²). Акрамя таго, вялікую частку жыхароў польскай сталіцы складаюць незарэгістраваныя асобы (нават каля 500-700 тысячаў чалавек). |
||
Цягам апошніх стагодзьдзяў Варшава зьяўлялася інтэрнацыянальным горадам, дзе каля 20% насельніцтва складалі жыды ды людзі іншых нацыянальнасьцяў. Вялікія страты панесла польская сталіца ў выніку [[Другая сусветная вайна|II сусьветнай вайны]]: з 1 289 000 жыхароў у [[1939]] годзе - да 478 755 чалавек у [[1946]]. Напачатку 50-х гадоў прырост насельніцтва складаў каля 5-7% штогод (45 000 - 60 000 асобаў на 41 000 новых кватэраў, пабудаваных згодна шасьцілеткі [[1950]]-[[1955]]). Такім чынам былі ўведзены абмежаваньні для абавязковай рэгістрацыі, якія прывялі да спадку |
Цягам апошніх стагодзьдзяў Варшава зьяўлялася інтэрнацыянальным горадам, дзе каля 20% насельніцтва складалі жыды ды людзі іншых нацыянальнасьцяў. Вялікія страты панесла польская сталіца ў выніку [[Другая сусветная вайна|II сусьветнай вайны]]: з 1 289 000 жыхароў у [[1939]] годзе - да 478 755 чалавек у [[1946]]. Напачатку 50-х гадоў прырост насельніцтва складаў каля 5-7% штогод (45 000 - 60 000 асобаў на 41 000 новых кватэраў, пабудаваных згодна шасьцілеткі [[1950]]-[[1955]]). Такім чынам былі ўведзены абмежаваньні для абавязковай рэгістрацыі, якія прывялі да спадку тэмпу міграцыі (толькі 22 000 асобаў у [[1976]] годзе). Гэтыя абмежаваньні паспрыялі разьвіцьцю варшаўскіх прыгарадаў, дзе пасяляліся людзі, якія прыязжалі з усёй Польшчы. Скасаваньне абмежаваньняў для рэгістрацыі прывяло да новага некантраляванага наплыву людзей да сталіцы. |
||
<!-- выявы --> |
<!-- выявы --> |
Вэрсія ад 03:31, 12 красавіка 2008
Варша́ва (па-польску: Warszawa) – сталіца і найбуйнейшы горад Польшчы на рацэ Вісла. Варшава стала сталіцай краіны дзякуючы каралю Жыгімонту Вазе, які ў 1596 распачаў сэрыю паездак да гэтага горада. Канстытуцыйная сталіца Польшчы ад 1952 года.
Варшава зьўляецца важным эўрапейскім навуковым, культурным, палітычным і гаспадарчым цэнтрам. Тут мае сваю сядзібу Прэзыдэнт краіны, знаходзіцца Сэйм Рэчыпаспалітай Польшчы (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej), Рада Міністраў (Rada Ministrów) і іншыя цэнтры цэнтральнай улады. Апроч гэтага, Варшава зьяўляецца сталіцай мазавецкага ваяводзтва.
Варшава - найбуйнейшы польскі горад адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) і займаванай паверхні (517 км²).
Этымалёгія назвы
Назва ўпершыню зьявілася ў сярэднявечных дакумэнтах як Warseuiensis (1321), Varschewia (1342) ды Warschouia (1482). У тыя часы яна вымаўлялася як Варшэва (Warszewa) ці Варшова (Warszowa) і канчаткова зьмянілася на Варшава толькі ў XVI стагодзьдзі. Паходзіць назва, праўдападобна, ад скарочанай формы папулярнага тады імя Варціслаў (Warcisław) ці Ўраціслаў (Wrocisław) - Варш (Warsz), якое тады шырока ўжывалася, між іншым, прадстаўнікамі роду Раваў (Равічаў) гербу Рава, уладальнікамі часткі тэрыторый ў сёньняшнім цэнтры горада.
Геаграфія
Распалажэньне і прырода
Варшава знаходзіцца па абодвух бакох Віслы на Сярэднемазавецкай нізіне, у адлегласьці каля 350 км да Карпат ды Балтыйскага мора і мае сярэднюю вышыню 100 м над узроўнем мора. Большасьць левабярэжнай часткі горада ляжыць на высокім адхоне Віслы. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае -3,3°C, у ліпені +18,0°C (гадавая - +7,8°C), колькасьць ападкаў складае каля 493 мм у год (максымум у чэрвені - 82 мм, мінімум у лютым - 18 мм). Найчасьцей Варшава знаходзііца пад уплывам палярна-марскога паветра (каля 60% дзён у год), а таксама палярна-кантынэнтальнага (каля 30% дзён у год). У сталіцы і яе прыгарадах яскрава адзначаецца вялікі ўплыў буйной гарадзкой аглямэрацыі на клімат ("выспа цеплыні"). Гэта прыводзіць да таго, што ў цэнтры горада назіраецца вышэйшая сярэдняя тэмпэратура, выпадае больш ападкаў, а таксама фіксуецца ніжэйшая хуткасьць ветру.
Адміністрацыйны падзел
Як і перад вайной, так і пачынаючы ад 1945 года, Варшава была вылучаным горадам (т.зв. гарадзкім ваяводзтвам); з 60-х гг. замацаваўся падзел на 7 раёнаў-гмінаў (у значэньні паветаў: Макотаў (Mokotów), Ахота (Ochota), Паўднёвая Прага (Praga Południe), Паўночная Прага (Praga Północ), Цэнтр (Śródmieście), Воля (Wola) ды Жалібаж (Żoliborz).
Пачынаючы ад красавіка 1994 Варшава ўяўляла сабой саюз ужо 11 гмінаў. Такім чынам, на той момант фармальна не існавала цэласнага горада пад назвай Варшава, але ў выніку рэформаў, якія былі ўведзены т.зв. варшаўскім статутам (Ustawa warszawska) у 2002, сталіца зараз зьяўляецца адзінай гмінай на правах павету. Ранейшыя гміны маюць сёньня статус раёнаў, якія валодаюць абмежаванай кампэтэнцыяй у справах самакіраваньня. Акрамя таго, межы Варшавы былі пашыраныя за лік незалежнай раней гміны Вэсола (Wesoła) і дасягнулі колькасьці ў 18 раёнаў.
Найбольш шчыльна заселены раён Ахота (Ochota) - 9448 асобаў/км², найменей шчыльна раён Вілянаў (Wilanów ) - 414 асобаў/км². Сярэдняя лічба для ўсяго горада складае 3291 асобаў/км² (дадзеныя на 2006 год).
Раён | Колькасьць жыхароў | Шчыльнасьць (ас/км²) | Плошча (км²) |
Макотаў (Mokotów) | 226911 | 6410 | 35,4 |
Паўднёвая Прага (Praga Południe) | 185077 | 8262 | 22,4 |
Урсынаў (Ursynów) | 143935 | 3286 | 43,8 |
Воля (Wola) | 142025 | 7359 | 19,3 |
Бяляны (Bielany) | 135307 | 4189 | 32,3 |
Цэнтр (Śródmieście) | 134306 | 8609 | 15,6 |
Таргувэк (Targówek) | 122872 | 5077 | 24,2 |
Бэмова (Bemowo) | 107197 | 4288 | 25,0 |
Ахота (Ochota) | 91643 | 9448 | 9,7 |
Бялолэнка (Białołęka) | 76999 | 1055 | 73,0 |
Паўночная Прага (Praga Północ) | 73207 | 6422 | 11,4 |
Вавэр (Wawer) | 66094 | 829 | 79,7 |
Жалібаж (Żoliborz) | 49275 | 5797 | 8,5 |
Урсус (Ursus) | 47285 | 5030 | 9,4 |
Улохі (Włochy) | 39778 | 1391 | 28,6 |
Рэмбэртаў (Rembertów) | 22688 | 1176 | 19,3 |
Вэсола (Wesoła) | 20749 | 918 | 22,6 |
Вілянаў (Wilanów ) | 15188 | 414 | 36,7 |
Варшаўская аглямэрацыя
Варшава зьяўляецца цэнтрам моцна разбудаванай аглямэрацыі, у скалад якой апроч самой сталіцы ўваходзіць шмат гарадоў і вёсак мазавецкага ваяводзтва. Але да сёньняшняга дня не існуе адзіных вызначаных ейных межаў. Некаторыя бачаць іх у адлегласьці ад 20 да 30 км ад цэнтра Варшавы, іншыя - нават да 40-50 км. Тэарэтычна аглямэрацыя павінна складацца з групы гарадоў, якія зьвязаны паміж сабой прасторава ды функцыянальна. Такі падыход дазваляе вызначыць дзьве граніцы варшаўскай аглямэрыцыі як гарадзкога комлексу:
1 - Прасторава-функцыянальны комплекс (Абшар Варшаўскай Мэтраполіі - Obszar Metropolitalny Warszawy):
Варшава, Легіёнава (Legionowo), Маркі (Marki), Зомбкі (Ząbki), Зялёнка (Zielonka), Валомін (Wołomin), Сулеювэк (Sulejówek), Язэфаў (Józefów), Отвацк (Otwock), Карчаў (Karczew), Кабылка (Kobyłka), Канстанцін-Язёрна (Konstancin-Jeziorna), Пяшэчна (Piaseczno), Пястаў (Piastów), Прушкаў (Pruszków), Ажараў Мазавецкі (Ożarów Mazowiecki), Ламянкі (Łomianki).
Плошча - 1 239,28 км², колькасьць жыхароў - 2 136 090, шчыльнасьць - 1 723 ас./км².
2 - Функцыянальны комплекс:
Гарады зь першага пункту, а таксама: Новы-Двор-Мазавецкі (Nowy Dwór Mazowiecki), Радзымін (Radzymin), Гура Кальварыя (Góra Kalwaria), Мілянувэк (Milanówek), Брвінаў (Brwinów), Падкова Лесна (Podkowa Leśna), Гродзіск Мазавецкі (Grodzisk Mazowiecki), Блоне (Błonie), Галінаў (Halinów), Яблонна (Jabłonna).
Плошча - 2 730,23 км², колькасьць жыхароў - 2 596 553, шчыльнасьць - 951.0 ас./км²
Дэмаграфія
Варшава зьяўляецца найбуйнейшым польскім горадам адносна колькасьці насельніцтва (1 702 139 зарэгістраваных жыхароў у 2007) ды займаванай паверхі (517 км²). Акрамя таго, вялікую частку жыхароў польскай сталіцы складаюць незарэгістраваныя асобы (нават каля 500-700 тысячаў чалавек).
Цягам апошніх стагодзьдзяў Варшава зьяўлялася інтэрнацыянальным горадам, дзе каля 20% насельніцтва складалі жыды ды людзі іншых нацыянальнасьцяў. Вялікія страты панесла польская сталіца ў выніку II сусьветнай вайны: з 1 289 000 жыхароў у 1939 годзе - да 478 755 чалавек у 1946. Напачатку 50-х гадоў прырост насельніцтва складаў каля 5-7% штогод (45 000 - 60 000 асобаў на 41 000 новых кватэраў, пабудаваных згодна шасьцілеткі 1950-1955). Такім чынам былі ўведзены абмежаваньні для абавязковай рэгістрацыі, якія прывялі да спадку тэмпу міграцыі (толькі 22 000 асобаў у 1976 годзе). Гэтыя абмежаваньні паспрыялі разьвіцьцю варшаўскіх прыгарадаў, дзе пасяляліся людзі, якія прыязжалі з усёй Польшчы. Скасаваньне абмежаваньняў для рэгістрацыі прывяло да новага некантраляванага наплыву людзей да сталіцы.
|
|
Зьмена лічбы насельніцтва:
|
|
Гісторыя
Вонкавыя спасылкі
Варшава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў